Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Балаган - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Балаган

Электронная книга - «Балаган». Краткое содержание книги:

Можа, у каго іншае меркаванне, але я веру, што мы нараджаемся менавіта там, дзе болей за ўсё патрэбныя. Штопраўда, большасць бачыць сэнс жыцця ў тым, каб месца, якое яны ашчаслівілі сваім з’яўленнем, давала ім як мага болей усяго. Каб я была з такіх людей – таксама пачувала б сябе няшчаснай. Але я шчаслівы чалавек. І я нарадзілася на Беларусі. Маці запісвала за мной вершы яшчэ тады, калі я не ўмела пісаць… Пасля я пачала запаўняць агульны жоўты сшытак сама… Час ад часу пісала і на беларускай мове – ніхто на гэта не скіроўваў, проста чамусьці адчувала патрэбу. Пісьменнік, які піша і не можа выдаць свае творы, адчувае боль проста на фізічным узроўні. У 2000-м годзе мы з Віктарам трохі падсабралі грошай і выдалі мізэрнымі накладамі па зборніку ў Полацку, у паэта Алеся Аркуша, які ўзначальвае там Таварыства Вольных літаратараў. Мой зборнік называўся “Балаган”. Свет па-ранейшаму для мяне цікавы, Беларусь па-ранейшаму неспазнаная і адзіная ў свеце, сугуччы і сюжэты разлітыя ў прасторы, як водар восеньскага лісця альбо яблыневай квецені, а біяграфія… Ці можа яна мець адзіную інтэрпрэтацыю, хай не абсалютна, а хаця б адносна? (Л. Рублеўская – Аўтабіяграфія)
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
* * *
Шлях пясчаны, пыльны, доўгі. I царква каля дарогі. У якой не бралі шлюбаў — Адпявалі самагубаў. Шлях пясчаны, звон і вецер. Ты куды ідзеш, паэце? Перапеў пра ўсё, што ведаў, Быў паэтам між паэтаў. Стаў шукаць сябе ці Бога — I вакол цябе — нікога. Толькі шлях пясчаны, доўгі. I царква каля дарогі, Толькі спісаныя сшыткі Ды дарэмна лёс пражыты.
* * *
Па дарогах радасці зямной Я дарэмна пазбівала ногі. Толькі вораг добры быў са мной, А сябры ў сяброў гулялі толькі. Што ж, прымаю правілы гульні. Толькі вось якая незадача — Выпадковай ласкай падмані — I душа, усцешаная, плача. I дарэмна розум важыць фалыл, I да дна відаць падмана прорву. Ад самоты слепне розум наш I на веру ўсе ўспрымае словы. I на што мне ведаць, Божа мой, Хто кідае мне ў спіну каменне? Па дарозе горычы зямной Радасці нясу і летуценні.
* * *
Загараецца першая зорка ад подыху ночы. Забываецца першая радасць у дні прамінулым. Не разгледзяць далёкага шчасця стамлёныя вочы. Памірае пяшчота. Сціхае атручаны вулей. Пойдзем, браце, да зорак! Нічога нас тут не трымае. Бедны Йорык смяецца апошняй кашчавай усмешкай. У даведнік укладвае ружу апошні рамантык. I сівее ад крэйдавай фарбы забытая вежа.
* * *
Колькі разумных! Ніколі не скончыцца восень. Як паважаюць сябе! Не згарае лістота. Юрад праходзіць па сцежцы бетоннае босы, Ён размаўляе з нябёсамі. Ён не самотны. Колькі выбітных! А ў лужынах плавае лісце. Нехта ілбом сагравае аконную шыбу. Кветкі ў празрыстай абгортцы гніюць на граніце, Дзе пасадзіў генерал персанальную ліпу. Колькі тут помнікаў! Восень прастуе праз горад. Дзеліцца юрад з варонай кавалкам батона. Людзі вакол мікрафона разумна гавораць, I захлынаюцца розумам ля мікрафона. Сыплецца дождж і лістота на бедныя душы. Кроплі на дахах бляшаных грукочуць, што кулі. Юрад кружляе паміж лістападу і лужын. Словы нячутныя ў небе над ім патанулі.
* * *
Толькі балота не здрадзіць ніколі. Прыме тваю адбалелую душу. Свет патанае ў самоце паволі. Гіне краіна паэтаў нядужых. Толькі балота не здрадзіць... У нетрах Шчыра схавае і звера, і князя. Подых дрыгвы пад дарогаю шэрай — Штучная скура асфальту ўзнялася. Толькі балота... А што застаецца Нам у нявернай смузе вераснёвай? Гаці гаціць непакорлівым веццем, Покуль збіраюцца ў замку на ловы? Толькі... Над глебай, парослай крыжамі, Летае сіні балотны агеньчык. Толькі цікуе дрыгва пад нагамі, Покуль з дарогі саступіш у вечнасць.
* * *
Кароль Пясчанага Замка ўладарыць Сусветам поўні. Усё, што поўня асвеціць — яму свой лёс уручае. Кароль Пясчанага замка учора свайго не помніць, А ўсё, што збудзецца заўтра, ён ведае да адчаю. Лунаюць яго фрэгаты па хвалях срэбных аблокаў, Празрыстыя воі ходзяць праз сцены нашых кватэраў. Кароль Пясчанага замка жыццё забірае лёгка. Пяском прасыпецца вечнасць, і вецер змяце паперы. Кароль Пясчанага замка з лускою і доўгім джалам. Ён скручвае цела ў кольцы. Блішчыць у кароне зорка. Пясчаны замак аднойчы дзіця маё збудавала. Мы болыл не былі ніколі на тым пясчаным пагорку.
* * *
Ноч пачынаецца першаю смерцю. Вокны анёл расчыняе імкліва. Што адратуе ў бязлітасным свеце — Кніга заклёнаў ці кніга малітваў? Цяжка прызнацца — не бачу дарогі. Цяжка змірыцца — не будзе світання. Сцелюцца цені начныя пад ногі, Быццам бы змеепадобныя здані. Звон бранзалетаў па гулкай падлозе — Сведкай кахання ці сведкаю смерці? Падаюць рукі на коўдру ў знямозе Абараніцца ад ночы ў Сусвеце. Колькі дарэмнага сказана ўчора. Колькі разумнага лёгка растала. Вершнікі топчуць павержаны горад. Душы ўзлятаюць над ідалам славы.
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)