Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кніга ўзнаўленняў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кніга ўзнаўленняў

Электронная книга - «Кніга ўзнаўленняў». Краткое содержание книги:

Адамкнутыя паэтычным ключом, занямелыя творы старажытнай літаратуры нанава ўваходзяць у рэчаіснасць i нанава прамаўляюць тое, што яны казалі ў свой час.
Пры ўсёй сваей разнастайнасці яны ўзаемададаюцца i, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 38
Перейти на страницу:
3 Ягоную годнасць высноўваюць тыя словы апостальскія, што яго атаясамляюць з прарокам. Іоў заўжды апладняў сваю мову імем Гасподнім, i звеставаў аб паўстанні з мёртвых, i гаварыў пра іншыя Божыя таямніцы, як самы сапраўдны прарок i нават ясней i напэўней за іншых.
4 Святасць яго увядомліваецца праз словы, у якіх зазначае апостал: «Вось мы ўраёўваем тых, што трывалі». Як золата пералітоўваецца агнём, каб стаць яшчэ залацейшым i каб не мець ніякай заганы ў сабе i ніякай вады,— гэтак i божыя людзі, каб стаць святымі, пералітоўваюцца агнём вялікай пакуты. Сам збаўца нам абвясціў: «Райлівыя тыя, што плачуць, бо ўцешаны будуць». 5 Цярплівасць святога Іова выславіў яснамоўна Іакаў, святы апостал, сказаўшы: «Вы чулі, якія пакуты зазнаў Іоў!» Дык вось, калі хочаш ведаць, чаму ўзняло няшчасце руку на Іова i як ён трываў,— чытай гэтую кнігу.
6 Чытай — i тады зразумееш, чаму апостал як прыклад абраў Іова ў сваім пасланні, i зразумееш, чаму Гасподзь нанава даў Іову сваё баславенне i ўсё, што ўзяў, удвая вярнуў Іову. I зразумееш яшчэ, што Бог, калі не дарэшты гневаецца на чалавека, каго паніжае — узносіць і цешыць, каго карае.
7 У гэтай кнізе Гасподзь адкрыў праз святога Іова вялікія таямніцы. Чытай — i даведаешся, чаму Гасподзь папускае, каб немачы i напасці мучылі добрых i праведных, a благія жылі ў здароўі i ў шчасці. Убачыш у ёй, што жыццё, якім жывуць людзі на гэтым свеце, ад ix спаўна не залежыць, канец жа чакае i добрых людзей, i благіх, i праведнікаў, i ліхадзеяў.
8 У кнізе Іова гаворыцца i пра тых, што зневажаюць паніжаных, крыўдзяць убогіх, перад нямоглымі ганарацца,— але Гасподзь гэтакімі пагарджае. Сустрэнеш у ёй i звесткі пра дзівы ўсялякія, што ўчыніў Бог у істотах розных: у дзікіх звярах, у нябесных птушках i ў рыбінах водных,— i разам з тым тлумачэнне, што азначае якое дзіва, што таямніца якая кажа.
9 Як дзеліцца год на тыдні, а тыдзень — на дні, таксама гэтая кніга для лепшага разумення дзеліцца на раздзелы i дзеліцца кожны раздзел на вершы. Усякаму чалавеку трэба з ёй дружбаваць, бо яна — люстэрка людскога жыцця i душэўныя лекі, уцеха — самотным, знявераным — помач, i асабліва тым, каго немач точыць i верад рушыць. Яна — непадманлівая надзея на вечнажывое жыццё i паўстанне з мёртвых.
10 Таму, ведаючы пра тое, што найвышэйшая мудрасць у разважанні пра смерць, у спазнанні сябе самога i ў памятанні наступнасці, я, Францішак, Скарынаў сын, загадаў друкаваць у старым Пражскім горадзе кнігу святога Іова на мове рускай: Богу — для ўшаны i людзям — для навучання.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 38
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)