Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 104
Перейти на страницу:
А на дзядзінцы гоман, крыкі, пераклічкі. Стральцы выводзяць коней, пад’язджаюць брычкі, Аж двор таго натоўпу агарнуць не ў сіле. Вось граюць трубы, вось і псярні адчынілі. Сабачы гурт вясёла скача і скавыча, Убачыўшы ўкруг коней, зброю, паляўнічых. Харты перш па дзядзінцы скачуць, як дурныя, Пасля ў аброжкі самі падстаўляюць шыі. Удачу варажылі гэткія прыкметы; І ўсе за Падкаморым рушылі да мэты.
Перш егры ехалі адзін каля другога, Але за брамай расцягнула іх дарога. Асэсар з Рэентам трымаліся ўсё ж пары, І хоць ім злосць крывіла час ад часу твары, Вялі размову мірна, з гонарам, як людзі Перад судом, дзе лёс іх вырашацца будзе. З іх слоў не ўбачыш, як заўзятасці ў іх многа. Асэсар вёў Сакола, а Рэент Кусога. На брычках дамы ехалі ў канцы калоны, А побач — моладзі натоўп вясёлы конны.
Ксёндз Робак па двары хадзіў павольным крокам, Відаць, чытаў малітвы, але кідаў вокам У бок Тадэвуша. З затоенай усмешкай Даў знак. Тадэвуш да яго пад’ехаў спешна, А ён ля носа пальцам пагражаць стаў строга. І як Тадэвуш ні прасіў тады старога, Каб той сказаў, што гэты знак пагрозы значыў, Ды ксёндз шаптаў малітвы і не растлумачыў. А як пайшоў, каптур націснуўшы на вочы, Падцяў каня Тадэвуш і за браму скочыў.
А паляўнічыя якраз паход стрымалі І нерухомай кавалькадаю стаялі. Адзін другому знак маўчаць даваў рукамі, І ўсе з цікаўнасцю глядзелі на той камень, Дзе пан Суддзя стаяў. Ён звера ўжо убачыў І жэстамі рукі загад здалёк тлумачыў. Дык ясна ўсім: стаяць. Адны к яму паволі Асэсар і пан Рэент трухаюць па полі. Тадэвуш быў бліжэй, дык змог іх папярэдзіць; Спыніўся ля Суддзі, каб перш за іх угледзець. Даўно не быў на полі, на сівым прасторы Не бачны заяц між каменняў у разоры. Суддзя паказвае яго — шарак стуліўся, Ля каменя ляжыць, з зямлёю шэрай зліўся, Чырвоным вокам, у свой бок накіраваны, Злавіў варожы зрок і, як зачараваны, Са страху ад яго адняць не можа вока І пад апокай мёртвы быў, нібы апока. Тым часам поле курыцца ўсё бліжай, бліжай, Ляціць на смычы Кусы, побач Сокал хіжы. Тут Рэент і Асэсар «вычха!» ўраз раўнулі I разам з гончымі ва ўзняты пыл нырнулі.
А ў час, як заяц быў прадметам інтарэсу, З’явіўся раптам Граф ля замкавага лесу. Уся акруга знала графава дзівацтва, Што ён не мог нікуды на пару сабрацца. Заспаў і сёння, дык вымову даў халопам, Заўважыў паляўнічых і скакаў галопам. Сурдут ангельскі белы свой суконны На вецер расхінуў, а ззаду — слугі конна У чорненькіх брыльках, аж лак на іх ільсніцца, У ботах, куртачках і белых нагавіцах. А слугі, што фарсяць у гэткай вось ліўрэі, Завуцца ў графавым палацыку жакеі.
Скакала чвалам цераз поле чарада ўся, Ды Граф заўважыў раптам замак і стрымаўся. Ён першы раз тут быў уранні і не верыў, Што гэта быў той самы мур, да гэткай меры Адсвежыліся ранкам рысы пабудовы. Здзівіў надзвычай Графа выгляд замка новы. Вось вежа, што над ранняю імглой тырчэла, Вышэйшаю здалася мо ўдвая; блішчэла На блясе сонца — дах, як золатам, быў крыты, Вясёлкамі цвілі кавалкі шыб пабітых. Зямлю ахутала туману павалока І скрыла шчыліны і выламы ад вока. Далёкі гону крык, прынесены вятрамі, Адбіўся некалькі разоў паміж мурамі; Прысягу даў бы, што крык з замка, што ў тумане Мур, аднавіўшыся, людскім стаў памяшканнем.
Любіў Граф захапляцца кожнай з’явай новай І рамантычнай, як казаў. Ён рамансовай Зваў галаву сваю, але на самай справе Ён быў дзівак. Здаралася, што на аблаве Раптоўна стане і ўгару глядзіць жалосна, Як кот, калі заўважыць вераб’ёў на соснах. Не раз без стрэльбы, без сабак блукаў у гаі, Як дэзерцір, што бездарожжамі кульгае, То пазіраў на хвалі нерухомым зрокам, Як чапля, што ўсю рыбу зжорла б хцівым вокам Такія дзіўныя былі ў яго звычаі. Казалі ўсе, што Графу «трошкі не хапае», Аднак пашану меў, бо пан быў з прапрадзеда, Багач, дабрак для мужыкоў, друг для еуседа І на’т габрэя.
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)