Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая древняя литература » Аскепкі вялікага малюнку
Аскепкі вялікага малюнку - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Аскепкі вялікага малюнку

Электронная книга - «Аскепкі вялікага малюнку». Краткое содержание книги:

«Аскепкі...» — кніга не паэтычная, а эсэістычная. Пад вокладкай, якую ўпрыгожвае фрагмэнт карціны “Знакапіс на мапе майго лёсу” Аркушавай жонкі мастачкі Тацяны Козік, сабраныя асноўныя эсэ і артыкулы Алеся Аркуша, якія друкаваліся ў пэрыёдыцы за розныя гады. У першым эсэ ў кнізе Аркуш піша пра горад, у якім ён нарадзіўся, пражыў ладную частку свайго жыцьця, пасьля чаго трапіў у Полацак. Той горад — Жодзіна. Нягледзячы на тое, што Аркуш даўно пазыцыянуе сябе, як палачанін, у яго застаўся значны сантымэнт да горада свайго маленства. Ён называе Жодзіна найбольш амбітным беларускім горадам, які мусіць яшчэ заняць сваё месца ў беларускай культуры. “Азіяцкі пэрыяд” свайго жыцьця Аркуш апісвае ў эсэ “Гесэ, вярблюды і войска”. Тут ідзе гаворка пра далёкую і загадкавую Манголію, куды Аляксандар Козік быў закінуты воляю лёсу ў зусім яшчэ малым узросьце, потым была яшчэ другая пабыўка, але гэта ўжо ў сьвядомым веку. Азія знайшла сяржанта Козіка ў войску, бо большая частка жаўнераў ягонай роты былі вышлыя з краінаў Сярэдняй Азіі і Каўказу, справіцца зь якімі не было зусім лёгкай задачай. Ёсьць у кнізе невялічкае эсэ, прысьвечанае самвыдавецкаму праекту “Ксэракс беларускі”, які рэдагаваў Аркуш. Сёньня падшыўку таго выданьня спрабуе атрымаць у свае архівы брэмэнская бібліятэка. Аркуш вагаецца, ці аддаваць, б ў яго засталося ўсяго тры камплекты. Мабыць, спадзяецца, што некалі яны яшчэ спатрэбяцца на Радзіме. Кніга не магла не зьмясьціць хрэстаматыйнае эсэ Аркуша “Аскепкі вялікага малюнку”, якая ўласна і дала назву кнізе.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 34
Перейти на страницу:

Мае будучыя баявыя таварышы ўляцелі ў казарму як віхор – замызганыя, усе ў пыле, стомленыя, са шклянымі галоднымі вачыма. Празь пяць хвілін пачалося шыхтаваньне. Камандзір роты прадставіў мяне курсантам і сяржанцкаму складу. Я ўжо ведаў, што буду залічаны ў трэці ўзвод і што я нарадзіўся ў кашулі (так мне сказаў старшына): замкамузводу («замок») трэцяга ўзводу быў мой знаёмы Косьця Бараноўскі, які скончыў Жодзінскі палітэхнікум на год раней за мяне.

Рота прыняла папаўненьне дваяка: як чужака (які месяц адвалыніў) і як ахвяру (маўляў, і табе заўтра дастанецца). Курсанты былі амаль усе зь Беларусі, траціну майго ўзводу складалі менчукі. Хлопцы з Азіі былі толькі ў танкістах і на кухні, як быццам кухараў да вайсковых катлоў адмыслова выпісвалі з Азэрбайджану або з Туркмэністану. «Ня сцы, усё будзе нармальна», – супакоіў мяне Косьця.

Ніякім капцёршчыкам, хлебарэзам або пісарам я ня стаў. Прайшоў усе тыя ж печанскія кругі, як і мае таварышы. Адно што маральна мяне ніхто не даставаў – парашу за правіны ня мыў, ротны кулямёт на стрэльбы на плячах не цягаў і па пяць разоў на дзень не перашываў падкаўнерыкі. Чуў, што цяпер у войску баявыя стрэльбы бываюць 2–3 разы за службу. У нас яны былі 2–3 разы на тыдзень. І дзённыя, і начныя, і ў газаахоўніку, і з бэтээра, і з аўтамата, і з кулямёта, і з гранатамёта. Ніхто ў нас не зьбіраў страляныя гільзы. Больш за тое – нашыя кішэні былі поўныя цэлых набояў, ракетніцаў (накшталт хлапушак) і выбуховых пакетаў, якія нам выдавалі на тактычных вучэньнях. Настраляліся ўволю. Цынкі з набоямі старшына прывозіў на бэтээры. «Каб усё расстралялі, не зьбіраюся за вамі здаваць рэшту на склад», – строга папярэджваў ён. Нягледзячы на свой слабаваты зрок, страляў я добра, часам на выдатна.

