Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вершnik - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вершnik

Электронная книга - «Вершnik». Краткое содержание книги:

Ад пачатку маючы пэўнае імя, мы змушаныя прымаць як дадзенасьць і астатнія найменьні той мовы, якую яны ўтвараюць. Аўтар гэтае кнігі зрэдзь часу знаходзіцца ў пошуку іншага (сапраўднага?) імя (ніку) для сябе і сваіх вершаў. У сямі нізках паэтычнага зборніку – варыянты таго імя.
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
ТРЫПТЫХ (+BONUS)
А калі і нас паставяць на паліцы і спаляць ветразь а стырно ўвапхнуць туды адкуль не далятаюць енкі разьбітых манітораў і куды не даяжджаюць нават катафалкі... калі тэлевізійную бландынку пад караоке гімну на БТ пачне ванітаваць з адное згадкі пра надпісы на нашых надмагільлях і дзеці закрычаць «Жыве Усама!» тады уздымуцца мянты з асфальту і ўкленчаць Вершніку Апошняга Усходу
Ў зрабеце мне пункцыю мозгу
і вымыйце ўсіх прусакоў што любяць гуляць у футбол аскепкамі хворай сьвядомасьці затым прывяжэце мяне да крэсла імя Эдысона дратамі сунічных вусоў і дайце чаканы разрад
М зарый у пясок пачуцьцё
закідай яго камянямі сачы каб прамень не крануў лядашчага цела яго глядзі чорна-белыя сны на мове чужой без субтытраў і той што сядзіць унутры няхай дадыктуе радок
bonus маўчаньне (як сказаў сябра, – самая важная частка твору)
НАРОД ХАВАЎ
Прабіта бітай галава успышка справа бывала што народ хаваў а people хаваў задужа моцная трава ў газеце Гавал чытаю як народ хаваў а people хаваў табе сягоньня дваццаць два састыла кава прыгадваеш як хтось хаваў а нехта хаваў і вось апошняя страфа народу слава было аднойчы што хаваў заўсёды хаваў
* * *
120. Ідзеш па МКАД. За паваротам – неба раскрые свае абдоймы табе і твайму аўто. Зьлева – вэлюм смугі сьцякае з распаранай хмары перафарбоўваючы ў ружовае лес і аблокі. (які ў Яго Photoshop?) З калонак вакол і знутры ірвецца гітарнае сола і завісае ў паветры разам з падступнаю думкай: пад гэтымі песьняй і небам дайшоўшы да ста сарака разьбіцца-распасьціся ў хлам ня горшы расклад. Толькі вось шкада, няма поруч цябе.
УСХОДНІ ГОПНІК
Ты ў натоўпе тыўна тоўпе тыў-нат-оў-пе! ды й натоўп у табе крочыш моўчкі віж бяз сочкі вочкі-смочкі кеды-дрэды сківіцы-скінхэды дзе ты малеча разьдзеты й скалечаны павярхоўна-памяркоўны бязьмежна бязьвежавы але жывы дзе жа вы дзьверы ў лета словы [ў] сэнсу гета гетэрасэксу- алькаголік стоп! спыніся Толік сядзь на ходнік усходні гопнік спыні натоўп заплюшчы вочы так нас вучыць неўміручы Оша руш унутар там прыгожа памятай і я не забуду й ты не за буду розум тут і цяпер адкрыйся й павер

VI. вер[ш]нік

* * *
Надакучыць глядзець на ваду і на агонь ніколі не абрыдне сьнегапад
* * *
Вясной паўсюдна знаходжу згубленыя радкі
словы
літары
якіх не заўважаў пад сьнегам
* * *
Усеўся зранку за раман а напісаўся чарговы чорны верш
* * *
Увесь дзень падавалася што на нешта забыўся перад сном прыгадаў: папаліць
* * *
Слота ў душах яшчэ тры радкі пра сьнег
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)