Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
- Автор: Копыл Илья
- Год: 2014
- Язык: белорусский
- Год: Інстытут Беларускай гісторыі і культуры
- ISBN: 978-9984-897-11-0
- Жанр: Биографии и мемуары
Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:
Ілля Копыл
На пачатку лістапада 2009 года кніга выйшла з друку. Я толкам не ведаў, што мне з накладам кнігі рабіць далей, як яго выкарыстаць, таму я проста дарыў кнігу сваім знаёмым. Выбіраў тых, хто падзяляе маю думку.
Прэзентацыя
На адным з мерапрыемстваў у Чырвоным касцёле ў снежні 2009 года я выпадкова сустрэўся з Вячаславам Сіўчыкам. Ён ужо ведаў, што вайшла мая кніга, і прапанаваў мне правесці прэзентацыю. Усю арганізацыю ён браў на сябе. Я адразу пагадзіўся, таму што ў мяне не было ні вопыту, ні магчымасцяў, каб правесці такое мерапрыемства. А прэзентацыя была неабходна, каб пашырыць інфармацыю пра кнігу.
З Вячаславам Сіўчыкам я знаёмы са студзеня 1990 года. Я ўжо быў пенсіянерам, але працаваў у ваенным прадстаўніцтве (ВП) на МЭМЗе (32-гі завод). Працоўны калектыў аднаго з цэхаў завода ў студзені 1990 года высунуў мяне кандыдатам у дэпутаты Мінскага гарадскога савета. К таму часу кіраўніцтва ВП і завода завочна называлі мяне «нефармалам», таму што я быў пастаўшчыком на завод вулічнай інфармацыі. А калі памятаеце, канец 80-х і пачатак 90-х гадоў мінулага стагоддзя — гэта быў час сапраўднай дэмакратыі. Кіраўніцтва завода вусным загадам забараніла мне ствараць ініцыятыўную групу з прадстаўнікоў завода. Не падпарадкаваліся загаду толькі двое: Генадзь Мужаў з 8-га цэха і Леанід Славашэвіч з 20-га цэха. Вось яны і былі і маёй групай падтрымкі і даверанымі асобамі.
Але гэтага не хапала, і я звярнуўся за падтрымкай у Цнянскую суполку БНФ. Там я і пазнаёміўся з Вячаславам Сіўчыкам. Ён 1962 года нараджэння. Па адукацыі геолаг. З 1995 года працаваў адказным сакратаром управы БНФ і старшынёй камісіі Сойму БНФ па сувязях з рабочым рухам. 30 кастрычніка 1999 года быў абраны намеснікам старшыні БНФ «Адраджэнне» і Партыі БНФ. Але 11 студзеня 2003 года рашэннем Сойму БНФ выключаны з Партыі БНФ з фармуліроўкай «За дэструкцыйную дзейнасць і непадпарадкаванне рашэнням Сойму». Што канкрэтна ён нарушыў, не ведаю.
Вячаслаў Сіўчык шмат разоў падвяргаўся арышту. Асабліва памятаю, як яго разам з Юрыем Хаднікам арыштавалі ў 1996 годзе як арганізатараў Чарнобыльскага шляху. Яны абвясцілі галадоўку; якая працягвалася 23 дні, і дамагліся вызвалення.
Вячаслаў Сіўчык — актыўны грамадскі дзеяч. Ён адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў намётавага гарадка пасля выбараў 2006 года.
Зараз пражывае ва Украіне, з’ехаў туды, ратуючыся ад пераследу ў Беларусі.
Але я адхіліўся ад тэмы. Прэзентацыя адбылася 20 студзеня 2010 года ў сядзібе БНФ на Варвашэні, 8. Я хваляваўся, ці прыйдуць людзі, у СМІ пра прэзентацыю ніякіх абвестак не было. Але к прызначанаму часу памяшканне было запоўнена. Абрадавала яшчэ і тое, што да мяне завіталі і вядомыя людзі: кандыдат гістарычных навук, даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Кузняцоў; журналіст і выдавец Віктар Хурсік; паэт Яўген Гучок; палітык і грамадскі дзеяч Вінцук Вячорка; літаратар і краязнаўца Уладзімір Содаль; навуковец, даследчык гісторыі, аўтар кнігі«Утроп Літвы» Здзіслаў Сіцька ды іншыя. Прысутнічалі і прадстаўнікі прэсы. Мерапрыемства прайшло цікава, былі выступоўцы, я адказваў на пытанні. Кожны з прысутных атрымаў маю кнігу — я раздаў больш за 30 асобнікаў. У наступны дзень пра гэтую падзею з’явіліся звесткі ў некаторых СМІ.
Вось фрагмент з рэпартажу на сайце «Радыё Свабода» ад 21.01.2010 г.:
На Управе БНФ адбылася прэзентацыя кнігі Іллі Копыла «Нябышына. Вайна». У пачатку вайны аўтару было 7 гадоў.
Гаворыць выдавец кнігі Віктар Хурсік: «Я хачу сказаць, што дзеці, якія нарадзіліся ў 1934 годзе, якім у 41-м годзе было 7 гадоў, яны б маглі шмат чаго распавесці пра вайну. Аднак такіх успамінаў не з’яўляецца, няма. Не прапануюць. А кніга Іллі Копыла — гэта ўчынак грамадзянскі. Ён проста адкрыў яшчэ адзін абразок праўды пра Вялікую Айчынную вайну. І я, калі атрымаў гэты рукапіс, быў вельмі ўзрушаны. Таму што мая родная вёска тут пад Мінскам, я шмат чуў расповедаў ад дарослых і чуў прыкладна тое самае. Але засведчанага ў пісьмовых крыніцах — няма. Таму мяне проста прага праняла выдаць гэтую кнігу.
Каментары к матэрыялу наведвальнікаў сайта:
«Ну цяпер пасадзяць Копыла. Разам з Хурсікам».