Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Партрэт - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Партрэт

Электронная книга - «Партрэт». Краткое содержание книги:

У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы фашыст, паступова пераасэнсоўвае ваенныя падзеі, як усё больш і больш свядома пачынае паважаць сваіх нядаўніх ворагаў — нашых народных мсціўцаў.
У другой частцы кніжкі — эсэ-нарысы пра Вольгу Корбут і гродзенскі мост. Шмат нявыдуманых гісторый, у якіх аўтар па-свойму паказвае нам сучасніка і яго праблемы.
1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 107
Перейти на страницу:

Па-мойму, жыццёвы вопыт паступова і перарастае ў чалавеку ў інстынкт, г. зн. у такі стан, калі ты з часам набываеш (нават сам не заўважаючы) здольнасць па ледзь прыкметных дэталях бачыць з'яву глыбей, у яе развіцці, сюжэце, даваць правільную ацэнку, рабіць вывады ды адпаведна сябе паводзіць.

Не ўяўляю сабе празаіка з бедным жыццёвым вопытам ды беднай інтуіцыяй.

НЕАСЦЯРОЖНАСЦЬ

«Далі мне весці курс у завочнікаў. Чытаю ў іх лекцыю на тэму: «Уплыў выхавання, наследнасці ды асяроддзя на фарміраванне асобы». Стараюся давесці, што наследнасць — не самае галоўнае і вельмі памыляюцца педагогі, якія на кожным кроку сцвярджаюць: «Гарбатага — магіла выпраміць».

Тут — глядзь! — перада мной сядзіць гарбаценькая завочніца. Студэнтка зразумела, пра што я падумала, уся ўціснулася ў лаўку ды пачырванела да вушэй. Зрабілася няёмка, хоць ты праваліся скрозь зямлю.

На шчасце, прагучаў званок.

Прыйшла я ў прафесарскую ды не магу знайсці сабе месца. Давялося вярнуцца на курс і пашукаць старасту. Ім аказаўся мажны мужчына з нейкімі непрыемнымі рысамі твару, але я да яго яшчэ не паспела добра прыгледзецца.

— Стараста, ой, вы ведаеце, я так перажываю за свой ляпсус! — скарджуся.— Як мне няёмка, каб вы толькі ведалі!.. Такое бухнуць на лекцыі!..

— Не перажывайце, Іна Анатольеўна,— супакойвае мужчына.— Я даўно ўжо да гэтага прызвычаіўся!

Пры чым тут ён, што ён вярзе?! Тым часам мужчына апавядае далей:

— Я з Княжаводцаў. Мабыць, чулі такую вёску, расстраляную немцамі? Перад вайной разбіў губу, і мне наклалі швы. Калі ў сорак першым наступалі немцы, усіх вяскоўцаў з нашага сяла павялі за нешта на расстрэл. Мяне несла маці — я меў тады паўтара года.

Мама на хвіліну вырвалася ад немцаў і адкінула мяне ў кусты, каб хоць уратаваць наследніка. Падабралі мяне потым зусім чужыя людзі, прыгрэлі, але швы тады разышліся, і вось...

Я насцярожана прыглядаюся да старасты.

Бо-ожа, у завочніка — дзве верхнія губы!»

БУЛАЧКА

1.

Анатоль Мамонаў — намеснік начальніка аддзела ЦЭЦ-2 і яго жонка Зіна — інспектар з «Магнітолы» — у аўторак вечарам вярнуліся з работы ды не засталі дачкі. Іна была ў іх адзіным дзіцем, дашкольніцай хварэла, ледзьве выхадзілі,— малую абое вельмі бераглі. Заклапочаны бацька кінуўся адразу на двор.

Неўзабаве Анатоль прынёс вестку, бытта суседка бачыла Іну з санкамі. Маці гэта не супакоіла. Чаму ж тады няма партфеля? Не магла ж малая браць з вестыбюля санкі, не пакінуўшы кніжак.

Да школы — больш кіламетра. На дварэ цямнела, трашчаў люты мароз і намяло па пояс снегу. Анатоль з Зінай неўзабаве ўстрывожыліся па-сапраўднаму. Мо настаўніца пакінула Іну зноў клас прыбіраць?

Бацька памчаў у школу і даведаўся — вучні пакінулі класы своечасова. Пасля званка дачка заглянула ў буфет, купіла коржык, булачку і з сяброўкамі ішла аж да гарадской бальніцы, дзе яны, як заўсёды, разышліся хто куды...

Праз пару гадзін Мамонавым на падмогу падключылася ўжо міліцыя. У гарадскім аддзяленні запісалі Ініны прыкметы. Стварылі пошукавыя групы. Аб здарэнні паведамілі па рацыі пастам. Міліцыянеры з сабакамі на матацыклах памчалі неўзабаве на Пярэсялку, Палясціну, Фарты Першыя, Фарты Другія...

Бацька абзваніў бальніцы, «Хуткую дапамогу». Аблазіў паркі, вакзалы і закамаркі горада, забег нават на Пышкі. У міліцыю заглядваў у тры гадзіны ночы, у пяць і ў сем раніцы.

Загарнуўшы ў цёплую хустку гарачых бліноў, кінуўшы ў сумку тэрмас з чаем, спрабавала не адстаць ад мужа і Зіна. Маці сябе цешыла, што Іну днём абавязкова прывядзе хто—небудзь у школу. Да полудня не спраўдзілася і гэтая надзея — жанчына, ні жывая ні мёртвая, звалілася дома на паркет. Калі ўчастковы прыйшоў па фатаграфію, кабеціна ледзь знайшла ў сабе сілы падняцца.

У сераду, у другой палове дня, міліцыя ўзялася апытваць бліжэйшыя кварталы, кіёскі ды старанна правяраць падвалы. Крымінальны аддзел размножыў адбіткі фота дзяўчынкі з бантам з прыпіскай:

«Мамонава Іна — 11 гадоў, вучаніца 4-га кл, СШ № 4 з Гродна. 20.02.1979 не вярнулася са школы. Прыкметы: рост 148 см. поўная, валасы светла-шэрыя, кароткія. Апранута: шапка шэрая са штучнага футра, паліто чырвонае, з капюшонам. Боты зімовыя, карычневыя. Мела школьны партфель з наклейкай «Чабурашкі». Носіць акуляры ў чорнай аправе».

Сотні адбіткаў з фатаграфіі дзяўчынкі разаслалі па вобласці. Пошукі аб'явілі па радыё.

Настаў трэці дзень трывог.

2.

У чацвер раніцой распухлай ад плачу і беганіны на марозе Зінай заняліся сяброўкі з «Магнітолы», а муж павалокся за дапамогай на ЦЭЦ-2. Дырэктар склікаў нараду.

1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)