Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 104
Перейти на страницу:
Перш па-французску да яго загаварыла: Прыбыў са школы, дык перш кнігі зачапіла, А ўслед — пісьменнікаў і новыя выданні; З яго адказаў зноў высноўвала пытанні. А потым павяла гаворку аб культуры, Мастацтве, танцах, музыцы, а на’т скульптуры! Дала намёк, што знае пэндзаль, ноты, друкі. Ажно аслупянеў Тадэвуш з той навукі, Пабойваўся, каб так пасмешышчам не стацца, Пачаў, як на экзамене, ўжо заікацца. На шчасце, тут настаўнік мілы быў, не строгі: Суседка разгадала гэтыя трывогі І гутарку звяла з вышыняў і узлётаў Да спраў вясковага жыцця, нуды, залётаў І як праводзіць час, і чым заняцца, Каб жыць і ў вёсцы весела, з нудой не знацца. Тадэвуш пасмялеў, і справы беглі далей. За паўгадзіны ўжо амаль сябрамі сталі, З’явілася спрачацца, жартаваць патрэба. Ўканцы паставіла пры ім тры галкі хлеба — Асобы тры на выбар; першую ўзяў зблізку. Падкамаранкі вочы апусцілі нізка, А тая засмяялася ды не сказала, Каго шчаслівая галушка азначала.
Іначай на другім канцы стала гулялі. Там раптам Сокала староннікі паўсталі І на прыхільнікаў куртатага усселі. Вялікай стала спрэчка, дык ужо не елі, А стоячы пілі; паток слоў звонка ліўся, А Рэент найстрашней цецеравіўся, І не было канца ўжо тому такаванню І рук яго нястомнаму практыкаванню. (Даўней быў адвакатам Рэент, пан Балеста, І меў мянушку прапаведніка за жэсты.) Дык зразу, падагнуўшы рук абедзвюх локці І вострыя наставіўшы на пальцах ногці, Ён двух хартоў прысутным вобразна паказваў І так заканчваў: «Вычха! мы пусцілі разам Сабак, як быццам зразу два куркі рванулі І з двух ствалоў адначасова саданулі. Пайшлі! А заяц — скок! І полем паімчаўся. Сабакі вось! (гаворачы, перамяшчаўся З рукамі ўздоўж стала, малюючы пагоню). Сабакі — вось! ад лесу мо ўжо з гоні. Тут Сокал — смык! Сабака добры, ды гарачы, На палец вырваўся, не болып, я гэта бачыў I ведаў, што дасць маху. Заяц справу знае, Мастак! У поле рве, а псарня ж, брат, дурная! — Уся — за ім! Ён гэта ўбачыў ды — пстрык! жвава У правы бок, сабакі — ўслед за ім управа, Дык ён улева раптам як махне два сусы! Пакуль сабакі ўлева, ён — у лес, а Кусы Мой — цап!!!» На стол далей пан Рэент нахіляўся І пальцамі ў другі яго канец перамяшчаўся, І «цап!» раўнуў Тадэвушу над самым вухам. Ад гэтакага выбуху міжвольным зрухам Тадэвуш і суседка пасярод размовы Падскочылі, рвануўшы ўраз свае галовы У два бакі, нібы вяршаліны двух хвояў Пад націскам вятроў, і з-пад стала абое Рванулі рукі, што ляжалі ўжо бок з бокам, А твары чырванню набеглі ў момант вока.
Тадэвуш, каб збянтэжаным не паказацца, Прамовіў: «Праўда, пане Рэент, мне, прызнацца, Ваш Кусы спадабаўся, а калі ён хопкі…» «Ці хопкі? — крыкнуў Рэент, — Гэтакі таропкі Сабака ды каб быў не хопкі!» Дык нанова Яму прыхільнае Тадэвуш мовіў слова І шкадаваў, што бачыў гончага выпадкам І часу мала меў, каб ацаніць парадкам.
Тут задрыжэў Асэсар, выпусціў кілішак І ўбіў зрок у Тадэвуша, як базылішак. Асэсар менш крыклівы, не такі рухавы І шмат драбнейшае за Рэента паставы, Быў страшны на шляхоцкіх зборышчах, бывала. Казалі ўсе, што ў языку ён мае джгала, — Такія ён прыдумваў анекдоты, жарты, Што кожны з іх у каляндар быў трапіць варты, А вострыя ж усе! Даўней ён жыў багата, Ды спадчыну бацькоў і ўсю маёмасць брата Пусціў, разгульваючы па вялікім свеце. Цяпер служыў, каб быць хоць нечым у павеце. Любіў ён паляванні ці то для забавы, Ці мо таму, што голас труб і час аблавы Яму прыносілі ўспамінаў шмат з былога, Калі стральцоў прыдворных меў і гончых многа. З той псярні толькі два сабакі засталіся, А тут з іх аднаго прыніжваць узяліся. Дык падышоў, твар, бакенбардамі пакрыты, Пагладзіў і сказаў з усмешкай ядавітай: «Бясхвосты хорт — як шляхціц, службай не заняты А пан сцвярджае, быццам лепшы хорт куртаты? Па-мойму, хорт з хвастом заўсёды болей ходкі, Лепш мо на суд здамося вашай, пане, цёткі. Хоць пані Талімэна век жыла ў сталіцы І к нам нядаўна толькі рачыла з’явіцца, Ды знае паляванне лепш, чым хто між намі, — Навука ж бо прыходзіць і сама з гадамі».
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)