Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Вечнае імгненне
Вечнае імгненне - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вечнае імгненне

Электронная книга - «Вечнае імгненне». Краткое содержание книги:

У новай кнізе паэт застаецца верным стрыжнявой тэме сваёй творчасці — любові да Радзімы, бацькоўскай зямлі, вернасці запаветам папярэдніх пакаленняў. Многія старонкі зборніка прысвечаны беларускай прыродзе. Чалавек і Прырода — вось дзве сілы, дзве вялікія вяршыні, якія не могуць існаваць паасобку, асабліва ў нашым бурным дынамічным жыцці.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 17
Перейти на страницу:
* * *
Ты заплáчаш, я заплáчу, Засмяешся — i я вясёлы, Калі сонца чырвоны мячык На зялёныя скоціцца долы. Разам нам сумаваць i смяяцца I каханне дзяліць назаўсёды. Пэўна, душы з аднолькавых матрыц Адлівала калісьці прырода.
* * *
Сяброў шукаю. Штохвілінна Тугой сябе гняту. Сярод асфальту так травінку Шукаў бы дзікі тур.
Пад валтузню вясновых рэкаў, Пад шапаценне дрэў Прыходзіць сум па чалавеку, Якога не сустрэў.
І песні нашыя i сэрцы Мы з ім маглі б з'яднаць. Ён аднадумцам, аднаверцам, Ён братам мог бы стаць.
І разам (бы ў адным акопе, Калі — да скроні скронь) Дзялілі б мы халодны попел І залаты агонь.
СЦІПЛЫ ЧАЛАВЕК
Які ён быў? Звычайны. Будзённы. Цярплівы. Цвярозы. Меў трое дзяцей. I не любіў здымацца на фоне Высокіх гор i вялікіх людзей.
* * *
Зноў вясна пратрубіла трывогу, Колькі промняў і колькі ільдзін! Вось выходзіць малы на дарогу. Сто кірункаў, а хлопчык адзін.
Будзе ўсё: сустрэчы, расстанні... І пад позіркам зорак і хмар Я хвалююся: кім ты станеш, Дваццаць першага веку жыхар? Станеш сейбітам? Станеш паяцам, Каб крычалі табе: «Рассмяшы»? У якія ты трапіш пальцы, Пластылін дзіцячай душы?
СЫНУ
Хочаш вырасці ты, стаць дарослым хутчэй. Я таксама хачу. Але ў змроку начэй Я шапчу: «Не старэй. Не ляці праз гады! Пакуль ты малады, я — малады».
* * *
Вазьміце ўсё, што ёсць,— Нуду залатарунную. Вярніце маладосць, Вярніце волю юную.
Вярніце снегу пах, І лёгенькія саначкі, І сонца на губах У маладзенькай Ганначкі.
Тады мы ў свет ішлі Наіўнымі, зялёнымі. I рэкі ўсёй зямлі Былі нам Рубіконамі.
Гарэў крыві пажар. Мы кпілі над няўдачамі. Зямны здаваўся шар Нам валейбольным мячыкам.
Быў кожны малады. Раздольна песня пелася. Скажыце ж мне: куды, Куды ўсё гэта дзелася?
Нас хіліць над адхон Марозны вецер вечнасці. Ды ёсць людскі закон Спагады i сардэчнасці.
У вечнасці раку Ляцяць секунды кроплямі. Вазьмі маю руку, Адважную i цёплую.
Маю руку вазьмі, І перад далячынямі Застанемся людзьмі, Салдатамі, мужчынамі.
Сто бур, як сто плугоў, Хай шлях наш пераворваюць. Зямля — гняздо сяброў, А не балота ворагаў.
Смялей наструнь крыло — Сустрэнем не авечкамі Чырвонае святло На светафоры вечнасці.
ШАХМАТЫ

Уладзіміру Скарынкіну

Забудзем пекла з раем, Намэнчымся як след У шахматы гуляем, Шліфуем інтэлект.
Над дошкаю пярэстай Камечу бараду, Штурмую Эверэсты, Па полюсе іду.
Ах, шахматнае войска, Строй пешак і сланоў. Кручок прынадна-востры Глытаю зноў і зноў.
Я — першы, першы, першы. Праціўнік, вус грызі. Я — пешка, пешка, пешка, Ды рвуся я ў фярзі.
Яшчэ націсну трошкі... Яшчэ... Яшчэ... І ўсё!.. За шахматнаю дошкай Ідзе гульня ў жыццё.
Тут з ног збіваюць буры, Тут не змаўкае гром. Драўляныя фігуры Напоўнены агнём.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 17
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)