Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Споведзь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Споведзь

Электронная книга - «Споведзь». Краткое содержание книги:

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 136
Перейти на страницу:

Звычайна на трэці дзень госць адчувае сябе ўжо лішнім. А я і Кастрычніцкія святы правёў у Алінай сям’і, хадзілі часта з гасцей у госці па яе радні. А мне карцела хутчэй ехаць, знайсці нейкае месца ў жыцці, забраць сям’ю, так-сяк стаць на ногі. А куды ехаць? Толькі ў Беларусь. Раднейшай, даражэйшай мне зямлі не было і няма.

Аля ўгаворвала ўстрымацца: там жа ўсё спалена і зруйнавана, ды і ўсе мае няшчасці пачаліся там, можа, і людзі, што паламалі жыццё, пазнаюць. А я не ўяўляў свайго існавання без Беларусі. Там, за калючым дротам, бясконца сніліся родныя краявіды, а цяпер неадольная сіла цягнула туды, дзе росы цяплейшыя, сонца ласкавейшае, паветра напоена водарам, а кожнае слова цешыць і лечыць спакутаваную душу.

Толькі ў Беларусь!

Неяк Алінай маме ўдалося дастаць мне білет да Мінска. З лагерным фанерным чамаданам я чакаў цягніка на пустым пероне. Прыпынак тут толькі на адну хвіліну. Дзверы майго вагона не адчыніліся. Добра, што на тых вагонах звісалі прыступкі з парэнчамі. Я паставіў чамадан каля дзвярэй, ухапіўся за настылыя парэнчы і паехаў. Пакуль цягнік набіраў хаду, спадзяваўся, што правадніца ўпусціць мяне, а яна толькі зірне праз закопчанае шкло, пагрозіць кулаком і знікне. Што за насланнё? Другі раз рызыкую жыццём.

Вецер свідруе навылёт, рукі дранцвеюць ад напружання і сцюжы, на закругленнях чамадан б’е па каленях і вось-вось спіхне пад колы. «От, — думаю, — і пагібель мая прыйшла. Дзесяць гадоў пакутаваў, каб так па-дурному загінуць». Адчуваю — яшчэ некалькі хвілін, і рукі адарвуцца ад парэнчаў, і не дазнаюцца, хто і чаму загінуў пад коламі цягніка. А ён тым часам запаволіў хаду, замільгалі агеньчыкі на стрэлках і станцыйныя ліхтары. Напружваю апошнія сілы і волю, каб не зваліцца. Няўжо выратуюся?

Цягнік стаў. Адчыніліся дзверы. Здаравенная з васпаватым тварам правадніца вылаялася, хацела спіхнуць з прыступак. А ў мяне ад холаду закляклі сківіцы і вусны, што і слова не прамовіць. Так-сяк дастаў і паказаў білет. З лаянкаю: «Местов нетути, а они по блату обилечиваются, и вези где хошь» — усё ж пусціла ў вагон.

Дзякаваць богу, уратаваўся. Еду ў Беларусь.

А што далей?

Былі невялікія радасці, вялікія пакуты і... такія сінія снягі.

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ

Паспавядаўся,

I стала лягчэй,

Не перад Богам,

А прад ЧАЛАВЕКАМ,

Каб зніклі

Кашмары трывожных начэй

I страх перад нашым

Заблытаным векам.

ГІСТОРЫЯ

Прыйдзе новы —

а мудры — гісторык...

Я. Купала
Ламаем галаву: як i чаму У нас ускрэслі Грозны i Скуратаў I за турмою ставілі турму, Каб ліодзі неба бачылі з-за кратаў.
На дыбу Грозны ворагаў валок, Баярам сек свавольныя галовы, Саджаў сваіх халопаў на калок I падкарочваў языкі за слова.
Цераз стагоддзі ў грыдніцу ўступіў Люцейшы кат у мяккіх ботах I ціха i таемна затапіў Крывёй сумленных тундру i балота.
Адданыя заплечнікі яго Лічылі геніем, надзеяй свету, Ды ўсе пападалі да аднаго Над кулямі аслеплых пісталетаў.
А мы маўчалі... Не маўчалі, не — Спявалі гімны ў будзень i у святы I гінулі ў калымскай старане, Не ведаючы ўсе злачынствы ката.
Цвярозым розумам ніяк не зразумець, Навошта і ў каго была патрэба Мільёны лепшых выпраўляць на смерць, Што аж стагналі i Зямля i Неба.
Свяціліся палацы на касцях, На вечнай мерзлаце раслі кварталы, Нявольнікі вялі на Поўнач шлях, А ix сляды завея замятала.
Знікалі за адваламі яны, Хоць i не быў ніводзін вінаваты, Затое атрымалі ардэны «За поспехі» бязлітасныя каты.
Што ж адбывалася? — Ніяк не зразумець. Радзіма — гонар наш i гора наша. А як нам жыць? Пра што нам пець? Сумленная Гісторыя адкажа.
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 136
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)