Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вершnik - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вершnik

Электронная книга - «Вершnik». Краткое содержание книги:

Ад пачатку маючы пэўнае імя, мы змушаныя прымаць як дадзенасьць і астатнія найменьні той мовы, якую яны ўтвараюць. Аўтар гэтае кнігі зрэдзь часу знаходзіцца ў пошуку іншага (сапраўднага?) імя (ніку) для сябе і сваіх вершаў. У сямі нізках паэтычнага зборніку – варыянты таго імя.
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
* * *
Корпаемся ў сабе асьцярожна падбіраем словы намагаючыся дакапацца да нейкага-апраўданьня-свайго-існаваньня да тае пары покуль не знаходзім сябе на белым прасьцірадле правізарскага стала і чыесьці гумовыя пальцы корпаюцца ў нас а потым узьнікае тое, чаго так не хапала – адчуваньне ўласнае выключнасьці: і ў бірцы на пягцы і ў нумарку на бірцы
* * *
Quo vadis? Ідуць два чалавекі: адзін, як страла, добра ведае сваю мэту й думае, што ведае шлях таго, хто ідзе поруч; а той, што ідзе поруч, заўсёды вельмі зьдзіўляецца, калі ў яго пытаюцца: «Куды ты ідзеш?» Чамусьці некаму заўсёды ёсьць да гэтага справа... Але існуе й трэці, які верыць, што, хаця шляхі тых, што ідуць, паралельныя, – яны абавязкова скрыжуюцца. І тады ён сам рушыцца ў дарогу. 2003
* * *
На сеансе экзарцызму глядзеў на сябе з боку мае рукі выдзіралі валасы з маёй галавы з маёй глыткі выляталі скавытаньні й мацюкі мой твар перасмыквала грымаса шаленства сьвятар акрапляў зброю вояў і выгукваў заклёны загадваючы ваўкалаку суцішыцца...
ГІСТОРЫЯ СЬВЕТЛЫХ ЧАСОЎ – 2
...Занатоўвалі шукаючы свой Метад Ведалі сьцежкі дзеля адлёту і нават зрэдку карысталіся імі Заблытвалі паляўнічых зьменай шрыфтоў Ва ўсе паролі заганялі імя Паэты Здымалі слухаўкі казалі пшэ прашам Кахаліся тыднямі Зьнішчалі эсэмэскі мянялі любыя нумары значкі Даставалі з капелюшоў станікі пялюшкі зубныя пратэзы Выцягвалі вонкі свае вантробы Дыхалі фарбай кніжным пылам вільгацьцю намётаў Ніколі не ўжывалі туалетную ваду! Рухаліся з дэцыбеламі ўвушшу Зьмешвалі вопратку на паліцах Палілі каб зьняцца з выйсьця Не прымалі ўнутар цяжкага ... Знайшоўшы – ашчаджалі да лепшага а яно ўсё не прыходзіла
ЛЯЛЬКА ВУДУ
1. ты ды я – лялькі вуду абдзяўбаныя фастфудам ты збудуеш – я забуду ты заплачаш – заплачу ты засьнеш – я прылячу 2. скрозь мяне – кілабайты порева апантаныя птушкі цягнікі зь ведзьмакамі каляровыя згукі электрычныя сьпевы мацюкі бухіх маглаў нацянькі культурныя кулі замінаваныя радкі мае я твае дотыкі людзі-скрыні іголкі пігулкі треугольные груши вушы вусны басьнійскія сны трамваі гарады ваніты мянты шыхты грамафонаў усе гэтыя спарахнелыя назовы нанова наскрозь

ІІ. З расейскамоўных

  * * *
Разрывает. Вакханалия. Зарычало. Молчит. Диагноз: хана мне. Глаза. Зрачки. 14.09.1999

ІІІ. чорныя вершы

* * *
У краіне блакітных бадхісатваў, у горадзе кардонных мянтоў, на вуліцы гумовых жанчынаў жыве чалавек з бусьлінымі крыламі. Спаткаўшы яго, не кажы пра сваю адзіноту. Лепш нічога не кажы! Бо мова твая зьмяіная і рэшткі яе гніюць, выпальваючы знутры... Памятай адно, што, жывучы на планеце гідаў, ты заўсёды толькі экспанат.
* * *
Занесены па плечы сьнегам і сьпісанымі аркушамі, з пустой душой празорцы, сэрцам, адкрытым для казані, і позіркам цэглы, гартаеш пакамечаны вучнёўскі сшытак, што зьмяшчае мудрасьць стагоддзяў... За вакном праходзяць людзі з курынымі тварамі, з арлінымі кіпцюрамі, з гузікамі заміж вачэй. Чытаеш на іх транспарантах: самота заўсёды апошняя.
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)