Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Паляўнічыя акварэлькі з Палесся
Паляўнічыя акварэлькі з Палесся - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паляўнічыя акварэлькі з Палесся

Электронная книга - «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся». Краткое содержание книги:

Паэт адлюстраваў жыццё і прыгоды людзей Палесся XIX стагоддзя, стварыў у паэме каларытны вобраз беларуса, старога лесніка Грышкі.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 19
Перейти на страницу:

VII. Аблава на ваўкоў

«Паночку, ёсць!.. знайшоў! каб колька ім падпала! Ажно за Цэпрай, пад смалярняй заняпалай. Нядобры час цяпер, каб іх упаляваць. Ці — мала ўжо ваўкоў? Бадзягі ўсё чуваць, Тут сёння абзавуцца, заўтра аж за мілю! Тутэйшыя лясы я знаю непамыльна, Цвярджу: няхай мне паляўнічы плюне ў вочы, Калі непадалёк бярлог асочыць воўчы. Нарэшце племя іх амаль прапала марна, Завабіць вырашыў ваўкоў аж пад смалярняй — Маўчаць, а блізка — ранак, час ужо не той. На спробу зацягнуў іх песню Янка мой. Фі!.. фі!.. аркестра, пане! бы кадрылю грае! Як з Капыля ці з Клецку музыка жывая!!. Мы бокам — граюць зноў!.. Каб пэўнасць мець далей, Смалярня ўчора шчэ прывеціла гасцей. Разы чатыры з боку вабілі другога — Тамсама выюць… Мог бы тычкамі ля логу, Заняўшы паўвалокі, значыць іх кубло. Сачу даўно — асочкі лепшай не было. Аблеткі ёсць, і пераяркі, і старыя, Ці шэсць, ці сем — да ладу не дайшоў тады я. Кутом у лесе будзе лінія паноў, Ваўкам канец, мы іх паб'ем, як бараноў. Каб не марудзіць толькі, не губіць надзеі, Хай піша пан лісты і просіць на нядзелю. На тракце пры карчме гасцей далёкіх збор, Туды ж аблаўнікам ісці накажа двор. У косці ўвернем гэтым шкоднікам праклятым. Хвала Хрысту!.. Пара вяртацца мне дахаты».
* * *
Нядзеля. Пры карчме дружына, ўсякі люд: Паноў і з міны, і з чупрыны колькі тут, Асобнымі грамадкамі трымацца мусяць Пры іх службоўцы, шляхта. Кручаныя вусы, Асмужаныя твары і адменны рух, Мажныя, дужыя, відочнай моцы дух — Кантраст між шляхтай і службоўцамі, бо тыя З блядым абліччам, без крывінкі і худыя. Далей стральцы — лясная варта, каля іх Падпанкі, хурманы, прыслуга, між усіх Паводзяцца свавольна франты-местачкоўцы, Да дзевак прыстаюць, хіхікаюць бясконца, На ўцеху ганчакоў уздумалі дражніць. Стары іх Грышка мусіў тут жа абсадзіць. Загоншчыкі на прызбе, ганку і пад плотам Былі наводдаль, не раўнуючы, як сплёты Даўжэзнае вужакі чорнай, што паўзла І ўсю вялікую карчму апавіла. З аблавы кожны быў узброены ці стрэльбай, Ці кіем — помстаю кіпеў на воўка, шэльму. Пацешныя між імі надта хлапчукі: Ледзь ад зямлі адрос, а цягне кол такі — Падняць яго не можа, татава налезла На вушы шапка, голаў скрыўшы ўсю гарэзы. Вазы і брычкі скупіліся за карчмой, Падпіў з засценка шляхціч, пры гурме чужой Крычыць на сына: «Паказаў сябе, праславіў!..» Ад смеху Грышка клаўся, ведаючы справу. «Ну й паляўнічы ў нас — на камароў яму! Ці ў стрэльбе помніць што?.. Хто веры дасць таму? Хай пан адкажа нам!» — «Курок… шчэ шомпал, шрубка». — «Ха! ха! названа драбяза — забыта рулька, Няма чаго, так лёгка памагчы й бядзе! А на аблаву едзе ды за мілі дзве!» На тракце тарахценне, пыл над ім падняўся, Чуваць званок паштовы, станавы прымчаўся.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 19
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)