Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Мінскі напрамак. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мінскі напрамак. Том ІІ

Электронная книга - «Мінскі напрамак. Том ІІ». Краткое содержание книги:

Адтуль, дзе кіпеў бой, пачалі насіць раненых. Ix было многа. Аднаго раненага танкісты Аляксея затрымалі i акружылі. Шырокая галава яго была перавязана бінтамі, над якімі кустом тырчалі русыя валасы, правы рукаў злінялай гімнасцёркі быў разадраны i падрэзаны, a забінтаваная рука вісела на марлевай касыначцы. На твары цямнелі палосы перамешанага з гразёй поту.
1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 170
Перейти на страницу:

Ледзь сувязны знік за плотам, Габдулін перадаў узрадавана:

— Школу ўзялі, Ярмак!

Гэтая школа непакоіла камбрыга. Адтуль быў добры абгляд навокал для назіральнага нямецкага пункта. Перад домам быў кулямёт: ён цяпер маўчаў...

Ермакоў перайшоў з Габдуліным і трыма сувязнымі наперад. Яшчэ некалькі дамоў узялі — дом за домам. Марудна...

Але нічога, Ермакоў выкіне, абавязкова выкіне гэтых нягоднікаў адсюль. Праўда, іх сюды нашылася ў апошнія дні многа, але ён выб'е іх! Пасёлак невялікі, напалову разбураны, аднак стаіць на шляху. Калі брыгада зойме яго, яна адбярэ ў гітлераўцаў важную дарогу.

Ермакоў загадаў перанесці мінамёты да школы, павярнуць у бок парку, каб падавіць там кулямёт і аўтаматчыкаў.

Ён сам сачыў, куды трапляюць міны. Сэрца артылерыста не вытрымала, калі ён пабачыў, як мінамётчыкі прамахнуліся.

Зноў злева ірвуцца. Куды яны садзяць?.. Правей, правей трэба!..

Ён стаў камандаваць сам. Перабраўся праз некалькі двароў наперад, бліжэй да парку.

— Правей нуль-нуль дваццаць, агонь! Батарэяю агонь! Яшчэ па міне, сябры! Хутчэй, хутчэй!..

Міны выбухалі зусім непадалёк...

Кулямёт хутка сціх, але праз некалькі хвілін ён абазваўся з другога месца. Каля мінамётчыкаў пачалі ірвацца варожыя міны. Ермакоў загадаў змяніць пазіцыю, а потым даў новы прыцэл і вугламер.

Камбрыг увесь захапіўся стральбою,— ён страляў да таго часу, пакуль кулямёт не сціх.

Калі Ермакоў вярнуўся да Габдуліна, прыбег задаволены сувязны і перадаў — нашы ў парку!..

Стрэлы сціхлі. Над хатамі і садамі, над вогнішчамі паволі раставалі дым і ранішняя шэрань.

Партызаны вышуквалі ў сховішчах і выводзілі на вуліцу прыцішэлых салдат з узнятымі рукамі. «Гітлер капут! Гітлер капут!» — аднастайна шапталі збялелымі губамі палонныя.

На перавязачным пункце, які асталяваўся ў хаце з разбітымі шыбамі, па-ранейшаму быў заклапочаны настрой.

Марыя Андрэеўна, абвязаўшы марляй чорныя валасы і малы, лагодны рот, аперыравала маладзенькага русявага хлопца. У яго была куляй разбіта косць крыху ніжэй каленнага сустава.

Марыя Андрэеўна, нахіліўшыся, выймала пінцэтам з акрываўленага парванага мяса белыя абломкі касці. На твары хлопца, побач з крапінкамі вяснянак, уздрыгвалі мутныя кроплі поту. Ён час-ад-часу стагнаў.

— Пацярпі яшчэ крыху, любы, харошы мой... Ужо небагата засталося... Хутка ўжо, зусім мала...— шаптала яна пяшчотна і зноў схілялася з пінцэтам у тонкіх пальцах.

На твары яе, у прытоеных цёмных вачах, між броваў, былі то непадступная ўвага, то спачувальная, мацярынская ласкавасць.

— Ну, вось, бачыш, не так страшна, як здавалася!..

У такія хвіліны асабліва выяўлялася тое, што гэтак падабалася ў ёй Тураўцу,— цудоўная жаночая мяккасць, чуласць, якія віднеліся, здаецца, у кожным яе руху.

Марыі Андрэеўне дапамагала Валя Залеская. Яна рабіла ўсё, што трэба было ёй, з нейкім ганарлівым выглядам, але на дзіва спрытна, зараней здагадваючыся пра жаданні і загады доктара.

Да раненых Валя адносілася інакш, чым Марыя Андрэеўна: яна была, можна сказаць, сваявольнай і нават дэспатычнай. Валя магла загадаць раненаму, каб ён зараз жа сціх, а не стагнаў, як баба, магла строга, грубавата адрэзаць, калі хто прасіў аб недазволеным — і яе слухаліся. І не толькі слухаліся, а любілі і паважалі, невядома за што,— мусіць за тое, што яна дзяўчына, прыгожая, спрытная, такая маладая.

Яна добра адчувала гэтую сваю ўладу і сілу і камандавала, як хацела.

Ледзь Марыя Андрэеўна скончыла бінтаваць нагу, дзяўчына, не чакаючы просьбы, паднесла ёй шыну.

Марыя Андрэеўна стала прыладжваць шыну да забінтаванай нагі,— Валя звыкла дапамагала ёй, усё з тым жа ганарлівым выглядам.

— Ну-ну, застагні!— строга зірнула яна на хлопца, які паморшчыўся ад болю.

Марыя Андрэеўна, прыматваючы шыну, шапнула суцешліва:

— Пацярпі, харошы мой... Ужо канчаем!..

Скончыўшы, нарэшце, перавязку, яна стомлена выпрасталася, адышла ад стала, з якога толькі што знялі хлопца, пачала скідаць абпрысканы крывёй фартух.

Прыслухалася да шуму, што плыў у пустыя вокны.

На невялікай брукаванай плошчы, пасярэдзіне якой, задраўшы ствол, стаяла зенітка, вакол якой чарнелі сцены і печы спаленых дамоў, віравалі шумлівыя, гаваркія групкі — жыхары і партызаны двух брыгад, якія разам бралі пасёлак. Узносіліся над плошчай вясёлыя прыпеўкі. Хтосьці гарэзна, скорагаворкаю вывеў:

У пасёлку ля варот Сабіраецца народ.

Пруць фашысты ў наступленне, Толькі... задам напярод!..

— Вось цяпер і на вочы нашым не сорамна паказацца! — задорна крыкнуў адзін з хлопцаў камбрыгу, які ішоў непадалёк.

1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 170
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)