Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 134
Перейти на страницу:

Як жыла Беларусь ва ўмовах нямецкай акупацыі, я б параіў чытачам і асабліва Ларысе Кароткай прачытаць артыкул Галіны Кнацько, кандыдата гістарычных навук: «Минск в годы оккупации» («Народная газета» за 1.07.1993 г.). Матэрыял даследчы, пабудаваны на архіўных дакументах, цікавы, праўдзівы, займае тры старонкі газеты (11–13).

І зноў Ларыса Кароткая гнеўна абрынаецца на майго бацьку: «Яго бацька ваеннаабавязаны, сам не ваяваў, жыццём не рызыкаваў, сядзеў у цяпле, і яго прамым абавязкам было ўсяляк дапамагаць тым, хто змагаўся з ворагамі». Яшчэ раз хачу патлумачыць сучаснаму змагару ідэалагічнага фронту Ларысе Кароткай, што галоўным ворагам прамаскоўскіх партызан было мірнае беларускае насельніцтва. Партазаны змагаліся не з немцамі, а з бяззбройнымі сялянамі, з дзецьмі, з настаўнікамі, з усімі, хто працаўладкаваўся к немцам, каб зарабіць на ежу. Я гэта бачыў на свае вочы. Што тычыцца майго бацькі, то ён не ваеннаабавязаны па стане здароўя. Нягледзячы на гэта, у ліпені 1944 года яго забралі на фронт. Ён загінуў 19 жніўня 1945 года ў далёкай Манчжурыі.

Ларыса Кароткая напомніла пра сотні партызанскіх магіл. Я бачыў адзінкі такіх пахаванняў, сярод іх і магіла майго брата Мікалая. Але ён, партызан, загінуў не ў баю з немцамі. Ён загінуў ад кулі іншага партызана. Магчыма, яго забілі таму, што ён, беларус, не ўпісаўся ў склад прамаскоўскага партызанскага атрада? Магчыма, ён стаў сведкай партызанскага злачынства? А злачынцы жывых сведак не астаўляюць.

Ілля Копыл.

10.11.2003.

Гэты мой артыкул «Народная Воля» не надрукавала. Рэдакцыя дыскусію спыніла — тэма вельмі непрыемная і небяспечная. Ды і дыскусіяй гэта назваць нельга. Артыкул Ларысы Кароткай газета надрукавала праз 4 месяцы пасля майго. Мой артыкул к гэтаму часу ўжо мала хто змог прыпомніць.

* * *

Доўгі час за тэму вайны, тэму акупацыі я не браўся. Але на пачатку 2005 года «Радыё Свабода» звярнулася да слухачоў з прапановай дасылаць свае ваенныя ўспаміны, якія потым прагучаць у перадачах на хвалях «Радыё». Справа ў тым, што 2005 год — год юбілейны, 60 год з Дня Перамогі. І я ўзяўся за працу. Праз тры месяцы ўсё было гатова. Я аднёс свой рукапіс з успамінамі «Вайна вачыма падлетка» ў рэдакцыю «Радыё Свабода». Праз тыдзень мне паведамілі, што мой сшытак ужо атрымалі ў сядзібе «Радыё Свабода» ў Празе. Але на гэтым усё і закончылася. Ніводнага фрагмента з маіх успамінаў у перадачах «Свабоды» не прагучала. Крыўды не было. На хвалях «Свабоды» мяне і так было шмат: штотыдзень гучалі мае лісты, амаль штодзень — тэлефанаванні. Але мне хацелася ведаць, чаго варты мае ўспаміны.

Свой рукапіс я даваў чытаць знаёмым пісьменнікам, палітыкам, журналістам, гісторыкам. Некаторыя з іх вярталі мне рукапіс назад моўчкі, некаторыя стрымана казалі: «Спадар Ілля, магчыма, усё яно было так, як ты пішаш. Такая думка існуе і ў навуковых колах. Але заяўляць аб гэтым у СМІ ці выдаваць кнігу — несвоечасова. Цябе людзі не зразумеюць». Я спрачаўся, што, наадварот, мы ўжо спазніліся. Хутка зусім не застанецца сведак Другой сусветнай вайны.

На вечарыне, якая была наладжана з нагоды 80-годдзя гісторыка Леаніда Лыча, на якой прысутнічаў і я, Леанід Міхайлавіч прамовіў, што ён жадаў бы напісаць кнігу пра часы нямецкай акупацыі, але каб героямі кнігі былі тагачасныя падлеткі. Мяне зачапіла яго ідэя, героем такой кнігі магу быць і я. Калі пачалася акупацыя, мне споўнілася 7 гадоў, а калі прыйшло вызваленне — 10. Паразмаўляць з ім аб гэтым у той вечар я не змог. Праз паэта Яўгена Гучка я перадаў Леаніду Лычу прапанову ўключыць у яго будучую кнігу асобнай главой мае ўспаміны. Я бачыў пабудову яго кнігі па схеме кніг Святланы Алексіевіч: пытанне — адказ. Мае адказы ўжо напісаны, а Леаніду Лычу застаецца паставіць пытанні да іх. Але ён адхіліў маю прапанову, сказаўшы, што калі Ілля Копыл штосьці напісаў, хай сам і выдае.

Пасля гэтага Яўген Гучок арганізаваў мне сустрэчу з выдаўцом Віктарам Хурсікам. Віктар Уладзіміравіч пагартаў мой сшытак і прызначыў наступную сустрэчу праз тыдзень. Столькі часу ён адвёў для сябе на чытанку майго рукапісу. Але ўжо праз два дні Віктар патэлефанаваў мне і прызначыў сустрэчу. Пры сустрэчы ён сказаў, што гэта будзе не проста кніга, а бомба. Асабіста я сам пакуль што нічога такога незвычайнага не адчуваў. Дарэчы, загаловак для кнігі «Нябышына. Вайна», прыдумаў Віктар Хурсік. Мой загаловак быў — «Акупацыя вачыма падлетка».

1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)