Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Споведзь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Споведзь

Электронная книга - «Споведзь». Краткое содержание книги:

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.
1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 136
Перейти на страницу:

Сябрам-паэтам

Мы як умелі, так хлусілі Пра новы ўзлёт увышыню I па рэдакцыях насілі Сваю дзяжурную хлусню.
Нягоднікам складалі гімны, Зладзеяў славілі ў свой час, А шлях ужо крывава-дымны Быў наканованы для нас.
Сурова дом глядзеў пахмуры, I енкі чуліся часцей, A ўверсе маці на скульптуры Пяшчотна гладзіла дзяцей.
I нас сяржанты абдымалі, Заткнуўшы кляпамі раты, Наводліў білі i ламалі Суставы, рэбры i хрыбты.
I кідалі ізноў за краты, Саджалі голых на калкі, А ноччу везлі ў Курапаты Трэніраваныя стралкі.
Тупыя каты толькі ноччу Жыццё укарачалі нам... А як цяпер глядзяць у вочы Яны i дочкам, i сынам?
З нас мала хто прыйшоў дадому З бясконцай лютае зімы, I не адзін паэт вядомы Замоўк на трасах Калымы.
Ад крыўды я дасюль нямею, Што не гудуць па ix званы I што сказаць пра ўсё не ўмею Так, як сказаць маглі яны.
Данос дарэмна нехта строчыць, Каб зноў заткнулі кляпам рот. Не-е! Праўда нам адкрыла вочы I выпрастала ў поўны рост.
Звароту больш ужо не будзе У той, даўно пракляты год, Калі людзьмі пастануць людзі, Народам стане наш народ,
Калі замучаных мільёнаў, Што толькі вызваліла смерць, На чорным мармуры імёны I ў сэрцах будуць палымнець.
МАЙМУ СУДДЗЮ
Васіль Сымоныч Карпік, Ну, як жывецца вам? Ці атрымалі карпа I балычка з тых крам, Што ў тупіках схаваны, Без шыльдаў i вітрын Для важных i абраных Чыноў i велічынь? Вас кормяць за заслугі, За тое, што з турмы Загналі нават друга У шахты Калымы. Наркома i салдата, Мужчын, дзяцей i баб, Hi ў чым не вінаватых, Пагналі на этап. Яны з апошпяй сілы, Дзе толькі мох расце, Дайшлі ўсе да магілы У вечнай мерзлаце. Акружаных «увагай» У той пякельны год Заместа саркафагаў Скаваў крыштальны лёд. А вы ізноў судзілі Сумленных без віны,— Начальству дагадзілі, Каб гінулі яны У сцюжу на навале, У змроку нематы, На Волга-Дон канале, У шахтах Варкуты. А вы, нічым не мечаны, Звычайны едачок, Скажыце, чалавечынай Не пахне балычок? I не хавайце вочы, Відаць, хто вы такі... Скажыце, вас уночы Не будзяць мерцвякі?
КОЛІШНІ СТРАХ
Уранні, ўдзень i па начах На люднай вуліцы i дома Нязводны страх, някучы страх У скронях б'ецца метраномам,
Да долу хіліць галаву, Душу, як смоўж, зацята смокча. Дзіўлюся, як яшчэ жыву, I кожны дзень бяду прарочу,
Лаўлю уважлівы пагляд Знаёмых мне i незнаемых, Адказваю ўсё неўпапад, Раблю за промахамі промах.
Начамі абмінае сон, Дрыжу, калі рыпіць масніца, Здаецца, ціха ходзіць Ён I зноў пад раніцу прысніцца.
Машына недзе загудзе, Магчыма, «хуткай дапамогі», Дрыжу, хоць i ніхто не йдзе, Апроч нязводнае трывогі.
Хоць зроду не было віны, Малю, каб i мяне забралі, Паставілі хоць да сцяны, Абы вар'яцтвам не каралі.
Дрыжалі ўсе да аднаго, Пакуль вялікім Ён здаваўся, Бо ўсе баяліся Яго, А Ён адзін усіх баяўся.
ПРА НЭП I ПРА ХЛЕБ

(Успаміны сведкі)

Я добра памятаю нэп. Відаць, у ім была патрэба, Бо кожны еў уласны хлеб I сёе-тое меў да хлеба.
Трызніў зямлёю з веку ў век Змарнелы, стузаны галечай, Абрабаваны чалавек, Што марна гнуў худыя плечы.
I вось, з вінтоўкаю ў руках Ён біўся за «Зямлю сялянам». Нарэшце пры бальшавіках Ён сам сабе зрабіўся панам:
Меў па гектару на душу I шчыраваў зімой i летам, A ў вольны час масціў шашу, Каб толькі дагадзіць Саветам.
За тыдзень сена стагаваў, За тыдзень зжаў авёс i жыта, Бацькам i цешчы памагаў, Бо столькі гора перажыта,
1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 136
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)