Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве». Краткое содержание книги:

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 164
Перейти на страницу:

Юллян моўчкі схіліў галаву.

Пляскаты, як калматая чарапаха, мядзведзь знізу глядзеў на жанчыну, нібы падпаўзаў.

— У крыўдзе на мяне адышоў, — сказала пані Антаніда.

Вусны маці задрыжалі былі і раптам, упершыню для ўсіх людзей, сталі жорсткія.

IX

Пасля пахавання пана Юрыя Алесь хадзіў, як у тумане. Дні і ночы, вечары і раніцы нібы слізгаліся па прытомнасці, не пакідаюсы на ёй аніякіх слядоў.

Ён не ведаў чаму, але не плакаў. Проста часам успамінаў, як бацька сядзеў ля каменя з сярпом і каласамі, як казаў разам з Алесем клятву, як у той сіні дзень, калі запалявалі ваўка, срабрыста трубіў бацькаў рог.

Досыць неба і досыць травы, Сёння — цябе. Заўтра — мяне.

І тады раптам сціскала сэрца, і Алесь хутчэй сядаў, каб не ўпасці на поўны рост. Так гэта моцна было.

Пан Юры не любіў камянёў, цемры, сцен, і таму яго пахавалі проста над Дняпром, у дубовым гаі.

Маці так і не выходзіла са сваіх пакояў, у якіх замкнулася за некалькі дзён перад паляваннем. Вацлаў зноў паехаў у Вільню, а астатніх яна не хацела бачыць.

Ні з кім не размаўляла. Алеся ўвесь час ганяла па гаспадарскіх справах: відаць, не хацела, каб думаў і ўспамінаў. Калі яго не было дома, часам прыходзіла на глеістую магілу, моўчкі сядзела там некалькі хвілін і зноў зачынялася ў пакоях. Два-тры словы часам казала толькі Алесю ды пакаёўцы, і на твары яе, у тыя рэдкія імгненні, калі сын бачыў, была ўсё тая самая нязвыклая жарсткаватая непаразумеласць. Вечарам слухала даклад сына аб справах, але на другім жа сказе губляла цікавасць.

— Ідзі. Усё добра.

Гэта, аднак, цягнулася нядоўга, тыдні два. Пералом да лепшага Алесь заўважыў у тым, што матуля раптам загадала змяніць фіранкі ў сваіх пакоях, купіць у Магілёве хваёвай вады, перанесці з гардэробнай некаторыя, найбольш улюбёныя, туалеты. Сказала Алесю, каб пачаў хутчэй ставіць на цукроўні англійскае новае абсталяванне, прывезенае яшчэ панам Юрыем.

— Мне трэба быць з табою. З гэтай цукроўняй і дома начаваць не будзеш.

— Дурнік, ты ж заўсёды са мною. Мне цяпер лягчэй. Я ўжо амаль спакойная. Буду скора зусім спакойная.

Алесь узяўся за справы на цукроўні і за падрыхтоўку да вясенніх работ. Ён працаваў да знясілення. За гэтыя тыдні, пакуль маці не стала лягчэй, ён афіцыйна засведчыў у Магілёве і пачаў праводзіць у жыццё адмену паншчыны па ўсіх сваіх маёнтках. Маці загадзя згадзілася на ўсё, што ён знойдзе патрэбным зрабіць.

З гэтага часу сем тысяч сем'яў, якія належалі асабіста яму і маці (Вацлаву, як малодшаму, належала толькі некаторая нерухомасць, частка лясоў, дом у Сцюдзёным Яры, дом у Магілёве і адпаведны капітал, роўны прыблізна палове кошту зямлі без вышэйпамянёных дамоў і іншага), замест паншчыны павінны былі плаціць аброк.

На Хаданскіх і іншых гэта зрабіла ўражанне выбуху. Частка магнатаў і дробная шляхта ўхваляла адмену. Але — гэта адбылося пазней — адмяніў за Алесем паншчыну толькі Яраш Раўбіч, дый то, відаць, каб давесці нешта новаму загоршчынскаму гаспадару. Астатнія так касіліся, што пан Адам Выбіцкі і найбольш давераныя з упраўляючых малілі Алеся імем Хрыста не спяшацца.

— Спрачацца з вамі будуць, сварку завядуць. Баючыся бунтаў у сваіх вёсках. А тыя паўставаць будуць, бо вашым пазайздросцяць.

— І правільна. Яны не горшыя.

Наіўны і ўсё яшчэ маладжавы твар пана Адама чырванеў:

— Дык гаспадары ж аб'яднаюцца супраць вас. Ці мала ў іх спосабаў?! Прычэпяцца да нейкай лухты, дуэль — і ўсё… Глотку перарвуць.

— Хай паспрабуюць, — суха сказаў Алесь. — І вось што я вам скажу. Прашу вас не лічыць гэтую маю меру канчатковай. Не забывайце аб гэтым ніколі. Я пайшоў на гэтую паступавасць са зразумелай чалавечай боязі: каб перадчасна не адсеклі магчымасці весці справу далей.

— Як? — спытаў нехта.

— А вось як. Цалуйце евангелле і стаўце подпіс пад дакументам. У ім умова між мной і вамі, што вы ручаецеся сваёй маёмасцю і гонарам за маўчанне аб тым, што вы тут пачуеце.

— Княжа… — сказаў з дакорам нехта.

— Я ведаю. І ведаю, што нашы мужчыны ўмеюць маўчаць. Але, магчыма, нехта… маладой жонцы… І тады будзе перадчасны бунт мужыкоў у іншых вёсках, прыйдуць салдаты, будуць страляць і нічога не дадуць давесці да канца. Так што прашу разглядаць евангелле не як крыўду, а як знак вышэйшага майго даверу да вас. Бо ў вашы рукі я аддаю сваё жыццё і гонар…

Людзі паставілі подпісы.

— За гэтай чарговай мерай мы адменім прыгон. Магчыма, праз год. І не так, як у праектах, а з зямлёй. Паступова надзелім усіх, не толькі сялян, а і беззямельную шляхту, раздаўшы большасць маёнткавай зямлі. Большага мы пакуль зрабіць не можам, але і на гэта прыйдзе час.

1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 164
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)