Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Балаган - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Балаган

Электронная книга - «Балаган». Краткое содержание книги:

Можа, у каго іншае меркаванне, але я веру, што мы нараджаемся менавіта там, дзе болей за ўсё патрэбныя. Штопраўда, большасць бачыць сэнс жыцця ў тым, каб месца, якое яны ашчаслівілі сваім з’яўленнем, давала ім як мага болей усяго. Каб я была з такіх людей – таксама пачувала б сябе няшчаснай. Але я шчаслівы чалавек. І я нарадзілася на Беларусі. Маці запісвала за мной вершы яшчэ тады, калі я не ўмела пісаць… Пасля я пачала запаўняць агульны жоўты сшытак сама… Час ад часу пісала і на беларускай мове – ніхто на гэта не скіроўваў, проста чамусьці адчувала патрэбу. Пісьменнік, які піша і не можа выдаць свае творы, адчувае боль проста на фізічным узроўні. У 2000-м годзе мы з Віктарам трохі падсабралі грошай і выдалі мізэрнымі накладамі па зборніку ў Полацку, у паэта Алеся Аркуша, які ўзначальвае там Таварыства Вольных літаратараў. Мой зборнік называўся “Балаган”. Свет па-ранейшаму для мяне цікавы, Беларусь па-ранейшаму неспазнаная і адзіная ў свеце, сугуччы і сюжэты разлітыя ў прасторы, як водар восеньскага лісця альбо яблыневай квецені, а біяграфія… Ці можа яна мець адзіную інтэрпрэтацыю, хай не абсалютна, а хаця б адносна? (Л. Рублеўская – Аўтабіяграфія)
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
ПАРТРЭТ БАБУЛІ
Прабачце, паненка, у строях шляхетных цнатлівых, З бялюткім праборам у гладкіх, як лён, валасах. Былі вы з гасцямі прыветнай, прыстойна-маўклівай. I думка адна пра каханне навейвала страх. А мне ўжо нічога ад вас не пакінулі воды, Імклівыя воды старой радаводнай ракі. Спадніцы крухмальныя сталі пялюшкамі потым, Каўнер-самавяз памяняны на лыжку мукі. I рукі, што ўмелі задумліва клавішы лашчыць, I крыжыкам шыць, і лацінскія кніжкі гартаць, Пасля навучыліся працы штодзённай, бяднячай, I ўнукам нічога амаль не змаглі перадаць. I я ці змагу на калені ў царкве апусціцца Так проста і шчыра, ці маўзеру ў вока зірнуць, I, нат не збялеўшы, чужынцу шпурнуць завушніцы і шлюбны пярсцёнак — а годнасці — не забяруць. Прабачце, паненка у строгім шляхецкім убранні. Я ведаю — вы не такой уяўлялі мяне. Ды нейкую сувязь пакінула неба між намі, Таму і вісіць ваш партрэт у мяне на сцяне, Таму і складаюцца гэткія дзіўныя вершы, Таму непамысна мне ў тлумных сучасных сяброў, I дом мой заўсёды — як ціхая кутняя вежа, I мову — адну выбіраю між роднасных моў.
ДВУХТВАРАСЦЬ
Калі чалавек — гэта ліст, адкінуты дрэвам на вецер, ён мае, як ліст, два бакі —зялёны і срэбны. Два твары — зялёны і срэбны — ён мае. Зялёны, да сонца павернуты, твар піў сонца, цягнуўся за ім, як мог, выварочваў зялёны хрыбецік, адпіхваў суседзяў, між ценяў варочаўся, быццам у коле гарачых вуголляў смарагдавы скарпіён, Абы жыватворныя промні злавіць, паглынуць, увасобіць Ва ўласную прагную плоць. А срэбраны бок — прахалодны заўсёды, мяккі і пяшчотны, але анікому не бачны, твар месячны і патаемны, задумлівы, сонны, заўсёды глядзеў на зямлю, гэта значыць — на смерць, цвярдую, пляскатую смерць для лістоў і людзей. Гляджу ў свае вочы і бачу зялёны і срэбраны колер, у зманлівым мігаценні — як ліст на вятры трапеча. Дзве існасці. Два абліччы. Такі вось сюррэалізм.
ДВА КРЫЖЫ
На крыжы маланак соладка памерці. Прад усім Сусветам праблішчэць пакутай. А абраць Галгофай тую кучу смецця, На якой жывем мы — гэта ж на смех Юдам. Ведаць, што ўзнясешся — чым не ўзнагарода. А сысці ў нямоцтва — чаша для аскета. На крыжах з маланак — геніі народа. На крыжах аконных — ціхія паэты. Божа літасцівы, не пазбаў надзеі За зямлю хоць гукам, словам зачапіцца. Не для нас так страшна неба залацее, Ды затое пахне тлом — для нас — ігліца. За раскрыжаваных п'е народ штодзённа, Толькі не падыдзе зняць з крыжа — ніводны. Над крыжом з маланак — скіпетр і карона, Сціплая даведка — пад крыжом аконным.
АЛЮЗП
1. Высокая літаратура Лаўравы ліст, дастаткова засохлы і хрусткі, Бронзавы ключ, відавочна мастацкай работы, Што адчыняў — невядома. Высокай натуры Гэта прыдасца... Кавалачак высахлых сотаў, Месячны промень, абрывак калючага дроту — Гэта, панове, высокая літаратура. Пэўна ж, рэцэпт дасканалы. Галінка агрэсту, Фігавы лісцік ад першай мадэлі Адама, Два паламаных алоўкі, чыясь тэлеграма З доўгім шматкроп'ем замест шараговага тэксту Трохі тугі па нязбытным. Пяро херувіма, Усведамленне сваей непатрэбнасці. Бура У крышталёвае шклянцы. Дзве порцыі дыма — Ад цыгарэт і спалёнага гунамі Рыма — Гэта, панове, высокая літаратура. Трохі крыві ад уласнага сэрца. Атрута, Што выдзяляе гніючае цела натхнення. Рогат нармальнага дурня. Бутэлька аблуды. I папяровыя крылы твайго пакалення. I Апалонам садраная з Марсія скура — Гэта, панове, высокая літаратура.
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)