Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая древняя литература » Аскепкі вялікага малюнку
Аскепкі вялікага малюнку - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Аскепкі вялікага малюнку

Электронная книга - «Аскепкі вялікага малюнку». Краткое содержание книги:

«Аскепкі...» — кніга не паэтычная, а эсэістычная. Пад вокладкай, якую ўпрыгожвае фрагмэнт карціны “Знакапіс на мапе майго лёсу” Аркушавай жонкі мастачкі Тацяны Козік, сабраныя асноўныя эсэ і артыкулы Алеся Аркуша, якія друкаваліся ў пэрыёдыцы за розныя гады. У першым эсэ ў кнізе Аркуш піша пра горад, у якім ён нарадзіўся, пражыў ладную частку свайго жыцьця, пасьля чаго трапіў у Полацак. Той горад — Жодзіна. Нягледзячы на тое, што Аркуш даўно пазыцыянуе сябе, як палачанін, у яго застаўся значны сантымэнт да горада свайго маленства. Ён называе Жодзіна найбольш амбітным беларускім горадам, які мусіць яшчэ заняць сваё месца ў беларускай культуры. “Азіяцкі пэрыяд” свайго жыцьця Аркуш апісвае ў эсэ “Гесэ, вярблюды і войска”. Тут ідзе гаворка пра далёкую і загадкавую Манголію, куды Аляксандар Козік быў закінуты воляю лёсу ў зусім яшчэ малым узросьце, потым была яшчэ другая пабыўка, але гэта ўжо ў сьвядомым веку. Азія знайшла сяржанта Козіка ў войску, бо большая частка жаўнераў ягонай роты былі вышлыя з краінаў Сярэдняй Азіі і Каўказу, справіцца зь якімі не было зусім лёгкай задачай. Ёсьць у кнізе невялічкае эсэ, прысьвечанае самвыдавецкаму праекту “Ксэракс беларускі”, які рэдагаваў Аркуш. Сёньня падшыўку таго выданьня спрабуе атрымаць у свае архівы брэмэнская бібліятэка. Аркуш вагаецца, ці аддаваць, б ў яго засталося ўсяго тры камплекты. Мабыць, спадзяецца, што некалі яны яшчэ спатрэбяцца на Радзіме. Кніга не магла не зьмясьціць хрэстаматыйнае эсэ Аркуша “Аскепкі вялікага малюнку”, якая ўласна і дала назву кнізе.
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 34
Перейти на страницу:

Жанчыны і дзеці хадзілі ў лес у грыбы і ягады. Тут расьлі кусты агрэсту, чорных парэчак, сустракаліся чарніцы, дзікі часнык.

Паводле прызнаньня бацькоў, у дзяцінстве я быў неўтаймоўным вісусам. Ня шкоднікам, а менавіта няўрымстам, з-за чаго ўвесь час трапляў у розныя гісторыі, – мяне трэба было пільна сачыць. Аднойчы ў чатырохгадовым узросьце я наладзіў экспэдыцыю ў горы, загітаваўшы аднагодкаў (і нават некалькіх школьнікаў, якія прыехалі да бацькоў на канікулы – зімой яны вучыліся ў інтэрнаце ўва Ўлан-Батары). Выправіліся мы ў горную пячору, у якой, паводле расказаў старэйшых, жылі манахі-будысты. У гарах здаецца, што ўсё, што бачыш – блізка, а насамрэч да бліжэйшай сопкі ня менш за пяць кілямэтраў. Я ўжо ня памятаю, ці патрапілі мы ў тую пячору, а вось адшукалі нас бацькі на зьмярканьні, ушчэнт стомленых. Добра мне тады дасталося бацькавай папругі.

У Тасонцэнгеле здарылася й адна з самых страшных гісторый, зьвязаных са мной. Было мне тады тры гады. Мая маці, якая была цяжарная маім меншым братам, выправілася на шпацыр да будоўлі моста праз Ідэр і ўзяла мяне з сабой. Мост быў амаль гатовы, заставалася зашаляваць некалькі дзірак. У адну зь іх я й праваліўся, пасьпеўшы, як у якім галівудзкім фільме, зачапіцца рукамі за бэльку. Маці спахапілася, а сына нідзе няма, і тут бачыць: вісіць яе сынок моўчкі над горнай, імклівай ракой – яна адразу й згубіла прытомнасьць. Адзін з мужчынаў падбег да мяне і выцягнуў на мост. Гісторыі гэтай я ня памятаю, а як спрабую штосьці згадаць – ува мне ўсё сьціскаецца нейкім паралізуючым жахам. На дзіва – я не баюся вышыні, мастоў і горных імклівых рэк.

Роды ў мамы потым прайшлі ўдала. Майму брату выпала ня толькі нарадзіцца ў МНР, але і скончыць у гэтай азіяцкай краіне дзесяцігодку. Але пра гэта ў наступным разьдзеле.

Разьвітваючыся з маім бацькам, манголы, якія працавалі зь ім на электрастанцыі, падаравалі яму дзьве старажытныя бронзавыя статуэткі Буды. Гэта быў знак вялікай павагі.

Вярнуліся ў Беларусь мы ў сьнежні 1965-га, мне было ўжо пяць гадоў. Але на гэтым мае знаёмствы з Азіяй ня скончыліся, праз 13 гадоў я зноў накіраваўся ў Манголію.

2

У Мангольскую Народную Рэспубліку я зноў выправіўся цягніком, але без бацькоў – адзін, бо меў ужо 18 гадоў і быў студэнтам Жодзінскага палітэхнікуму. Дарэчы, з гэтай самай прычыны мае бацькі, зьехаўшы другі раз у Манголію ў 1977 годзе, мяне з сабой не ўзялі – я быў паўналетні. З бацькамі паехаў толькі мой меншы брат Віктар. У МНР я плянаваў правесьці ўвесь жнівень.

Але спачатку цэлы месяц афармляў паперы на выезд. Авіраўцы, акрамя розных анкетаў, запатрабавалі характарыстыку зь месца вучобы і дазвол на выезд ад ваенкама. З характарыстыкай праблемы не паўстала – сумленны камсамолец, складкі плаціць своечасова, удзельнічае ў грамадзкім жыцьці, шкодных звычак ня мае. А вось ваенкам заўпарціўся, маўляў, зьедзеш, а пасьля шукай цябе – а ў войску хто будзе служыць? Улагоджваць ваенкама хадзіла цётка Ліда, якая апекавалася маім халасьцяцкім жыцьцём на радзіме. Паперчыну з подпісам яна расстаралася з другога ці трэцяга разу пасьля скандалу. Ваенкам дазвол даў, але й паабяцаў праблемы прызыўніку, які гойсае па заграніцах.

Атрымаўшы замежны пашпарт, я накіраваўся ў менскі «Інтурыст» набываць квіток. На дварэ стаяў 1978 год. Квіток каштаваў 54 рублі 14 капеек.

Пра тое, як я ехаў у цягніку Масква–Улан-Батар, можна напісаць асобную кнігу, штосьці на ўзор Венядзікта Дарафеева ці якога іншага майстра падарожных нататак савецкага часу. Гэтую справу пакінем да наступнага разу, бо мусім пачаць іншы аповед.

Білет у мяне быў не да Ўлан-Батару, а да мангольскага гораду Дархан, дзе я мусіў перасесьці на цягнік да Эрдэнэту. Мае бацькі дапамагалі брацкаму народу ўзводзіць тамтэйшы медна-малібдэнавы камбінат. Гэта была будоўля веку. Маскоўская «Правда» ледзь не праз нумар асьвятляла дасягненьні на савецка-мангольскім працоўным фронце. Трубіла ў медна-малібдэнавыя трубы. Як і ў першы свой прыезд у Манголію, бацька працаваў на электрастанцыі.

Мяжу памятаю цьмяна, дарога так стаміла, што ўсё навокал бачылася як за запацелым шклом. Хістаючыся, быццам зялёны матрос пасьля першага шторму, я выйшаў на пэрон Дархану. Тут мяне ўжо чакаў бацька. Мы набылі квіткі «для праезду ў цьвёрдым вагоне новабудоўлі Мінтрансбуду» і селі ў цягнік, які мусіў нас даставіць у Эрдэнэт. Цягнік быў наладаваны такой стракатай чалавечай масай, што я напачатку перапужаўся. Я ўторкнуў твар у акно і моўчкі разглядаў дзіўныя краявіды. Краявіды нагадвалі вэстэрн – дзікі стэп, сопкі, а за імі горы. Далягляд расквечвалі плямкі статкаў – авечкі, коні, часам сярод іх невялікія купкі вярблюдаў. Здавалася, зараз выскачаць на конях індзейцы і, з ваяўнічым гіканьнем, пагоняцца за цягніком. А той, бедачына, так марудна целяпаўся, што яго можна было дагнаць на ішаку.

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 34
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)