Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая древняя литература » Аскепкі вялікага малюнку
Аскепкі вялікага малюнку - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Аскепкі вялікага малюнку

Электронная книга - «Аскепкі вялікага малюнку». Краткое содержание книги:

«Аскепкі...» — кніга не паэтычная, а эсэістычная. Пад вокладкай, якую ўпрыгожвае фрагмэнт карціны “Знакапіс на мапе майго лёсу” Аркушавай жонкі мастачкі Тацяны Козік, сабраныя асноўныя эсэ і артыкулы Алеся Аркуша, якія друкаваліся ў пэрыёдыцы за розныя гады. У першым эсэ ў кнізе Аркуш піша пра горад, у якім ён нарадзіўся, пражыў ладную частку свайго жыцьця, пасьля чаго трапіў у Полацак. Той горад — Жодзіна. Нягледзячы на тое, што Аркуш даўно пазыцыянуе сябе, як палачанін, у яго застаўся значны сантымэнт да горада свайго маленства. Ён называе Жодзіна найбольш амбітным беларускім горадам, які мусіць яшчэ заняць сваё месца ў беларускай культуры. “Азіяцкі пэрыяд” свайго жыцьця Аркуш апісвае ў эсэ “Гесэ, вярблюды і войска”. Тут ідзе гаворка пра далёкую і загадкавую Манголію, куды Аляксандар Козік быў закінуты воляю лёсу ў зусім яшчэ малым узросьце, потым была яшчэ другая пабыўка, але гэта ўжо ў сьвядомым веку. Азія знайшла сяржанта Козіка ў войску, бо большая частка жаўнераў ягонай роты былі вышлыя з краінаў Сярэдняй Азіі і Каўказу, справіцца зь якімі не было зусім лёгкай задачай. Ёсьць у кнізе невялічкае эсэ, прысьвечанае самвыдавецкаму праекту “Ксэракс беларускі”, які рэдагаваў Аркуш. Сёньня падшыўку таго выданьня спрабуе атрымаць у свае архівы брэмэнская бібліятэка. Аркуш вагаецца, ці аддаваць, б ў яго засталося ўсяго тры камплекты. Мабыць, спадзяецца, што некалі яны яшчэ спатрэбяцца на Радзіме. Кніга не магла не зьмясьціць хрэстаматыйнае эсэ Аркуша “Аскепкі вялікага малюнку”, якая ўласна і дала назву кнізе.
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 34
Перейти на страницу:

Эрдэнэт мяне нічым не зьдзівіў. Гэта быў кавалачак СССР сярод мангольскіх сопак – са звыклымі шматпавярховымі панэльнымі дамамі і шматлікім расейскамоўным людам.

Назаўтра, наведаўшы тутэйшыя крамы, я ўсё ж заўважыў істотнае адрозьненьне ад тагачаснай эсэсэсэраўскай рэчаіснасьці. Быў уражаны ня тым, што побач з крамамі заўжды сустракаў навязаных коней і нават вярблюдаў. І ня тым, што грошы тут выглядалі інакш і называліся тугрыкамі. Мяне зьдзівіў тавар у крамах. Ён быў таксама савецкі, але які тавар! Распушчальная кава, індыйская гарбата, ікра – чырвоная і чорная, тушонка, любыя мясныя і рыбныя кансэрвы, каўбасы. І ўсё ў вольным продажы. Карацей, поўны разьвіты сацыялізм. Яшчэ большае зьдзіўленьне ў мяне выклікала мясцовая кнігарня, што знайшла прытулак у звычайнай кватэры на першым паверсе аднаго зь пяціпавярховікаў. У мяне разьбегліся вочы ад дэфіцытных маскоўскіх выданьняў. На маёй радзіме за такімі кнігамі людзі стаялі ў чэргах дні й ночы. У першы ж дзень я набыў стос кніг, сярод іх выбранае Германа Гесэ з раманам «Стэпавы воўк». Цэлымі днямі ў мангольскай кватэры бацькоў я чытаў і чытаў, бо асабліва не было куды хадзіць і на што глядзець. Пазьней мой Гесэ гуляў па ўсім наргасе, у які я паступіў пасьля войска. Празь некалькі гадоў, калі я пазнаёміўся з Гесэ ўсходнім, напрыклад, зь ягоным «Сыдхартам», я зразумеў, чаму лёс пагнаў мяне другі раз у тую Цьмутаракань. У кожнай падзеі ёсьць таемны сэнс. Часам дзеля таго, каб зразумець самае звычайнае і простае, напрыклад, што такое зямля, спачатку варта набыць досьвед нечага супрацьлеглага, кантраснага, у нашым выпадку – адчуць бязважкасьць палёту.

А Манголія пасьля дарослых уражаньняў у мяне атаясамляецца зь любаю кнігай у чорнай вокладцы, якую я запоем чытаў у дзікіх стэпах і цяпер захоўваю як найвялікшую каштоўнасьць, з пукатымі сопкамі, на якіх вясною цьвітуць тульпаны, зь невядома як узьніклым сярод гэтых сопак і гор звычайным савецкім мікрараёнам, зь вярблюдамі, якія мэлянхалічна жуюць свой орбіт бяз цукру, зь юртамі, якія атачаюць статкі авечак, зь людзкімі тварамі, нібы апрацаванымі пескаструменным агрэгатам, зь дзіўнай песьняй на незнаёмай гартаннай мове, якую пачуў у цягніку, што нетаропка, як у сьне, вёз мяне ў горад разьвітага сацыялізму ў постфэадальнай краіне.

3

Ваенкам не падмануў цёткі Ліды – праблемы з войскам у мяне сапраўды ўзьніклі. Позву я атрымаў на 18 траўня 1979 году. З Манголіі тэрмінова прыехаў бацька. Ён арганізаваў усё як мае быць – на праводзіны сабраліся сябры, якіх было ўжо няшмат, бо большасьць прызвалі ў войска на пачатку траўня. Пад жарты й сьмех гасьцей зьляцелі долу мае доўгія валасы.

І якое было зьдзіўленьне бацькі й сваякоў, калі позна ўвечары 18-га я вярнуўся дахаты. «Што, зьбег?» – дапытваўся бацька. «Вярнулі, – разгублена і стомлена прамармытаў я ў адказ. – Кажуць, не было маёй каманды, далі новую позву, яшчэ тыдзень гуляць». Гэтаму тыдню я асабліва ня ўзрадаваўся. Лысым цягацца па горадзе і кожнаму стрэчнаму тлумачыць, чаму ня ў войску? Ніякага задавальненьня!

Праз тыдзень мяне зноў вярнулі.

Бацьку гэта страшэнна ўзлавала. Яму трэба было з дня на дзень вяртацца ў МНР. Назаўтра разам зь ім мы едзем у нейкі армейскі штаб у Менску. «Забірайце ў войска сына. Куды я яго дзену? Мне праз два дні трэба зьяжджаць». Дабрадзей-палкоўнік выпісаў паперку і загадаў прывезьці прызыўніка заўтра ў штаб арміі ў Печы пад Барысавам. Наступнай раніцай паехалі ў Печы. «Напэўна, зноў блатны», – перамовіліся між сабой афіцэры ў штабе. І адзін зь іх у мяне пытаецца: «У танкі хочаш?» «Не, не хачу», – адказваю. «Ну, а камандзірам хочаш быць?» – «Камандзірам хачу». Так я апынуўся ў самай крутой мотастралковай сяржанцкай вучэбцы ў Печах, пра якую дасюль ходзяць жахлівыя гісторыі.

Афіцэр праводзіў мяне ў казарму і загадаў старшыну роты выдаць абмундзіраваньне. «Завялікае», – сказаў я старшыну, памераўшы яго. «Завялікае не замалое, – зьедліва адказаў ён, – іншага няма». «Вось і пачынаецца», – падумаў я.

Акрамя старшыны ў казарме нікога не было, курсанты майго прызыву ўжо месяц пазнавалі сакрэты салдацкага рамяства – яны былі на палігоне. Я застаўся іх чакаць.

Увечары казарма раптам загудзела й закалацілася. У салдацкі дом вярталіся яго жыхары. Мая рота месьцілася на трэцім паверсе – курсанты мусілі імкліва забягаць наверх па лесьвіцы. Няцяжка ўявіць, які стаяў грукат ад сотні кірзавых ботаў.

1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 34
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)