Балаган
- Автор: Рублевская Людмила И.
- Год: 2000
- Язык: белорусский
- Год: Выдавецкая суполка ПОЛАЦКАЕ ЛЯДА
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Балаган». Краткое содержание книги:
Можа, у каго іншае меркаванне, але я веру, што мы нараджаемся менавіта там, дзе болей за ўсё патрэбныя. Штопраўда, большасць бачыць сэнс жыцця ў тым, каб месца, якое яны ашчаслівілі сваім з’яўленнем, давала ім як мага болей усяго. Каб я была з такіх людей – таксама пачувала б сябе няшчаснай. Але я шчаслівы чалавек. І я нарадзілася на Беларусі. Маці запісвала за мной вершы яшчэ тады, калі я не ўмела пісаць… Пасля я пачала запаўняць агульны жоўты сшытак сама… Час ад часу пісала і на беларускай мове – ніхто на гэта не скіроўваў, проста чамусьці адчувала патрэбу. Пісьменнік, які піша і не можа выдаць свае творы, адчувае боль проста на фізічным узроўні. У 2000-м годзе мы з Віктарам трохі падсабралі грошай і выдалі мізэрнымі накладамі па зборніку ў Полацку, у паэта Алеся Аркуша, які ўзначальвае там Таварыства Вольных літаратараў. Мой зборнік называўся “Балаган”. Свет па-ранейшаму для мяне цікавы, Беларусь па-ранейшаму неспазнаная і адзіная ў свеце, сугуччы і сюжэты разлітыя ў прасторы, як водар восеньскага лісця альбо яблыневай квецені, а біяграфія… Ці можа яна мець адзіную інтэрпрэтацыю, хай не абсалютна, а хаця б адносна? (Л. Рублеўская – Аўтабіяграфія)
Перейти на страницу:
* * *
Гэта — горад карынфскіх калон,
ордэн рыцараў змененай веры.
Збудаваны з пяску Вавілон,
Быццам неба асенняе, шэры.
Тут, за сценамі цёмных дамоў,
За кулісамі вечных трагедый
Адлятаюць самотныя зноў,
I нічога не чуюць суседзі.
Бедны храм мой ля ціхай вады.
Толькі ты ў гэтай сварцы — лагода.
I ўзлятае твой крыж залаты,
Быццам хоча зляцець назаўсёды.
I вядзе мяне твой херувім —
Дождж змывае з яго залачэнне —
Пад узвышаным ценем тваім
Я прымаю другое хрышчэнне.
I нічога мне тут не шкада,
I нікога я тут не баюся.
I сцякае па твары вада,
Быццам дотык самога Ісуса.
* * *
Гэта восень. Яшчэ незаўважная.
Што ж спадзявацца
На яшчэ адзін шанс,
на яшчэ адну спробу здзяйснення.
Пахне верасам.
I што карысці гаворкі дарадцаў,
Што яшчэ маладая
і вартая слёзаў натхнення.
Я — падсудная ў гэтым забруджаным,
стомленым свеце.
Я свой крыж не ўсцягнула
і да палавіны дарогі.
Я лічыла аблокі,
лавіла абдоймамі вецер
I ні разу ў зямной баразне не запэцкала ногі.
Непатрэбная самая
ў свеце патрэбных і важкіх,
Нават восень сваю
самавіта сустрэць не ўгадаю.
Аблятае лістота.
Мой крыж анічога не важыць.
I лічу я аблокі.
I новую песню складаю.
СТАРЫ ЗАПАВЕТ
1
Цудоўны Іосіф
«Калі Іосіф прыйшоў
да братоў сваіх, яны знялі
з Іосіфа адзежу яго, адзежу
рознакаляровую, якая была на ім;
і ўзялі яго, і кінулі яго ў роў...»
Перейти на страницу: