Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры студыёзуса Вырвіча
Авантуры студыёзуса Вырвіча - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры студыёзуса Вырвіча

Электронная книга - «Авантуры студыёзуса Вырвіча». Краткое содержание книги:

Гэта другая кніга, якая расказвае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі маладога шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацка. Цяпер Пранціш стаў студэнтам Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік, былы слуга Пранціша, — суровым прафесарам гэтай акадэміі. Абодвум ліцвінам давядзецца выпраўляцца ў небяспечную вандроўку ажно ў Ангельшчыну, праз усю Еўропу, ажыўляць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіваць сапраўднага цмока, уцякаць ад чумы, зарабляць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе і выблытвацца з магнацкіх інтрыгаў вакол трона Рэчы Паспалітай…
1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 124
Перейти на страницу:

А Пранціш круціў галавой, разглядаючы карціны-статуі-парцаляну-срэбра, і не мог пазбавіцца адчування, што за імі ўважліва назіраюць нечыя вочы, вывучаюць, як кузурак…

— Лэдзі пытаецца, навошта шаноўным панам з Альбарутэніі будынак у Кларкенуэле?

Паважны дварэцкі з абвіслымі шчокамі добра размаўляў на французскай мове, якой у кампаніі больш-менш валодалі ўсе, таму пан Гервасій з задавальненнем адсунуў убок доктара і ўзяў на сябе перамовы, няхай і завочныя, з высакароднай асобай.

— Няхай яе мосць лэдзі Кларэнс не сумняваецца, што ейная былая маёмасць будзе выкарыстоўвацца ў самых прыстойных мэтах… Мы… мы зладзім там склад найлепшых вінаў!

Пранціш ледзь стрымаўся, каб не зарагатаць. Амерыканец мог бы прыдумаць і больш прыгожую версію. Што ў галаве, тое і на языку…

Дварэцкі вярнуўся з яшчэ больш надзьмутай фізіяноміяй і паведаміў, што лэдзі Кларэнс на такіх умовах прадаваць не хоча. Тут жа выскачыла наперад Паланэйка ў абліччы пана Бжастоўскага.

— Няхай яснавяльможная пані прабачыць, але, можа, яна згодзіцца прадаць той будынак мне? Я выкарыстаю яго ў самых хрысціянскіх мэтах: учыню прытулак для бедных і шпіталь… Вось і доктар з намі, славуты на ўсю Еўропу прафесар сэр Лёднік, які дапаможа зладзіць найлепшае медыцынскае абслугоўванне абдзеленых лёсам няшчасных… Бо ён менавіта гэтым і займаецца ў славу гасподню!

Словы пана Бжастоўскага цяклі, як вадкі мёд. Ай да малайчынка Паланэя — правільна разлічыла, раз лэдзі такая святоша, што ўтрымлівае сектантаў-місіянераў, вядома, ідэя з віном яе абурыла… А дапамога бедным — самае то!

Але дварэцкі вярнуўся ад нябачнай лэдзі з тым жа адмоўным адказам… Пазалочаныя гіпсавыя амурчыкі па баках пакоя пасміхаліся над няўдалымі пакупнікамі самым непрыстойным чынам, і цэліліся ў іх з маленькіх лукаў, нібыта палкага кахання тым і не хапала да кучы.

— Перадайце лэдзі, — грымнуў Лёднік, якому апрыкраў гэты марлезонскі балет, — што асабіста мяне цікавіць таемная гісторыя спамянутага будынка, і я маю да яго навуковую цікавасць. І прывык усе свае эксперыменты даводзіць да лагічнага завяршэння. Таму няхай лэдзі назаве любую цану.

Кампаньёны паглядзелі на Лёдніка, як на вар’ята — панна Паланэя дык, падобна, гатовая была з ім абысціся, як з лёкаем, які вывернуў на яе сукню кубак з кавай. Амаль выкрыць іх таемныя намеры!

На гэты раз дварэцкі затрымаўся даўжэй, прынесены ім адказ усіх здзівіў: лэдзі згадзілася прадаць былы бровар доктару Лёдніку з увагі на ягоны навуковы інтарэс. Умовы — тысяча фунтаў, прынесці асабіста пазаўтра раніцай.

Лёднік цырымонна пакланіўся, абарваў Пранціша, які хацеў быў трохі пагандлявацца, па ўсіх свецкіх правілах падзякваў нябачнай лэдзі Кларэнс і вывеў кампанію з палацу.

На беразе Тэмзы з відам на новенькі Вестмінстэрскі мост, цуд інжынернай думкі, адбылася невялічкая стратэгічная рада.

— Каб не здарэнне ля гатэлю — я б тысячу фунтаў з аднаго куфра зачарпнуў! — раздражнёна сказаў пан Гервасій. Паланэйка ўздыхнула, разгладжваючы заплямлены і змяты рукаў нядаўна шыкоўнага камзолу:

— Зараз у Лондане ёсць колькі вядомых асобаў з Польшы і Літвы, але ж ісці, прадстаўляцца, выкрывацца, тлумачыць, што мы тут робім… А я ў такім выглядзе…

— Выключана! — адрэзаў пан Агалінскі. — Лепей бы мяне паслухаліся… Ды я адзін прыступам той дом вазьму! Квакераў шабляй нашаткую, і сутарэнні нашыя…

— У тых сутарэннях можа нічога не быць, васпане, — напружана папярэдзіў Лёднік. Пан Гервасій уважліва паглядзеў на прафесара:

— Я сваё слова стрымаю, не пераймайся. Твая справа — прывесці мяне ў пячору.

— Нас, пан Агалінскі, нас! — міла выскалілася Паланэйка. Вытанчаная такая, міленькая… Але Вырвіч адчуваў, што ў барацьбе за мэту яна будзе, бадай што, больш небяспечнай за Амерыканца. Той з прыхаванай насмешкай пакланіўся:

— Вядома, дарагая мая нявеста, у нас жа ўсё павінна быць агульным!

Дзесьці зазванілі званы — і адразу ім азваліся іншыя… Лонданскія храмы напаўнялі горад велічнымі гукамі з усіх бакоў, здавалася, нават туман разамгліўся.

— Пойдзем да майго былога аднакурсніка Роджэра, — рашуча заявіў Лёднік. — Ён зрабіў добрую кар’еру, сярод кліентаў — спрэс герцагі… Зноў жа — у Каралеўскім навуковым таварыстве не апошні чалец. Тысяча фунтаў — грошы немалыя, але для яго магчымыя. Калісьці я дапамог яму на пачатку ягонай кар’еры, падкінуў пару ідэек… Тады Роджэр дэкляраваў, што век не забудзе маёй ласкі. Вось і паглядзім…

1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 124
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)