Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Агасфэр (Вечны Жыд) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Агасфэр (Вечны Жыд)

Электронная книга - «Агасфэр (Вечны Жыд)». Краткое содержание книги:

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.
1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 101
Перейти на страницу:

А прапаведнік-ератык роўным крокам кіруецца да крэсла шталера, пачціва кланяецца яму й заяўляе:

— Маё імя, Ваша высакародства, Агасфэр, Ахаб Агасфэр, і я прыбыў сюды ў Цёнінг з горада Амстэрдама, даць Вам даведку адносна ўсіх пытаньняў, якія тычацца веры гэтых мужчын, што стаяць перад Вамі як абвінавачаныя, каб быць ім для суцяшэньня і дапамогі, наколькі гэта ў маіх сілах.

Шматшаноўны й высакародны Каспар Гоер разглядвае чужынца, які ў сваім цёмнакарычневым галандскага крою сурдуце выглядае дастойна й дастаткова годнасна, і яму робіцца крышачку як бы несамавіта, і кажа:

— Мэйнгеер, для суцяшэньня і дапамогі яно яшчэ ня позна, а што да апытаньня, дык яно ўжо закончылася.

Агасфэр зноў кланяецца.

— Ваша дастойнасьць, — кажа ён, — добра, пасьля таго як апытаньне закончана, як абвінаваўцаў так і абвінавачаных, ці нельга, каб кожны з бакоў падсумаваў і выклаў casus? Наколькі я ведаю, вучоны superintendent быў за тое, каб гэта зрабіць; я толькі прашу дазволіць мне адказаць яму, пасьля таго, як ён закончыць.

— Мэйнгеер, — кажа шталер і запінаецца, шукаючы трапнай рэплікі, і ягоны позірк просіць дапамогі ў Айцэна.

А той толькі што нарэшце апамятаўся. Ён падымае рукі як прарок Сьвятога Пісаньня, калі той запрашае Бога ў сьведкі, і крычыць:

— Мэйнгеер сапраўды! Мэйнгеер Агасфэр! Гэты дзяцюк ня што іншае, як прайдзісьвет і ашуканец, рыначны блазан, які выдае сябе за Вечнага альбо Вандроўнага Жыда, і яшчэ горш за тое, злачынны дэзертыр з палка Пуфэндорфа, што на службе ў герцага. Хапайце яго! Вяжыце яго! І ягоную шлюху, каб не ўцякла! Шталеравыя паліцыянты — не зь лянівых, адразу кідаюцца на ілжэгаландца, і як што гэты адразу хапаецца за кароткую шпагу, высьвіствае яе з скураной похвы, і пачынаецца шум і гвалт перад спалоханымі вачыма гераў pastores, сыплюцца іскры, як гэта й бывае, але перад зграяй не ўстаіць самая высакародная дзічына, і вось ужо здаецца, гер Агасфэр, шмат разоў паранены, павінен быў бы ўпасьці на падлогу, калі паміж імі кідаецца Маргрыт, і меч самага дужага з банды, і ўдар, назначаны яму, дастаецца ёй. Айцэн бачыць кроў, якая цячэ па яе белай шыі, рыхтык як тады ў Вітэнбэргу чырвонае віно, і ў жудасьці засланяе твар.

Падняўшы вочы пасьля ўсеагульнага гармідару й гвалту, бачыць: ляжыць перад ім тое, што засталося ад жанчыны, якую звабіў і спакусіў яго любімец: драўляны шар, з гусіным крылом на ім замест валасоў і дзіркі замест вачэй і носа й рота, а побач расшкумутаная вязанка саломы, як гэта іх сяляне ставяць у полі, каб палохаць птушак. Але ж і мы з вамі ці ж у канцы таксама ня робімся толькі попелам і пылам і марнасьцю й д'ябальскім страшыдлам?

А Агасфэра паліцыянты ўжо вывелі.

Разьдзел дваццаць чацьвёрты. У якім герцаг Гаторпскі асуджае Агасфэра на васьмікротную «вуліцу» са шпіцрутэнамі, а правялебны гер супэрінтэндэнт адкідае ад сябе сьмяротную стому, як калісьці рабі ад сваіх дзьвярэй, але толькі зь іншых прычын

Што расьліне спорны дожджык і сонейка, тое чалавеку надзея: ён расьцьвітае, на шчоках румянец, у валасах моцнасьць, у вачах бляск, і сам сабе здаецца як бы памаладзелым на гады й годы. Так і геру супэрінтэндэнту Паўлюсу фон Айцэну, — ага бо, нарэшце, думае ён, заброду-жыду зышчацца скураю, а быў жа праклёнам і атрутай жыцьця, і празь яго, жыдавыя, у гэтым ён гатовы пабажыцца, д'ябальскія чары й змусты, зрэшты, на добры канец прыгажуня Маргрыт абернута ў саламянае пудзіла, якое людзі ставяць на страх птушкам, а была ж упоперак і яму, як пабожнаму хрысьціяніну й слузе дзяржавы.

Спытаны наконт арыштаванага, ён кажа герцагу, які яшчэ ляжыць у ложку й сьнедае, а ён, фон Айцэн, і гер тайны радца Лёйхтэнтрагер чакаюць па левы й правы бок ложка, што, вядома, ня можа быць ніякага сумненьня: блазан і рыначны збродзень, які шлындаўся па ўсёй Еўропе як Вечны альбо Вандроўны Жыд і ўмыкаў у людзей грошы з кішэні з дапамогаю прынцэсы Трапезундзкай, і Пуфэндорфаў жаўнер, які стаяў у службе ў Яго герцагскай мосьці і ў ягонай сьвіце выправіўся ў галандскі паход, і менаніцкі прапаведнік-гарлапан, які ў Цёнінгу, бы вулічны маталыга набраўся нахабства бязь ніякага сораму выступіць сьведкам перад Яго мосьці духоўным судом і перад высакародным і шматшаноўным шталерам герцага й да таго ж яшчэ з дапамогай чорнай магіі ператварыў у гароднае пудзіла ва ўсіх адносінах камплектную і статэчную бабу, — адна й тая самая асоба, а значыцца, подлы дэзертыр, зь якім трэба абыходзіцца па законах ваеннага часу; гер тайны радца, які і ў ранейшыя часы шмат разоў сустракаўся з Агасфэрам, таксама можа пацьвердзіць яго ідэнтычнасьць і ягоную ж службовую ролю ў Пуфэндорфавым войску, у якім прыпісаны А. Агасфэр пазьней быў аб'яўлены прапалым бязь вестак.

1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)