Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Партрэт - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Партрэт

Электронная книга - «Партрэт». Краткое содержание книги:

У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы фашыст, паступова пераасэнсоўвае ваенныя падзеі, як усё больш і больш свядома пачынае паважаць сваіх нядаўніх ворагаў — нашых народных мсціўцаў.
У другой частцы кніжкі — эсэ-нарысы пра Вольгу Корбут і гродзенскі мост. Шмат нявыдуманых гісторый, у якіх аўтар па-свойму паказвае нам сучасніка і яго праблемы.
1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 107
Перейти на страницу:

— Сэ-эрж, зірні! Там, ля прылаўка — нашая бабка! А мы з табой думалі, што яна даўно памерла! Жыве-е!..

У малочным аддзеле ў гэты момант з грукатам адкрыўся ліфт — падалі свежыя пакеты. Бабуля не стала чакаць, покуль іх выставяць на прылавак. Яна павярнулася ды сіратліва патэпала на выхад, спатыкаючыся на гладкай і роўнай, як люстра, падлозе з матлахскай пліткі.

РАЗУМНЫ САБАКА

Аддзел алкагольных напіткаў.

Праз дваццаць тры мінуты будзе адзінаццаць гадзін. Перад прылаўкам — натоўп. Мардатыя дзядзькі. Развязнага выгляду юнакі. Кабеты і маладзіцы. За прылаўкам — дзябёлая прадаўшчыца ў не свежым халаце. Яна глядзіць праз людзей удалечыню і бытта прыслухоўваецца да грукату вуліцы. Усе застылі ў маўклівым чаканні. Кожны думае пра сваё, нешта прыкідвае, падлічвае, мяркуе...

Да запаветнага моманту засталося ўжо толькі дваццаць дзве мінуты, але гэтаксама ніхто не варухаецца.

Дваццаць адна — усе маўчаць і чакаюць.

Здаецца, дзеля чаго стаяць? Якая розніца, ці чалавек купіць бутэльку праз дваццаць адну... э, стой! ужо праз дваццаць мінут, ці — цяпер? Лепш, вядома, узяць цяпер, бо кожны даражыць часам. Прадаўшчыца кантралёраў баіцца? Хто б яе тут выдаў, усе зацікаў-леныя.

Калектыўнае падпарадкаванне ўмоўнасці. I толькі з—за гэтага дарослыя людзі тырчаць, бы ў гульню гуляюць.

Цьфу, чорт!.. Ёсць жа, ё-осць у гэтай сцэне ізюмінка, але не знаходжу слоў, каб яе разгарнуць у цэлае апавяданне. Бо мая фантазія не здольная надаць вобразу крылаў, як зрабіў бы гэта, напрыклад, Чэхаў, а я з такога яскравага факта нічога не выцісну, хоць трэсні. Бы той разумны сабака я: усё ведаю, а сказаць — слоў не знаходжу.

ПАМЫЛАЧКА

Павел Сцяпанавіч ледзь не ўсё жыццё праслужыў на кіруючых пасадах. Разумнейшым ад гэтага, на жаль, не стаў, і пад канец службовай кар'еры здарылася тое, што і павінна было: яго перавялі ў намеснікі. Аднак па нейкай інерцыі ён заставаўся яшчэ сталым членам усіх прэзідыумаў. Чалавек да такой ролі ўжо прызвычаіўся і іншай сабе нават не ўяўляў.

Сёння на ўрачысты вечар Паўла Сцяпанавіча ў спіс ганаровых людзей не ўнеслі, а якраз на гэты раз ён спазніўся.

Залу даўно запоўніла шыкоўная публіка. Пасля апладысментаў заняў сваё месца і ўвесь прэзідыум. Чакалі выхаду на трыбуну дакладчыка...

Намеснік кінуў гардэробшчыцы паліто, прабег вестыбюль, пад смяшок у зале прашмыгнуў на сцэну ды заняў пастаяннае крэсла — у другім радзе. Выцер хусцінкай успатнелы лоб ды прыкінуўся, што збіраецца ўважліва слухаць.

А вось расклаў свае паперкі на трыбуне ўжо і сам дырэктар. Аднак цішыня ў зале не ўстанавілася. Што ж, падбівалі якраз вынікі спаборніцтва, атрымалі прэміі, граматы, а наперадзе — аж два дні выхадных: людзі былі ў выдатным настроі. Ведаючы пра любоў Паўла Сцяпанавіча да пашаны, тоячы на яго даўнія крыўды, многія з публікі не маглі адмовіць сабе і ў прыемнасці, каб зараз не пасмяяцца з таго, што камічна.

На нама зыркалі з залы яго знаёмыя ды шматзначна перашэптваліся, а Павел Сцяпанавіч ім у адказ злёгку ды з выразам твару шчодрага дабрадзея кланяўся. Аднак усе гэтыя смяшкі і кіўкі ў яго бок раптам яго на некалькі секунд устрывожылі.

Ён успомніў, што з вышэйшага начальства цяпер да яго ніхто не заглядвае. З аддзела кадраў некуды бралі яго асабовую справу, пыталіся пра здароўе...

Тым не менш прага быць навідавоку была ў чалавека такая моцная, што ўсе падазрзнні Павел Сцяпанавіч пастараўся зараз жа адвесці ад сябе. А смяшок у зале ўсё ж такі, пэўна, з—за яго спазнення.

Ён ужо смялей паправіў гадзіннік на руцэ, паківаў са шкадаваннем галавой ды паскардзіўся суседу:

— Забыўся зусім яго праверыць. Выйшла памылачка!

ФОТАКАРТКА

«У Падліпках гэта было. Бацька і маці, дзяцей гадуючы, так іх шкадавалі і мілавалі, так бераглі — не расказаць і словамі. Два сыны і тры дачкі мелі. Маладыя потым пажаніліся, павыходзілі замуж і раз'ехаліся. Засталіся бацькі адны. Як маці памерла, то старэйшы сын зрабіў на пахаванне вялікую фотакартку — большую за пячную засланку. Калі неслі нябожчыцу на могілкі, то фотакартку трымалі перад дамавінай. Бацька неўзабаве памёр таксама. Дзеці прыехалі ў вёску і пазабіралі ўсё-ўсенька — і цабэркі, і бойку, у якой б'юць масла, і парсючкоў, і карову, і будынкі, грушы нават і тыя выкапалі. Засталася адна фотакартка валяцца — ніхто яе не ўзяў. I от, здаецца, чаму каторае тую картку не ўзяло, яна ж і есці не просіць, і месца мала займае? Валяецца унь каторы месяц у крапіве зморшчаная...»

1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)