Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 104
Перейти на страницу:
А замак быў за домам — тысячы дзве крокаў, Ён веліччу сваёй паважнай вабіў вока, — Калісьці ўласнасць слаўнага Гарэшкаў роду. Загінуў пан падчас джяржаўнага разброду, Дык і маёмасць разляцелася без ладу: Канфіскавана, частка трапіла да ўраду, Нямала перайшло ў крэдытарскія рукі, А рэшту занялі пляменнікі ці ўнукі, А замка ўсе зракліся, бо ў шляхоцкім стане Нялёгка класці грошы на яго ўтрыманне. Аж Граф, сусед — багач, Гарэшкам родзіч некі, Паніч, які ледзь толькі выйшаў з-пад апекі, Прыбыўшы з ваяжа, прыгледзеўся да мура, Што нібы ў ім гатыцкая архітэктура. Хоць пан Суддзя яму не раз даказваў потым, Што дойлід з Вільні быў, таму не мог быць готам, Граф замка зажадаў. А ў гэтым самым часе Ахвота тая ж і ў Суддзі чамусь знайшлася. Судзіцца сталі ў земстве, потым і пры ўрадзе Ў сенаце, зноў у земстве, у губернскай радзе. Урэшце, пасля коштаў, актаў і блуканняў Прыйшла ўся справа зноў на суд размежавання.
I праўду Возны гаварыў, што тая зала Памесціць і юрыстаў, і гасцей нямала, Была ж бо велічная, з выгнутым скляпеннем, З філярамі, з падлогай высланай каменнем. На сценах гладкіх, стыль якіх быў просты, строгі Тырчэлі навакола коз, аленяў рогі, Пад імі подпісы: калі, дзе, кім забіты. А гербы, ўмацаваныя ў сцяны граніты, Стральцоў адважных славу неслі ў пакаленні. Яснеў Гарэшкаў герб — Паўкозіц на скляпенні.
Парадкам госці увайшлі і ў поўным зборы. За стол з кампаніі перш рушыў Падкаморы — За важны чын і ўзрост яму быў гонар гэткі, Ён дамам кланяўся, старым і малалеткам. Пры ім стаў ксёндз-манах, Суддзя пры бернардыне. Манах прамармытаў малітву па-латыні, Мужчыны выпілі гарэлкі, ўсе паселі І моўчкі жвава халаднік літоўскі елі. Тадэвуш, хоць юнак, але па праве госця Высока сеў ля дам пры боку ягамосця, Але між ім і дзядзькам месца пуставала, Як быццам госця нейкага яшчэ чакала. На дзверы, то на крэсла дзядзька азіраўся, Нібы прыходу нечыйга ўсё спадзяваўся. Тадэвуш стаў здзіўляцца з дзядзькавых паводзін І зрок за ім з дзвярэй на крэсла пераводзіў. Аж дзіва! Гэтулькі было паненак вокал, Што нават мела б дзе спыніцца прынца вока — Прыгожыя і роду не абы-якога, А позірк юнака — там, дзе няма нікога. Загадка-крэсла гэта цягае неўзаметку. Няўважлівы, амаль не гляне на суседку, Ледзь колькі слоў прамовіў да Падкамаранкі, Талерак не змяніў ёй, не падаў ёй шклянкі; Паненак ветлівай бяседай не займае, Сталічнай адукацыі не праяўляе. Яго пустое месца, як прынада, вабіць, Ды ўжо яно ад думак не пустое, мабыць, — Па ім скакалі незлічоныя здагадкі, Нібы падчас дажджу па лузе жабяняткі; Між іх — адна ўсё постаць, быццам дзе ў затоне Азёраў лілія, што свеціць белай скронню.
Падалі страву трэцюю. Пан Падкаморы Віна падліў дачушцы Ружы і ў дакоры, Другой падсунуўшы талерку з агуркамі, Сказаў: «Што ж, трэба мне старэчымі рукамі Служыць вам, дочкі». Ўзняўся рух між панічамі, Што нетактоўнасці сваёй не прыкмячалі. Суддзя тым часам, на Тадэвуша зірнуўшы І адвароты кунтуша крыху загнуўшы, Наліў віна і так пачаў: «Вось мы ў сталіцу, Па новай модзе, моладзь адцаём вучыцца І не пярэчым, што сыны і нашы ўнукі Больш за старэйшых маюць кніжнае навукі, Але, па-мойму, моладзь траціць шмат на гэтым, Што школы ў нас не вучаць жыць з людзьмі і светам. У панскі двор ішлі мы ў маладыя годы, Я сам быў дзесяць год прыдворным Ваяводы, Ад бацькі вашага прымаў я настаўленні (Тут Падкаморага паціснуў за калені), Яго няспынная парада і апека З мяне дзяржаўнага зрабіла чалавека. Шаную памяць я яго так, як нікога, І за ўпакой яго душы малю век Бога. І калі менш за іншых змог я навучыцца І вось, вярнуўшыся дамоў, ару зямліцу, У час, калі другія з ласкі Ваяводы Дабіліся чыноў, пашаны, ўзнагародаў, Прынамсі, тое вынес, што ў мяне тут дома Сустрэнуць кожнага заўжды, як вам вядома, З пашанай, ветліва. Няхай жа моладзь знае, Што ветлівасць — навука ды і не малая, Навука трудная, бо тут не ў гэтым справа, Каб толькі дзе ўхмыльнуцца, ножкай брыкнуць жвава, Такую ветлівасць назваў бы я мяшчанскай, Але не старапольскай і не панскай. Усіх трэ’ шанаваць, ды кожнага іначай: Адна ёсць ветлівасць у гутарцы дзіцячай, Другая ў мужа з жонкай, між слугой і панам, І ў кожнай з іх адценне іншае схавана. Дык трэба доўга, пільна наглядаць, вучыцца, Каб потым пры здарэнні ў чым не памыліцца. Вучыліся ж даўней, а панскія ўспаміны Бывалі ў нас жывой гісторыяй краіны Так, як шляхоцкія — гісторыяй павету. Такія гутаркі таксама мелі мэту Адзначыць, што брат-шляхціц — знаны і ў пашане, А ён, глядзіш, з таго далікатнейшым стане. Сягоння чалавека не пытай аб родзе: Хто ён? Дзе жыў? Ці што рабіў? Па новай модзе, Абы не шпег ды не ў рыззі, дык кожны прыме Яго цяпер. Як той Веспазіян у Рыме, Не нюхаў грошай, не пытаў аб іх крыніцы. Вось так і родам перасталі ганарыцца: Хто важны, на кім штэмпель, той у нас харошы. Сяброў цяпер шануюць, як габрэі грошы».
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)