Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кніга ўзнаўленняў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кніга ўзнаўленняў

Электронная книга - «Кніга ўзнаўленняў». Краткое содержание книги:

Адамкнутыя паэтычным ключом, занямелыя творы старажытнай літаратуры нанава ўваходзяць у рэчаіснасць i нанава прамаўляюць тое, што яны казалі ў свой час.
Пры ўсёй сваей разнастайнасці яны ўзаемададаюцца i, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 38
Перейти на страницу:
Бачу твае рабрыны: з ix тачыліся кроў i вада; вада — каб ачысціць зблюзнераную зямлю, a кроў — асвяціць чалавечую існасць. Бачу рукі твае, якімі ты існае ўрэчаісніў, i рай насадзіў, i стварыў чалавека; багаславіў патрыярхаў імі, памазаў імі цароў, асвяціў апосталаў. Бачу ногі твае: да ix схіліўшыся, атрымала блудніца грахоў адпушчэнне; да ix прыпаўшы, займела ўдава жывым адзінага сына свайго, што быў мёртвы, i, дакрануўшыся да краёў рызы, што ix атуляла, ад крывацёку балесная ацалела. Ія, Госпадзе, веру, што ты Гасподзь Бог». Icyc, адказваючы на гэта, Фаму сказаў: «Ты мяне ўбачыў — i, калі ўбачыў, паверыў: райлівыя тыя, аднак, што, i не бачыўшы, вераць».
Дык будзем жа верыць, браты, у нашага Госпада Бога Ісуса Хрыста: укрыжаванаму — мы яму паклонімся сёння, ca смерці ўваскрэслага — ўславім, апосталам з'яўленага — прывітаем, раны свае паказаўшага — увасхвалім, прыйшоўшаму нас ажывіць — уздзячым, нас прасвяціўшага — зразумеем, шчадротамі ўзнагародзіўшага узвялічым, адзінага ў Тройцы — прымем нашага Збаўцу Ісуса Хрыста.
З Богам-Айцом, з Богам-Духам Святым яму цяпер i заўсёды — слава.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 38
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)