Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вершnik - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вершnik

Электронная книга - «Вершnik». Краткое содержание книги:

Ад пачатку маючы пэўнае імя, мы змушаныя прымаць як дадзенасьць і астатнія найменьні той мовы, якую яны ўтвараюць. Аўтар гэтае кнігі зрэдзь часу знаходзіцца ў пошуку іншага (сапраўднага?) імя (ніку) для сябе і сваіх вершаў. У сямі нізках паэтычнага зборніку – варыянты таго імя.
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
* * *
Пазяханьне ўпускаю ў сябе начны туман пад душам ліхтароў змываю рэшткі хваробы
* * *
Сярод стратаў адна з гарчэйшых згублены верш
* * *
Ён кахаў яе але не ўзаемна і яна кахала яго але не ўзаемна
* * *
Паўсюдна манкурты твой розум прыкуты трохкутнік пакуты ў радок увапхнуты ды келіх з атрутай дасюль не крануты вуснамі Юды
22
І. Б. думаюць адно пішацца іншае супала – талент – магічныя лічбы крок да рух ад – непатрэбны золак мудрыя замарочкі спакойная старасьць – адсутнасьць межаў робіць недарэчным падзеньне ўглыб 2 чэрвеня
* * *
Колы ідуць ад поўні колы ідуць ад дрэваў скроні каханай помняць вуснаў агмень forever 22 сакавіка
* * *
Выдумлялі з маці слоган да прадуктаў харчаваньня для цяжарных прыдумалі: «Расьцем разам!» і не адразу ўцямілі што зашыфравалі «цемру»
ВЕР[Ш]НІК
Памежны верш сьцякае на падлогу з-пад стрыжня вылятае п’яны стрыж крывіцкі меч выпальвае дарогу і вершнік без імя зь ёй утварае крыж
ТЫ
Надзеі Артымовіч кантэксты тэксты ксты

VII. яна 

* * *
Яна прыйшла калі туман і золак танчыў на абрысах і сьнег бы ў сьне і лес быў лысы і празь яго твой цень ступаў яна прыйшла калі туман радкі усмоктваліся ў лёсы і унутры цябе – пялёстак і кроў твая бы атрамант яна прыйшла калі туман сьцякаў бялюткаю прасьцінай працяты дзідамі ялінаў яе імя ў ім інь і ян яна прыйшла калі сьляды разблытваліся у паветры і старадаўнія павер’і прыносіў вецер малады яна прыйшла калі туман яго глытаў я й быў ім п’яны і вымаўляў бязгучна: яна зьяднаныя мы ў ёй. Аман. Менск-Гайнаўка-Менск лістапад
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)