Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Паляўнічыя акварэлькі з Палесся
Паляўнічыя акварэлькі з Палесся - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паляўнічыя акварэлькі з Палесся

Электронная книга - «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся». Краткое содержание книги:

Паэт адлюстраваў жыццё і прыгоды людзей Палесся XIX стагоддзя, стварыў у паэме каларытны вобраз беларуса, старога лесніка Грышкі.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 19
Перейти на страницу:

VI. На глушцоў

Вялікдзень набліжаецца. Вадой вясновай Паразрывана крышталёвая закова. Заліты і папас, і поплаў, і загон: За хваляй хваля мкне пры ветры наўздагон. Звіняць у полі раўчукі, вада рачная Зіхціць на сонцы, бы луска ў ёй залатая. Вясною пахне. Бусел, любасна глядзець, Ляціць і з клёкатам сядае на гняздзе. Кігіча, енчыць чайка над прасторай воднай І моўкне ў далечы, спускаецца галоднай. Вароны парамі чакаюць тэй пары, Ці ж хутка на загоне ім гаспадары Зямелькі чорнае сахой адвернуць скібы? Уночы на рацэ агні. Пільнуюць рыбу. З лучынай яснаю на чоўне калыўным, Нібы Нептун з трызубам, з восценем даўгім Плыве адважны сын Палесся, вёскі ўбогай, Не ўвекавечыў пэндзаль Рэмбранта такога, У мроку пры святле лучыны век-вяком Здаецца духам чалавек, вадзяніком.
* * *
«Хвала Хрысту!» — «Навекі!» — «Пэўна, пан Рыгора Чакаў ужо і на глушцоў не здоўжыць збораў? Сяк-так, дзе бокам-скокам, дзе пералячу — І тута, кланяюся земна панічу». — «То дзякуй! — што ж чуваць там?» — «Проста з хаты, пане, Мой форт ледзь-ледзь пакінуў. Хто не абазнаны З мясцінаю, дык загавець таму душой, Бо не дабрацца да кута майго вясной. Вада вялікая. Дарма што час разводдзя, Цямком у лес на подслухі Вінцук мой ходзіць. І я махнуў, ды ў Кругліцы няма глушцоў, А з Чорных Лядаў дужа ўсцешаны прыйшоў, Нам пашанцуе ў паляванні. Лік ім губіш: І тут!.. і там!.. мець трэба голаў як на шрубе, Каб іх злічыць. Якраз да пана ў гэты дом З'явіўся ўжо адзін ад грамады паслом З запросінамі ў лес. Бач, пан, каго трымаю! Што за вага!.. фігура!..» — «Як дабрацца маю?» — «Фу!.. фу!.. паніч пытаецца! — як пад вадой Балота, дык на чоўне, рэшту — пехатой. Пытанне вось: ці ў кут мой трэба? То ж нязручна, Ляпей да возера адгэтуль рушма. Адтуль да месца мо з паўмілі, не далей». — «Праз лугавіны праплывем?» — «Там найзручней!» — «Сягоння добра б рушыць. Толькі ты, Рыгору, Стаміўся, мабыць?» — «Дык і што! абы не хворы! Мы пойдзем. Лес вялікі, дзень кароткі шчэ, Скажы, каб мне спажыць чаго далі хутчэй, Падсілкавацца трэ, спачыць хоць трошкі ў хаце. Уфф!.. праляцеў сягоння я тры мілі, браце».
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 19
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)