Споведзь
- Автор: Грахоўскі Сяргей
- Год: 1990
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00818-5
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Споведзь». Краткое содержание книги:
На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.
Перейти на страницу:
Бо ўвесну сам з усімі пух.
Цяпер быў хлеб i скварка ў хаце,
Зямля дагледжана, як пух,
Hi купіны — на сенажаці.
З тых пор усё пайшло на лад
I на сяле, i ў цэлым свеце.
I збожжа на казённы склад
Ішло па ленінскім дэкрэце.
Дабро уласным мазалём
За тры гады было нажыта,
I з рымарам, i з кавалём
Расплачваўся араты жытам.
А што на рынку ўтаргаваў,
З гасцінцамі прывозіў жонцы,
З зямлі работай вымагаў
Хлеб i надзейныя чырвонцы.
Суседзі ў складчыну купіць
Сабе наважылі жняярку,
Бо не адважваліся піць
З вяселля да хаўтураў чарку.
Ніхто не раіў, не вучыў,
Калі i як араць i сеяць,
Бо сам быў здатны i ўначы
Усё намалаціць i звеяць.
Ён зроду золку не праспаў,
Як прасыпалі недарэкі,
I чыстым зернем засыпаў
Дзяржавы i свае засекі.
Купляў у краме пакрысе
Паркаль, i хамуты, i ўтулкі,
I елі ў горадзе усе
Тварог, скароміну i булкі.
Ды гром ударыў над сялом,
Хоць кідайся жыўцом у пельку:
Настаў «Вялікі пералом» —
I абагулілі зямельку.
Як жыць, загадваў правадыр,
I пры яго падтрымцы
Бясплатна ехалі ў Сібір
Навечна «нехацімцы».
Яны усё жыццё ў даўгу
З апошняй будуць сілы
Валіць i карчаваць тайгу
Да самае магілы.
Усё i з хаты, i з двара
Абагульнялі цугам,
A ў голага гаспадара
Застаўся цэп ды пуга.
Цапільна шашаль патачыў,
Няма ў хляве нічога,
А пугай брыгадзір вучыў
I паганяў самога.
Чыталі лекцыі штодня
Пра догляд гаспадаркі,
A брыгадзір i старшыня
Часцей глядзелі ў чаркі.
На ix раўняліся касцы,
Камбайнеры, шафёры,
I аграномы, i пісцы
Глушылі горкай гора.
Хто мужыком ні кіраваў
Без жаднае патрэбы?
Хто для сябе ні вырываў
I хлеба, i да хлеба?
Сябе калгаснік дакараў,
Што не хапала сродак,
Хоць ён i сеяў, i араў,
А сам карміўся з сотак.
Ніхто не зразумее з нас,
Hi сейбіт, ні араты,
Чаму каторы год калгас
Дзяржаве вінаваты,
Чаму разбегліся сыны
З сяла ад маці з татам
I абыходзяцца яны
Мізэрнаю зарплатай?
А бацька, скручаны, стары,
Больш не прыпнуты страхам,
Есць хлеб да гэтае пары
Свой, ды з заморскім пахам.
Магчыма, трэба новы нэп
Па мудрых запаветах,
Каб есці свой уласпы хлеб
I зноў карміць паўсвета.
Перейти на страницу: