Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Партрэт - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Партрэт

Электронная книга - «Партрэт». Краткое содержание книги:

У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы фашыст, паступова пераасэнсоўвае ваенныя падзеі, як усё больш і больш свядома пачынае паважаць сваіх нядаўніх ворагаў — нашых народных мсціўцаў.
У другой частцы кніжкі — эсэ-нарысы пра Вольгу Корбут і гродзенскі мост. Шмат нявыдуманых гісторый, у якіх аўтар па-свойму паказвае нам сучасніка і яго праблемы.
1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 107
Перейти на страницу:

Мінуў я плошчу ды раптам спахапіўся.

Божа мілы! Оля ля помніка зусім нікога не чакае! Гэта ў яе як бы гульня такая!!!

Зрабіўшы сабе такое адкрыццё, пачынаю ўспамінаць аналагічныя выпадкі.

Вядомая мне маладзіца раптам ні з таго ні з сяго апранула жалобнае адзенне ды некалькі дзён хадзіла ў ім засмучоная па горадзе, выстаўляючы напаказ цераз сетачку тоненькай, як павуцінка, жалобнай матэрыі пульхныя рукі ды шыю, якія — нічога не скажаш — на чорным фоне тканіны надта ж прывабна ружавелі.

Студэнтка В. прыдумала раптам, што ў яе зламаная рука, і доўгі час прымала спачуванні сябровак і хлопцаў.

А старая гандлярка?!.

Бабку гэтую на рынку я стаў заўважаць нядаўна. Яна тырчыць за прылаўкам у самай гушчы гандлярак ды кожны раз на тым самым месцы. Побач бойка прадаюць грушы, яблыкі, цыбулю, памідоры і агуркі. Перад старой жа заўсёды ляжыць некалькі тых самых торбачак з насеннем буракоў, стаіць вышчарблены кубачак з макам ды ў стограмовым слоіку з—пад гарчыцы віднеюцца конскія бабы.

Бабка сядзіць на рынку дзень у дзень, дазваляючы сабе адар-вацца ад прылаўка толькі на пяць хвілін у абед. Папалуднаваўшы жытнім мякішам з яблыкам, напамадзіўшы залізаныя пры ежы вусны, расчырванелая ад базарнага гвалту старая з дзелавітасцю мільянершы бярэцца перабіраць сваё багацце — раскладвае зашмальцаваныя мяшэчкі, так і гэтак расстаўляе слоік, а праз хвіліну зноў з прафесійнай спагадлівасцю выглядае пакупнікоў.

Насенне бабка прадае па дзесяць капеек за чайную лыжачку, конскія бабы — па капейцы за штуку, а ўсяго ў яе багацця — на два-тры рублі. Я назіраў за ёй дзён сем і ні разу не бачыў, каб да яе хто падышоў. Цяпер — жнівень, у канцы лета каму патрэбен такі тавар?! З жаласці да старой я не раз патыкаўся даць ёй траяк, забраць торбачкі са слоікам ды адправіць старую дамоў, але ў апошнюю мінуту мяне заўсёды нешта стрымлівае.

Аднойчы я трапіў на рынак, калі яго замыкалі. У натоўпе гандлярак тэпала і мая знаёмая. Ішла яна згорбленая, ледзь перастаўляючы ногі. Аднак бабулін твар свяціўся здаволенай стомай — дакладна, як у суседкі, якая прадала некалькі мяхоў гуркоў ды валакла пузатую торбу з памятымі рублёўкамі.

— А няхай на яго, як намардавалася, як задурылі сёння мне галаву! — паскардзілася ёй бабуля.

Суседка з пузатай торбай ва ўме рабіла якраз нейкі падлік і толькі нешта буркнула.

Менавіта разгадка Олінага выстойвання каля помніка навяла мяне на думку, чаму я не закупіў тады ў бабулі мяшэчкі, не адправіў старую дадому.

Раптам я спахапіўся: выседжванне за прылаўкам старой — галоўная нітачка, якая звязвае жанчыну з жыццём. Уяўная мэта прымушае бабулю рана ўставаць, старанна завязваць на патыліцы сівыя і жорсткія валасы ў вузел, маляваць старэчыя вусны, упарта не заўважаць спагадліва-насмешлівых позіркаў суседак і, засцярожліва трымаючы перад сабой абшарпаную сумку, прадзірацца скрозь натоўп у аўтобусах, а потым — адстойваць сваё месца на рынку...

ТАКТОЎНАСЦЬ

Здарылася гэта неўзабаве пасля вайны.

Са студэнтамі Гродзенскага педінстытута заехаў я ў такі самы інстытут суседняй рэспублікі. Пачалася праграма афіцыйнай сустрэчы гродзенцаў і гаспадароў. У актавай зале за стол на ўзвышэнні сеў іхні рэктар — мажны стары з бліскучай лысінай. Я сяджу паміж дзвюма мясцовымі студэнткамі ў першым радзе, перада мной — прэзідыум і ногі ў рознакаліберным абутку. Слухаем выступленні.

За плячыма ў мяне пырснула Люся Крэнь, наша танцорка і рагатуха.

«Чаго гэта яна?» — насцярожана кідаю позірк у той бок, куды Люся паказвае сяброўкам.

Божа мілы! У рэктара адна калашына закасаная амаль да калена! Рызінка абхоплівае худую лытку і трымае шкарпэтку. У разрэзе кальсонаў жаўцее трохкутнік валасатай нагі.

Ідзе прамова за прамовай, усёй зале відаць у прэзідыуме нага з закасанай калашыной, але больш ніхто не смяецца. У маіх суседак каменныя твары.

Запіску паслаць, ці што?

Ужо я палез у кішэню па блакнот ды спахапіўся — мы ж тут усяго госці!

Пасля афіцыйнай часткі аб'явілі перапынак, і ўсе накіраваліся да выхаду. Прапускаем, вядома, начальства. Раптам адна з маіх суседак даганяе свайго рэктара, нагінаецца і спрытна апускае яму калашыну. З гаспадароў і выгляду ніхто не падаў, бытта нічога не адбылося.

ДЫЯЛОГ

Зялёная палянка. Сонечны летні дзень. Басаногая ўнучка, што прыехала з горада, з прыемнасцю бегае па траве, ловіць матылька.

— О, бабуля, ён зноў уцёк!

— Прыляціць шчэ, унучачка.

1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)