Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Балаган - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Балаган

Электронная книга - «Балаган». Краткое содержание книги:

Можа, у каго іншае меркаванне, але я веру, што мы нараджаемся менавіта там, дзе болей за ўсё патрэбныя. Штопраўда, большасць бачыць сэнс жыцця ў тым, каб месца, якое яны ашчаслівілі сваім з’яўленнем, давала ім як мага болей усяго. Каб я была з такіх людей – таксама пачувала б сябе няшчаснай. Але я шчаслівы чалавек. І я нарадзілася на Беларусі. Маці запісвала за мной вершы яшчэ тады, калі я не ўмела пісаць… Пасля я пачала запаўняць агульны жоўты сшытак сама… Час ад часу пісала і на беларускай мове – ніхто на гэта не скіроўваў, проста чамусьці адчувала патрэбу. Пісьменнік, які піша і не можа выдаць свае творы, адчувае боль проста на фізічным узроўні. У 2000-м годзе мы з Віктарам трохі падсабралі грошай і выдалі мізэрнымі накладамі па зборніку ў Полацку, у паэта Алеся Аркуша, які ўзначальвае там Таварыства Вольных літаратараў. Мой зборнік называўся “Балаган”. Свет па-ранейшаму для мяне цікавы, Беларусь па-ранейшаму неспазнаная і адзіная ў свеце, сугуччы і сюжэты разлітыя ў прасторы, як водар восеньскага лісця альбо яблыневай квецені, а біяграфія… Ці можа яна мець адзіную інтэрпрэтацыю, хай не абсалютна, а хаця б адносна? (Л. Рублеўская – Аўтабіяграфія)
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
* * *
Зрабіцца ценем у краіне ценяў, Кружыцца ў карагодзе сумных сноў, Тужыць, і спадзявацца зноў і зноў — Народзіцца Арфей, які ацэніць Пагаслы геній твой, і прызаве, I выкліча твой прывід з пекла часу, I будзе новы свет, і будзе шчасце, I лаўравы вянец на галаве. Марэнне ценяў. Што да іх — жывым? Прыступкі пекла выкладзены з вершаў. Ты зразумей: ніхто не будзе першым, I кожнага атруціць часу дым. Цень не парушыць сонечны спакой — Арфей заняты песняю сваёй.
* * *
З нікуды — у нікуды мой цягнік, Ляцяць травой парослыя адхоны. Манеты лічыць бледны праваднік, Яго калісьці клікалі Харонам. Важдацца з чоўнам — старасвецкі міф. Куды прасцей — цягнік, вагоны, рэйкі. Жыццё па-за жалезнымі дзвярмі Да хваль марскіх свае зганяе рэкі. Забудуся на цёмныя віры У бездані, у вогненным бязмежжы. I коціцца каменнямі з гары Мной збудаваная калісьці вежа.
ВАРАГІ
У сябе зазіраць неахвота маленькаму вою. Там нічога няма, у душы, што названая вечнай Рассцілаюцца ў небе спісаныя лёсаў сувоі, I замежнага князя ўсё кліча аблуднае веча. Праплывае па самай паверхні снабачання ява. Пазірае спалохана князь на чужыя натоўпы. Быццам пластыр на рану, прыліпла абрыдлая слава, I змушае цягнуцца да ўзораў паважнай Еўропы. Захлынаецца болем чарговы маленькі паўстанец, I нікога не збудзіць яго пахавальная песня. Перад князем русалкі вясельны выконваюць танец, I па новай труне распаўзаецца белая плесня.
* * *
Ці абуджаюся — ці паміраю. Стукае сэрца ў сусветную цвердзь. Раскрыжаваць на прыступцы да раю — Вытанчанней пакарання не мець. Праведны люд падымаецца ў неба, Лёгка ступае на грудзі мае. «Так і належыць, напэўна, так трэба»,— Нацыянальны характар пяе. Часам пасядуць вакол херувімы, Каб адпачыць ад ухвал і святла... Не адарвацца ад любай радзімы. Усімі цвікамі ў душу мне ўвайшла.
* * *
I зноў забівае сонца сведкаў свайго гарэння. Крылаў яно не любіць і Вавілонскіх вежаў. Толькі ў напрамку сонца нашы лятуць марэнні, Толькі ў напрамку неба зноў вырастаюць вершы. Сыпецца попел шэры на зямныя галовы. Апёкі гараць на душах, і чырвань перад вачыма. I зноў у напрамку сонца ўзлятаюць сляпыя строфы, Хоць там яны непатрэбны, а тут яны немагчымы.
* * *
Выснова дня: ён мог бы і не быць. Нашто чакалі? Не збылося слова. Суцешыць хоча мой анёл-ахоўнік, Ды ён не ўмее гучна гаварыць. Жыццё віруе безліччу спакус. I хто падкажа — дзе высокі востраў? Вузей сцяжынкі і шырэй пагосты, Стракатае трыко — для нашых муз. Дзень быў пусты, як душы. Можа быць, Мы хутка назавём яго найлепшым. Я не жадаю болей гэтых вершаў. Яны — нішто. Анёл-ахоўнік спіць.
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)