Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Агасфэр (Вечны Жыд) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Агасфэр (Вечны Жыд)

Электронная книга - «Агасфэр (Вечны Жыд)». Краткое содержание книги:

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.
1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 101
Перейти на страницу:

— Маліцеся, сьвяты гер доктар, маліцеся!

І Айцэн ломкім голасам пытаецца ў Агасфэра, ці ня хоча ён паспавядацца й атрымаць дараваньне, і хоць той стаіць моўчкі, Айцэн лічыць яго маўчаньне за згоду й пачынае:

— Усемагутны Божа, Айцец мілажальны, я бедны, гаротны, грэшны чалавек прызнаю табе ўсе мае грахі й ліхадзействы, якія я ўчыніў помыслам, словам і ўчынкам, чым прагнявіў цябе й заслужыў у цябе кару прысна і навекі вякоў.

Але з гэтага месца далей гаварыць ня можа, бо раптам яму прыходзіць у галаву, што ён, бадай, больш моліцца за сваю шчаснасьць, чым за шчаснасьць ліхамысьніка, і падымае вочы ўгору да неба ў надзеі, што суцяшэньне прыйдзе адтуль, але позірк яго падае на твар Агасфэра, няўмольны й поўны цьвёрдасьці й насьмешкі, і зноў яго забірае злосьць на жыда, які заўсёды рабіў яму насуперак і прагнаў нашага Госпада Хрыста ад сваіх дзьвярэй, калі той толькі хацеў трошкі адпачыць ад крыжа, і ён пасьпешна завяршае, толькі дзеля таго, каб выканаць прафузаў наказ, і камячыць тэкст, як Бог дзеля сваёй міласэрнсьці й дзеля бязьвінных горкіх пакутаў і сьмерці свайго любаснага сына Ісуса Хрыста да нас, бедных грэшных людзей, хоча быць літасьцівым і мілажальным і дараваць нам усім нашыя грахі й даць нам моцнасьці духу дзеля нашага паляпшэньня. Аман.

Пасьля чаго прафуз абвяшчае, што годзе пабожных слоў, і што ваенная юстыцыя і прагны да відовішчаў люд хочуць таксама дастацца да свайго права. Два слугі становяць Агасфэра якраз на пачатку «вуліцы» тварам у яе, і прафуз камандуе, і голас яго гучыць далёка:

— Гатова да прабегу вуліцы — марш!

Агасфэр бачыць перад сабою бясконцую «вуліцу», справа жаўнеры, зьлева жаўнеры, вочы, вочы, вочы, два муры з вачамі, і ўсе глядзяць на яго, і паднятыя для ўдару дубцы, якія далей здаюцца ўсё больш кароткімі, пакуль усё, вуліца й жаўнеры й прылады, ня ўліваецца ў адну чорную пропадзь, якая праглыне яго. Спачатку ён адчувае кожны ўдар так, быццам дубец апаясвае яго, і кожнага разу яму займае дух, і ён адчувае, як набухае й лопаецца скура й выступае кроў, густая і гарачая. Пасьля боль зьліваецца ў хвалі, якія пракочваюцца па ім і душаць, пакуль ён ня ўскрыквае, як зьвер, крык разьдзірае горла, вочы лезуць з вачаніц, мяса на сьпіне лопаецца й рвецца, а канца вуліцы ўсё яшчэ няма. Міласэрнасьці, шэпча ён, і ведае, што ніхто яго ня чуе, а калі б і пачуў, не ўмілажаліўся б, і хістаючыся тупае далей, і зноў удары, зноў посьвіст дубцоў, кляск, які ўжо ён чуе, быццам гэта не ягоная сьпіна, якая прымае ўдары, не свае мускулы, якія разрываюцца валакно за валакном.

Вось, нарэшце, дайшоў. І ўсё яшчэ жыве. Ён дыхае з хрыпам, сэрца ў грудзях дзіка б'ецца, боль вакол яго ўсяго як паліто з жару. Але тут ужо паказваецца гер суб-прафуз і хапае яго пяцярнёй, паварочвае й высьпяткам пасылае назад у вуліцу. Ён спытыкаецца, падскоквае. Што ён яшчэ можа бачыць каменьне пад нагамі, зьдзіўляе яго самога, можа чуць глухое віраваньне барабанаў, думаць можа, столькі крыві, колькі ж крыві ў чалавеку. Яго сьпіна суцэльнае чырвонае месіва: кашуля, скура, чырвонае мяса; скора аголяцца косьці, ясна. Пасьля, калі падымае галаву, каб разгледзецца ў страшнай дарозе, ён бачыць Айцэна, чорнага й малюсенькага ў аддаленьні, але ён робіцца ўсё большы й большы, з кожным крокам падрастае, з кожным ударам, рысы твару робяцца больш пазнавальныя, востры нос, сьцяты рот, маленькія бліскучыя вочы. І калі ён падыходзіць да яго, апускаецца яшчэ апошні ўдар на ягоныя плечы, ён падае на калені перад ім і просіць, кусаючы губы:

— Дайце мне адпачыць крыху каля вас, бо я ў ранах і змогся да сьмерці.

Словы гэтыя Айцэн ведае добра, і раптам яму зноў робіцца страшна і ўжо нічога іншага ня хоча, як толькі адпусьціць жыда з вачэй, з жыцьця, і ён выкрыквае:

— А што вы сказалі, калі наш Гасподзь Ісус прыйшоў да вас з крыжам на сьпіне й папрасіў у вас таго самага.

— Я, — кажа Агасфэр, спрабуючы ўсьміхнуцца, — любіў рабі.

Айцэн крывіць твар; гнеў Госпада адолеў яго за такую жыдаву крамолу:

— Прэч, сказаў ты, і прагнаў нашага Госпада Ісуса ад тваіх дзьвярэй, і ён пракляў цябе…

І змаўкае, бо Агасфэр падняўся і стаіць перад ім, увесь у крыві, і падымае руку й кажа, тым часам як геры прафузы разьзяўляюць пашчы ад зьдзіўленьня:

— Будзьце ж праклятыя і Вы, Паўлюс фон Айцэн, і чорт возьме вас, гэта так жа пэўна, як і тое, што Вы цяпер тут бачыце мяне, і я буду пры тым, калі ён прыйдзе, каб забраць Вас.

1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)