Так доўжылася паўгоду. Добра, што я быў прызваны ўвесну. Не ўяўляю, як падобная вучоба адбываецца ўзімку.

Скончыў я вучэбку адразу ў званьні сяржанта, як выдатнік. Патрапіў у каманду, якую везьлі ў Берасьце.

Тут мяне й чакала неспадзяванка: на самым захадзе СССР я напаткаў Азію. Але ўсё па парадку.

Прывезьлі мяне ў батальён, які займаўся перагрузкай вайсковых грузаў на чыгунцы. Як вядома, савецкая чыгуначная каляіна шырэйшая за эўрапейскую, у тым ліку і польскую. Таму вайсковыя эшалёны трэба было перагружаць з адных вагонаў у другія вагоны. Гэтым у Берасьці займаўся адмысловы батальён. У адну з такеляжных ротаў гэтага батальёну я й прыбыў на месца камандзіра аддзяленьня.

Дзяжурны па батальёне адвёў мяне ў казарму. Гісторыя паўтарылася: у казарме амаль нікога не было – рота працавала на рампе. Чакаць давялося нядоўга – вайсковыя такеляжнікі павінны былі вярнуцца ў часьць на абед.

Як у казцы: зноў загрукацела, завыла, загуло – у казарму ўляцеў натоўп жанеўраў. І, божачкі, амаль ніводнага славянскага твару. Так мне адразу падалося.

Роту пашыхтавалі ў казарме. Гэтым разам я патрапіў у першы ўзвод. Камандаваў узводам даўгалыгі, крыху прыгорблены малады прапаршчык, які зусім не выглядаў на строгага, крутога камандзіра. Першае ўражаньне хутка спраўдзілася. Прапаршчык прайшоўся ўздоўж шыхта. Узвод дзядоў. Усе яны былі аднаго прызыву – праз паўгоду павінны дэмбельнуцца. І я павінен быў імі камандаваць! Нехта з жаўнераў незаўважна падскочыў да прапаршчыка ззаду і ссунуў яму фуражку на вочы. Узвод па-азіяцку гучна зарагатаў. «Бяззубенка, навядзіце парадак ува ўзводзе», – нейкім жаноча-пісклявым голасам даў каманду прапаршчык. «Есьць, таварыш камандзір!» – казырнуў невысокі, каржакаваты сяржант, як высьветлілася, «замок» узводу. Ён падскочыў да жартаўніка і садануў нагой яму ў грудзі. «Харош, Зуб, я пажартаваў!» – пачаў апраўдвацца той. «Ня Зуб, а таварыш сяржант! Ты не ў сваім кішлаку! Я жраць хачу, а ты час марудзіш! На абед пара, – і, зьвяртаючыся да ўсяго ўзводу, выгукнуў: – Хопіць зубы скаліць!» Усё гэта было добра прыперчана адборным расейскім матам. Парадак усталяваўся. Прапаршчык даў нейкія распараджэньні, і рота пачала высыпацца на вуліцу, каб шыхтавацца на абед.

Амаль штоночы дзяды пілі таннае віно й гарэлку (запасны выхад у казарме быў засланы пустымі пляшкамі). З радзімы ім дасылалі й розныя экзатычныя напоі, якуюсьці чачу або чэмэргес, і нават наркотыкі. А яшчэ дзяды любілі пасьля адбою глядзець у ленкомнаце польскую тэлевізію. Ставілі духа на шухер і зь піўком ды вінцом, балазе вінна-гарэлачная крама знаходзілася насупраць КПП, гадзінамі, нічога не разумеючы па-польску, зачаравана пазіралі на малюнкі незнаёмага, таямнічага жыцьця.

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 34
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)