Вечнае імгненне
- Автор: Дайнека Леанід
- Год: 1985
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Вечнае імгненне». Краткое содержание книги:
У новай кнізе паэт застаецца верным стрыжнявой тэме сваёй творчасці — любові да Радзімы, бацькоўскай зямлі, вернасці запаветам папярэдніх пакаленняў. Многія старонкі зборніка прысвечаны беларускай прыродзе. Чалавек і Прырода — вось дзве сілы, дзве вялікія вяршыні, якія не могуць існаваць паасобку, асабліва ў нашым бурным дынамічным жыцці.
Перейти на страницу:
Ляцелі з неба вы
Зіхотка і няспынна,
Ды вецер верхавы
У полымя вас кінуў.
Прывыклі вы здавён
Разбельваць лес i поле,
Але ўзяло ў палон
Чырвонае вуголле.
Гудзе наўкол зіма.
Усё ў сцюдзёнай белі.
А вас няма, няма,
Вы ў полымі згарэлі.
Свой чалавечы дом
Будую. Ўвысь імкнуся.
І сам сабе здаюся
Сняжынкай над агнём.
Грыміць злавесны гром,
Рыхтуе смерць i мукі.
Няўжо каханай рукі —
Сняжынкі над агнём?
Хто ж сонечным крылом
Нас ад бяды атуліць?
Не стань, зямля-матуля,
Сняжынкай над агнём.
Хачу іскрысты снег
Суцішваць у далоні.
Хачу дзіцячы смех
I заўтра чуць i сёння.
Хачу кахаць, спяваць,
Верш сеяць на паперу.
Унукаў дачакаць
I злётаць на Венеру.
Віруй, жыццё! Сцялі
Імклівых дзён сцяжынкі.
Не бомбы, a сняжынкі
Хай б'юцца ў скронь Зямлі.
Перейти на страницу: