Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вершnik - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вершnik

Электронная книга - «Вершnik». Краткое содержание книги:

Ад пачатку маючы пэўнае імя, мы змушаныя прымаць як дадзенасьць і астатнія найменьні той мовы, якую яны ўтвараюць. Аўтар гэтае кнігі зрэдзь часу знаходзіцца ў пошуку іншага (сапраўднага?) імя (ніку) для сябе і сваіх вершаў. У сямі нізках паэтычнага зборніку – варыянты таго імя.
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:

17 кастрычніка

V. блюзнерскія блюзы

ЧЫТАЧУ
Нашто, чытач, чытаеш гэты верш невядомага паэты, што ўлез у пастку Кастанэды праз пах паганскай цыгарэты? Загнаны ў нетры Інтэрнэту ці ж мала ты чытаў дагэтуль версэтаў хоку трыялетаў... на беразе санлівай Леты сьвянцонай куляй зь пісталету застрэлены? Твая вяндэта ў радкох Старога Запавету разьлітая. I ты, разьдзеты, на першай паласе газеты, што выдаецца для клазетаў у мэтах пагалоўнае асьветы кабетаў
у авальных
кабінетах
ВЕРШNICK
Ваназару сьпяваюць падводныя струны зь пяску праступаюць руны з труны гараць ліхтары на ўсход пасьпяшаюць літары у горад вяртаюцца людзі сканчаецца эра прэлюдзій зблытаны сэнсы й постаці буда сядзіць на лотаці палае вусатае пудзіла і срэбра ляціць у грудзі нам з-пад капытоў пегасаў з гравюраў пэндзля Пікаса ты ж проста ў вершы жывеш ты – верш
АСКЕПАК СЛОВА
Севу Сьцебураку Аскепак слова захраснуў у глытцы, думкі разьбегліся, бы прусакі, сяджу на лаўцы, п’яны й лысы, пішу сабе ад сябе радкі. Мабіла ў кішэні як дэтанатар, на сэрцы казань, у душах слата. Страта розуму сьмешная страта. «I ты ў бруд», – шапчу. Поруч п’е гапата. Кажуць, што людзі – чорныя дзіры. Людзі кажуць, а ўсё пад дых. Па мосьце шыбуе атрад майдадзіраў праз восень і сьнег у камбезах рудых. У стане-на-выйсьці ня пішуцца вершы, у стане-на-здрадзе ня смаляць бамбук. Ты быў не апошнім, на шчасьце й ня першым скінутым зь вежы сьмешных навук. Навошта ж, браце, пароць гарачку ды жлукціць з адной біклагі абсэнт? Сэнтыментальны мент корміць качак, пакуль на хакеі яго прэзідэнт. Аскепак слова захраснуў глыбока, яго ня выбіць і не запіць, ён не ад злога і не ад Бога... Ён мяне жывіць, а можа забіць.
ДЭМІЮРГ
У лірычным настроі цябе я прымроіў ты ішла.. не – сядзела (ну добра, ляжала) я б спаліў-зруйнаваў ўсе садомы ды троі але ты не пасьпела схаваць сваё джала пугачом напужала крумкачом пракрычала паляцела да зораў не сказаўшы «I’m sorry» і ў крывавай разоры нібы ў дзённым дазоры я глушыў самагон і глытаў шчасьця колы паглыбляўся углыб і хаваўся унутар і зацягваў вузлы увапхнуты ў пакуту у лірычным настроі цябе я прымроіў так удвох і жывем я й мая параноя
ПЕСЬНЯ ПРА ЦЯБЕ
(выконваецца на матыў песьні «Акварыюму» «Козлы») Блукаеш у гэтай прасторы й ня можаш знайсьці свой час. Шукаеш словы і шлеш іх да зораў, ды зоры ня чуюць нас. Ты трыста год у палоне і дзесьці дзьвесьце маўчыш. Цьвікі, што ў тваіх далонях час перакаваць на мячы. Рэфрэн: Сачы, як брудныя боты топчуць твой сьцяг. Маўчыш, калі яны таньчаць на нашых касьцях. Сьпяваць блюзьнерскія блюзы ня выйсьце на высьпе тугі па начах. Крычы ж: ніхто не пачуе ды мусіш пачаць – бо нельга маўчаць. Тваё спрадвечнае хобі губляць-знаходзіць сябе: учора ты мужны хобіт, сёньня – ізноў чалавек, заўтра – Кастусь Езавітаў, гамоніш са сьмерцю на ты. А потым, нібыта Вітаўт, вядзеш у выправу шыхты. Рэфрэн. Ляцеў да Новага неба, шукаў у Сусьвеце сьвятла. Таньчыць на даху болей ня трэба. I ў Краме тваёй амяла. Колькі ж яшчэ блукацьмеш, Улісе? – За бортамі кроў. Хочаш зьліся, умееш – маліся, але гэта наш час і наш рок’н’рол! Рэфрэн.
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)