Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кніга ўзнаўленняў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кніга ўзнаўленняў

Электронная книга - «Кніга ўзнаўленняў». Краткое содержание книги:

Адамкнутыя паэтычным ключом, занямелыя творы старажытнай літаратуры нанава ўваходзяць у рэчаіснасць i нанава прамаўляюць тое, што яны казалі ў свой час.
Пры ўсёй сваей разнастайнасці яны ўзаемададаюцца i, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 38
Перейти на страницу:
4 Так сыдзе — як да каханкі сваёй каханак i як да нявесты сваёй жаніх да сваёй царквы Гасподзь наш Icyc Хрыстос, калі прыме ад маці сваёй — Прачыстай Дзевы Марыі — уцелясненне.
5 Як са сваёй дружынай жаніх — Сын Божы з апосталамі сваімі трыццаць гадоў i паўчвэрці года з царквой хрысціянскаю i з яе абранцамі дзейсніў духоўны шлюб, жывячы ix запаветным словам дабраславенства свайго i нябесным хлебам цела свайго, а таксама поячы ix віном любові сваёй i нявіннай крывёю Новага Запавету.
6 Яе ён праліў, каб свет уратаваць ад згубы, i ў час, калі ён працяты цвікамі, вісеў на крыжы,— тады здзейсніўся гэты шлюб, i там ён павянчаўся з царквою сваёй. «Збылося!» — засведчыў Icyc Хрыстос i свой дух аддаў у рукі Госпаду Богу — свайму Айцу.
7 Як у вясельным шлюбе удзельнічаюць адразу розныя людзі: па-першае — сам жаніх, па-другое — нявеста, па-трэцяе — жаніховыя дружбакі, па-чацвертае — дружкі нявесты, гэтак i тут, у кнізе, супольнічаюць між сабою чатыры розныя галасы: чырвоным пісьмом аздоблена ix размова.
8 Першы голас належыць Хрысту-жаніху, другі - царкве хрысціянскай, яго нявесце, трэці — апосталам, што складаюць яго дружыну, чацверты — дзецям царквы хрысціянскай а ix увасабляюць дзяўчаты.
9 Апроч таго, чуецца тут яшчэ пяты голас, i гэта голас пыхлівай гурмы габрайскай: яны праз няверу сваю не прыйшлі на шлюб i праз няверу не прынялі Закону Хрыстовага.
10 Кажа пра гэта сам Збаўца i піша святы Мацвей у сваім Евангеллі: «Царства нябеснае падобнае да цара, што справіў вясельнае свята сыну свайму i паслаў слугаў сваіх, каб тыя паклікалі на вяселле запрошаных — i не хацелі, аднак, прыйсці». Пра шлюб, пра які цяпер сведчыць Евангелле яснаслоўна, як бачым, за многа вякоў да таго Духам Святым пасведчыў цар Саламон.
11 Як з рабра Адама, што соладка спаў у раі, была створана Ева — маці ўсяго чалавечага роду, гэтак з рабра Божага Сына, распнутага на крыжы, была створана Богам царква Хрыстова — маці ўсіх хрысціян.
12 I як, нараджаючыся, прымаем ад першай маці i кроў, i цела, гэтак ад нашай маці другой — ад царквы Хрыстовай,— хрысцячыся, прымаем надзею, веру, любоў.
13 I як мы па плоці сыны Адамавы, гэтак па духу — сыны Хрыстовы. Слушна у «Песні Песняў» Хрыстос імянуецца жаніхом i каханым, i гэтак жа слушна каханаю i нявестай найменавана святая царква.
14 Прарочыў цар Саламон пра Божага Сына да нараджэння Божага Сына, i пра любоў, якую ён меў да царквы i яе абранцаў, кажучы прыпавесць пра жаніха i нявесту, што неспатольна гутараць пра любоў.
15 «Песняю Песняў» выказаў цар Саламон нам сваю навуку i выснаваў свой запавет: калі хочам Божую ласку займець, дык мусім Госпада Бога i блізкага чалавека моцай усёю сваёю любіць.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 38
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)