Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Паляўнічыя акварэлькі з Палесся
Паляўнічыя акварэлькі з Палесся - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паляўнічыя акварэлькі з Палесся

Электронная книга - «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся». Краткое содержание книги:

Паэт адлюстраваў жыццё і прыгоды людзей Палесся XIX стагоддзя, стварыў у паэме каларытны вобраз беларуса, старога лесніка Грышкі.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 19
Перейти на страницу:
Выходзіць, смерць гасцюе ў волаце дуплястым. Дарма ўдаваў ласіху на трубе Рыгор, Дарма напагатове штуцэр быў яго, Бо толькі адказала здрадным тонам рэха, Ўзляцелі з крыкам сойкі ў палахлівым спеху. Брыдзем далей. «Няхай паніч у хмызняку Схаваецца і пытлю дасць таму ваўку, У гэтым месцы, шэльма, часта прабягае, І стрэліць тут лацвей, заслона не густая. Наўкола абыду, здаля мой будзе ваб». Нырнуў я ў куст ляшчыны. Побач волат-граб. Прысеў я. Грышка знік у лесавой гушчэчы. Ніжэла сонца, спёка ўнікла, камарэча Напала, толькі й чуў дакучны звон, Пісклівы не сціхаў каля вушэй паўтон. Пабольшала ў аркестры камаровых піскаў, Хоць і замоўкла шмат на твары ад прыціскаў. Не адстрашала нават кара камарні, Маглі заесці крыважэрныя раі, Свярбела скура — насланнё на паляўнічых. Не бачыў я красы, ў якую таямніча Прыбрала пушчу развітальнае святло, Калі да сну хіліцца сонца пачало, Залоцячы вяршкі хваінаў. Грышка ў лесе Здалёк, нібы ласіха, абазваўся дзесьці, Пасля завабіў зноўку і крыху счакаў, Хацеў я ўстаць і тут жа высачыў ваўка, Убачыў, як перамахнуў кусток лазовы І лесам пёр далей. Кроў хлынула раптова Да галавы… Чакай, дружок! Зручней я стаў, Прыцэліўся й трымаў на мушцы з-за куста, Націснуў. Тут жа засціла мне ўсё дымота. Я выскачыў, бы з прашчы, і панёсся лётам Туды, дзе трапіў пад прыцэл лясны хіжак. Ваўчугі не было — ну хоць бы нейкі знак. Я схібіў!.. Злы й нямы стаю. Уцёк ён, значыць. У гэты момант Грышка надышоў. «Пабачым, Як пан патрактаваў ваўка. Здаецца мне, Панёс ён кулю. Згледзеў — штось не тое, не. І вушы прытуліў, ішоў не так, як трэба. Як браў, паніч?» — «А па баку». — «Дзесь лапай трэпле. Ці бачыш?.. юха!.. о!.. ў ляшчыннік шыўся звер!.. Вось дык сумеўся ўрэшце з міны кавалер!.. Пазнаў адразу я! о!.. о!.. тут кропляў шэраг!..» Трыумфаваў так Грышка і ўжо бег уперад, З пазнакай радасці яго быў кожны рух — На хітрым ворагу здаволіў помсты дух. «Сядзеў!.. паглянь, паніч, сядзеў!.. о!.. юха кажа! Звялі з табой урэшце парахункі!.. Ляжа!.. Заліўся юшкай, дужы — шэльма! — ў лес глыбей Шчэ сунецца… Пад вуха вытрымаць ляпей Ці пад лапатку». — «Лёгка гаварыць, вядома, Ў канец хваста патрапіць хоць бы лотру тому, Як лесам прэ, — й за гэта ўсё Хрысту хвала!» — «То пэўна!» — «Што ж пляцеш?» — «Ат! звычка павяла… Я з радасці, панічу мой! Дый не зашкодзіць Практыкавацца маладому пры нагодзе, Калі стары й павучыць… О!.. ў гушчар, туды! Як стуль не йшоў, не будзе выкруту тады. Вакол хай пан бяжыць, а я ў сяродак самы! Схаваўся там, дык мецьме напатканне з намі». Пабег… Не ўспеў я пацераў дагаварыць, Як чую моцны Грышкаў голас: «Тут ляжыць!» Я дзёрся праз кусты, разносіліся ўдары, Яшчэ нябожчыка ўсё Грышка кіем жарыў, Чыніў страшэнны здзек — аж анямеў быў лес, Як з трупа Гектара калісьці Ахілес. «Пакінуць звера — то ж не ўчуць ганаравання! Хоць скура ўлетку й дрэнь. Адно з ваўком важданне, На ўцеху пану нейк зацягнем, зробім штось, Кол высеку і зачашу я гладка — вось! Звязаўшы лапы, сунем, на плячо канцамі — І марш! Заходзіць сонца, не марудзьма самі». Была ў бары ўжо ноч, як з хаты Базыля Неспадзявана бліснуў нам прамень святла. Вястуючы пра нас, заходзіліся брэхам Псы-дварнякі, будзілі ў сонным лесе рэха. Пасля завылі, блізка як былі з ваўком. «Учулі воўчы дух — трывога ў дварнякоў». Дзвярыма хтосьці скрыпнуў. «Ціха!.. вон, шатаны!» — На псоў азваўся голас. «Хто там?» — «Грышка з панам!»
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 19
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)