Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Партрэт - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Партрэт

Электронная книга - «Партрэт». Краткое содержание книги:

У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы фашыст, паступова пераасэнсоўвае ваенныя падзеі, як усё больш і больш свядома пачынае паважаць сваіх нядаўніх ворагаў — нашых народных мсціўцаў.
У другой частцы кніжкі — эсэ-нарысы пра Вольгу Корбут і гродзенскі мост. Шмат нявыдуманых гісторый, у якіх аўтар па-свойму паказвае нам сучасніка і яго праблемы.
1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 107
Перейти на страницу:

Тут усё і пачынаецца.

Зводдаль ідзе пасадка ў брэсцкую машыну. Там ля трапа таксама збіўся народ, але і каля яго абавязкова знаходзіцца пасажыр, які гэтаксама нікуды не спяшаецца: стаіць ад людзей зводдаль, спакойна разглядае неба ды пра нешта сваё думае. I тады з глыбіні маёй памяці выплывае малюнак ледзь не саракагадовай даўнасці, а для мяне заўсёды свежы і балючы. Агорнуты нейкай забабоннай трывогай, папракаю сябе:

«Добра табе тут разглядвацца, бо едзеш дамоў, дзе цябе чакаюць, дзе спазнаеш спакой і здавальненне, бы ўзнагароду за беганіну ў Мінску, а чалавека таго чакаў боль ды сырая зямля!..»

...У канцы 1942-га сядзеў я ў Беластоцкай турме. Настала фатальная для нас раніца — пачалі выклікаць арыштантаў на рас-стрэл. Калі і з нашай камеры вывалаклі тых, каму было суджана трапіць у той дзень у брацкую магілу на Пескі, і калі мы ўжо крыху адышлі ад жаху, усе кінуліся да акна ды выглянулі на двор.

Па турэмным бруку да машын з эсэсаўцамі вялі якраз групу смяротнікаў. Чалавек шэсцьдзесят мужыкоў з Беласточчыны, якія да апошняга моманту так і не разумелі, за што іх арыштавалі. Яны збіліся ў цесны натоўп і нервова валілі за паліцаямі. Ззаду асобна ад усіх крочыў яўрэй.

Гэтага чалавека мы, арыштанты, ведалі мала. У турме славіўся ён добрым печніком. Усіх яўрэяў расстралялі яшчэ летам, а яго трымалі як спецыяліста, покуль чалавек не парабіў печы турэмнаму начальству...

Мужчыне было гадоў сорак. Ён быў каранасты, апрануты ў старанна дапасаваны пінжак ды вайсковае галіфэ, на галаве меў капялюш, а на нагах — старанна начышчаныя боты. Чалавек крочыў упэўненай пружыністай хадой. Нервовае мітусенне нашым сялянам было даравальным — яны ўсё яшчэ не верылі ў тое, куды іх вядуць, і некаторыя мужыкі стараліся бобікам дагадзіць у надзеі што—небудзь выйграць. Пячнік жа за сваю бытнасць у турме правёў не адну партыю смяротнікаў на Пескі і сумненняў, куды павязуць людзей у машынах з брызентавымі будамі, не меў. Тым не менш чалавек ішоў у апошні свой шлях поўны ўласнай годнасці і так спакойна, бытта зрабіў на свеце ўсё, што яму было вызначана лёсам. Ішоў ён — як выпадковы спадарожнік натоўпу, да якога яго далучылі,— не ра-зумеючы, навошта людзі так мітусяцца: паспеюць жа туды ўсе. Часам ён узнімаў галаву, пазіраў на верхавіны таполяў з галчынымі гнёздамі, на асветленае слабым яшчэ сонцам воблака, і было відаць — чалавек зараз далёка-далёка ад таго, што адбываецца на турэмным двары.

Да сённяшняга дня я захапляюся сілай духу таго чалавека ды адчуваю сябе чамусьці вінаватым перад ім. А ў час пасадкі ў гродзенскі самалёт заўсёды мучыць пытанне:

Хто быў тым мужным смяротнікам?

Звычайны беластоцкі майстар цаглянай справы?

Музыкант?

Лётчык?

Хатняя гаспадыня?

Разведчык наш?..

Тое, што на такія пытанні я ўжо ніколі не атрымаю адказу, мяне не супакойвае.

ФАТАЛЬНАЯ ПАМЫЛКА

1.

Перад вайной лёс закінуў нас у Навагрудскае педвучылішча, мяне — на другі курс, а Валодзьку — на першы. Меў я дзевятнаццаць і ўжо паглядаў на дзяўчат, аднак кавалер з мяне быў неважнецкі. Я не толькі не ведаў, пра што з дзяўчатамі гаварыць,— я пры іх то бялеў, то чырванеў. Затое на два гады маладзейшы за мяне Валодзька з дзяўчатамі жыў за панібрата, вечна хадзіў абкружаны галасістай гурбой гарэзлівых і белазубых істот. Я Валодзьку паціху зайдросціў, нават крыху ім бы ганарыўся.

З трох соцень курсантак педвучылішча маю ўвагу тады прыцягнула першакурсніца Надзя — тоненькая, бяскроўная блан-дзінка з нясмелымі вачыма. На жаль, цікавілася Валодзькам і яна — я не раз у гэтым пераконваўся. Бывала, прасігналяць першы перапы-нак, і Надзя ўжо Валодзьку шукала. Убачыўшы мяне ў калідоры, з павагай, бытта. я быў, прынамсі, дырэктарам педвучылішча, пыталася:

— Алёшка, твой брат сёння на занятках?

Я моўчкі паказваў дзяўчыне ўверх, і вось ужо худзенькая, высокая фігурка імчала па лесвіцы ўверх, а ўсе тайнікі маёй душы напаўняліся чымсьці значным, і я цэлы дзень атрымліваў зарад, хоць і загараўся да Валодзькі злосцю. Як жа не злаваць?

Я сабе ўяўляў, як знясіленая Надзя выскоквала аж на чацвёрты паверх, знаходзіла яго сярод дзяўчат ды нешта пыталася, аднак Валодзька, ахламон, скрозь смех і жарты нават яе не чуў. Надзя паспявала толькі аддыхацца, як, беднай, трэба было ляцець ужо ўніз, бо канчаўся перапынак.

Каб дзяўчына зацікавілася кім другім, то я, напэўна, пас-прабаваў бы выказаць Надзі сімпатыю: трапляў бы на вочы, вартаваў бы яе на вуліцы ці ў пустым класе, ды не мог жа я станавіцца папя-рок дарогі роднаму брату. Адно са злосцю сабе часам казаў:

1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)