Зямны акіян
- Автор: Аполлинер Гийом
- Год: 1973
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Переводчик: Эдзі Агняцвет
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Зямны акіян». Краткое содержание книги:
Зборнік Гіёма Апалінэра «Зямны акіян» — першае асобнае выданне твораў вядомага французскага паэта на беларускай мове.
Перейти на страницу:
Грозных армій змагаліся батальёны,
I былі там лясы:
што ні дрэва, то — крыж,
I была там — ці чуеш, Парыж? —
Хацінка мая ля берагу мілых вачэй;
Крыкі кветак мне чуліся ў змроку начэй.
Гэта ўсё там было,
Гаманіла, жыло.
Апісаць не змагу я — мне слоў пе знайсці,
Зразумець не змагу я ніколі ў жыцці
Усяго, што тады мне ўявілася,
Усяго, што на свеце змянілася,—
Распаліла празрыстым віном
Няўтольную смагу Парыжа.
Пагодныя дні. Жахлівыя сны.
Дзеянні. Вечная музыка руху.
Парасткі, што нараджаюцца з болем.
Светы, якія нагадваюць нас,
Я вас выпіў, а смагі сваёй не здаволіў.
Затое я зведаў смак сапраўдны сусвету.
Ап’янеў ад таго, што я выпіў сусвет сам
на беразе Сены,
Наглядаючы там, як хвалююцца хвалі і дрэмлюць
барліны.
Слухай, слухай мяне! Я — глотка Парыжа.
Буду піць я сусвет зноў і зноў.
Слухай песню маю ап’янення сусвету!
…Вераснёвая ноч праплынала павольна ў вадзе.
Агні не свяцілі з мастоў, захліпаліся ў Сене.
Сярод зорак згасаўшых займаўся ўжо дзень.
Перейти на страницу: