Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Партрэт - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Партрэт

Электронная книга - «Партрэт». Краткое содержание книги:

У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы фашыст, паступова пераасэнсоўвае ваенныя падзеі, як усё больш і больш свядома пачынае паважаць сваіх нядаўніх ворагаў — нашых народных мсціўцаў.
У другой частцы кніжкі — эсэ-нарысы пра Вольгу Корбут і гродзенскі мост. Шмат нявыдуманых гісторый, у якіх аўтар па-свойму паказвае нам сучасніка і яго праблемы.
1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 107
Перейти на страницу:

А справа была вось у чым.

У Беластоку пачаў дзейнічаць «Беларускі камітэт». Ён выпускаў антысавецкую газетку. Збіраўся з беларусаў скалаціць самаахову супроць партызан. Дапамагаў немцам вербаваць на заводы і шахты Германіі моладзь. Меў нават свой ансамбль...

Учора ансамбль гэты прыбыў у мястэчка Гарадок — шэсць кіламетраў ад маёй вёскі. Сярод артыстаў знаходзілася і Белая, як называў яе Мішын. Яшчэ ён ведаў, што сапраўднае прозвішча яе — Варанцова. Яна валодала цудоўным голасам і цяпер зарабляла сабе на харчы сольнымі выступленнямі. З ёю трэба было завязаць знаёмства.

I вось Мішын чамусьці вырашыў, што я — менавіта тая фігура, якая абавязкова зверне ўвагу прыгажуні, падпарадкуе яе спакутава-нае па каханні сэрца, і гэта створыць умовы для здзяйснення планаў партызан.

Правёўшы ноч ля вогнішча за размовай, вяртаўся я раніцой з лесу. Распірала грудзі ад нейкага ўзнёслага хвалявання, і ў той жа час мяне грызла сумненне ды разбіраў страх. Здольнасцей сэрцаеда, якога бачыў ўва мне Мішын, я нешта ў сабе не заўважаў. Наадварот. З дзяўчатамі заўсёды я быў нясмелы, чырванеў, губляўся ды не ведаў, пра што гаварыць.

Па праўдзе кажучы, з самага пачатку мне было ясна, што заданне правалю, але — от дзіва! — я нават не мог сабе прызнацца ў гэтым. Я ўжо стаў марыць аб сустрэчы, поўнай таямнічага абяцання.

2.

У той дзень я да абеду адсыпаўся.

З дому так проста не пойдзеш, патрэбен быў «саюзнік», і я пра ўсё расказаў брату. Тады начысціў да люстранога бляску боты, адпрасаваў галіфэ лейтэнанта, якога пры адступленні нашых войск бацька пераапрануў у цывільнае, затым надзеў белую кашулю ды пачаў завязваць гальштук. Назіраючы за ўсім гэтым, Валодзька соп ад страху, што маім планам перашкодзяць бацькі: калі ён хацеў нешта ўтаіць, заўсёды так голасна дыхаў.

Мама насцярожылася.

— Куды ты так выфранціўся, Аляксей? Людзі, гляньце толькі на яго! Народ гіне, вайна ідзе, а ты?! — надта здзівілася яна.

— Мо ён сабраўся да дзеўкі, то ісці загадаеце яму, як лахману? — заступіўся за мяне брат.

Я пачырванеў і ледзь прыдумаў тлумачэнне.

Трэба заўважыць, наша мама пра артыстку ведала шмат. У яе была наогул цікавасць да ўсіх прыкметных жанчын. Мама былюча перажывала, калі жонка якога—небудзь савецкага афіцэра заляцалася да немцаў, бязлітасна такую кляйміла і ўжо надта ж ганарылася тымі, каторыя паводзілі сябе з прыстойнай годнасцю.

Белай мама спачувала. Перабіраючы ў памяці ўсё, што аб ёй было гаворана ў нашым доме, я па дарозе ў гарадок вырашыў: пра артыстку мама ведала куды болей за Мішына, і яму варта было б першым чынам пагаварыць з ёй.

Паводле маміных звестак сапраўды перад вайной Варанцова з бацькам і маленькай дачкой прыехала да нас на гастролі. Белую немцы, калі занялі Беласток, не кранулі. Арыштавалі толькі яе бацьку, а ёй прапанавалі работу ў ансамблі.

— Што было рабіць нешчаслівай жанчыне, у якой на руках груд-ное дзіця, а жыццё бацькі вісела на валаску?— абараняла артыстку мама.

Белая згадзілася. Яна бытта не спявае нямецкіх песень, а — рускія, беларускія, польскія. I, кажуць, так спявае — хочацца аж плакаць.

У Гарадок прыбыў я пад вечар.

Мне пашанцавала. Белая пасялілася на кватэры ў Пятэльскіх. З іх Толікам і Нінкай пры Польшчы я вучыўся ў сямігодцы. На жаль, Толіка немцы вывезлі на работы, але сястра яго была дома. Я зайшоў да яе нібы ў госці.

— Толік — у Герма-аніі? — прыкінуўся здзіўленым.

— А ты хіба не ведаў? Мне тата выпрасіў даведку ў нашага бацюшкі, бытта я замужам. Даведку Толіку айцец Уладзімір даць пабаяўся. Тата яго надта прасіў, але поп сказаў: «Ні за якія грошы хлапцу не выдам!»

Я пачаў развітвацца. Ніна ўзмалілася:

— Алёшка, пабу-удзь у нас, ты ж за вайну яшчэ ні разу не быў у мяне! Пагаво-орым хоць уволю!.. О, давай сходзім зараз на канцэрт — беластоцкія артысты прыехалі!

Гэта мне і трэба было.

3.

У самай вялікай сінагозе немцы абсталявалі клуб. Там было неш-та падобнае на балкон, дзе некалі мелі права маліцца толькі яўрэйкі. На гэтую галёрку цяпер дазвалялася ўзыходзіць жыхарам Гарадка.

Мы з Нінай залезлі на балкон, паглядзелі ўніз.

У зале на лаўках — чалавек з восемдзесят салдат, увесь гарадоц-кі гарнізон. На сцэне сем пажылых дзядзькоў у нацыянальных кашу-лях трэнькалі на балалайках і мандалінах «Свеціць месяц». Гэтая песня, як вядома, з—пад Волгі, але нашыя нацыяналісты ведалі, што да беларускага мастацтва «пераможцы» адносіліся зняважліва, як да культуры пігмеяў, і са сваёй «Лявоніхай» ці «Крыжачком» не вылазілі. Я і сам іграў на мандаліне, таму адразу вызначыў, што музыканты пе-рада мной пасрэдныя. Аднак меладычныя пераборы немцы слухалі ўважліва.

1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)