Зямны акіян
- Автор: Аполлинер Гийом
- Год: 1973
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Переводчик: Эдзі Агняцвет
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Зямны акіян». Краткое содержание книги:
Зборнік Гіёма Апалінэра «Зямны акіян» — першае асобнае выданне твораў вядомага французскага паэта на беларускай мове.
Перейти на страницу:
Я зноў сустрэў яго на беразе ракі:
Там белыя гарлачыкі гайдалі
Афелію-тапельніцу, а ён
Стаяў між бледных Гамлетаў, самотны,
I ўмела выціпаў на флейце матыў якісь вар’яцкі.
Я потым бачыў:
ён сядзеў ля паміраўшага мужыка
і суцяшаў яго;
Ён захапляўся снегам зазімка,
як голым жаночым целам;
Я чуў: ён па ўсё быў гатовы
за гонар слоў любімых,
Ад якіх святлее твар дзіцячы.
Таму я не маўчу!
Я ўспамінаю — будучыню заклікаю:
Мой добры друг Андрэ Сальмон
спраўляе слаўнае вяселле.
Дык будзем весяліцца разам!
Сяброўства наша — светлая рака —
Багаты плён нам абяцае:
Прырэчная зямля прыносіць людзям ураджай.
Дык будзем весяліцца разам!
I не таму, што шклянкі нашы
Ізноў глядзяць на нас апошнім позіркам Арфея;
I не таму, што выраслі мы ўсе да неба
I можна зблытаць пашы вочы з зорамі;
I не таму, што сцягі ў вокнах палымнеюць
У грамадзян, якія сто гадоў здаволены жыццём
I драбязу сваю абараняюць;
I не таму, што нам дала Паэзія правы:
Мы можам словамі стварыць
і разбурыць сусвет;
I не таму, што плакаць мы умеем
I не здаёмся смешнымі нікому;
I не таму, што курым, п’ём, смяёмся, як калісьці!
Мы будзем весяліцца, бо каханне
Агнём кіруе і паэтамі,
Каханне напаўняе, як святло,
Прастор паміж планетамі сусвету.
Каханне загадала:
мой добры друг Андрэ Сальмон
Спраўляе слаўнае вяселле!
Перейти на страницу: