Зямны акіян
- Автор: Аполлинер Гийом
- Год: 1973
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Переводчик: Эдзі Агняцвет
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Зямны акіян». Краткое содержание книги:
Зборнік Гіёма Апалінэра «Зямны акіян» — першае асобнае выданне твораў вядомага французскага паэта на беларускай мове.
Перейти на страницу:
Хай той букет плыве, нібыта слава,
Да іншых поэіркаў, у іншы акіян!
I ў памяці яго мінулае ўставала:
Яго жыцця панурага дыван
Нядоля мачыха саткала.
Васал, ён вырашыў з цянётаў сюзерэна
Уцячы і на жыццё махнуў рукой.
Як дож, звянчаўся з хваляю марской
Пад галашэнне сённяшняй сірэны.
О плынь марская, хлынь насустрач ночы!
Здалёку хіжым позіркам на трупы сумных дзён
Глядзяць да раніцы акул пражэрных вочы,
А мора ўсё гудзе і хвалямі клякоча,
Глынаючы і скаргі і праклён.
Перейти на страницу: