Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Чорны замак Альшанскі
Чорны замак Альшанскі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чорны замак Альшанскі

Электронная книга - «Чорны замак Альшанскі». Краткое содержание книги:

«Чорны замак Альшанскі» — адзін з апошніх раманаў беларускага класіка гістарычнай літаратуры. Уладзімір Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу.
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 147
Перейти на страницу:

— Вось так, — сказала яна. — Мы тут у вашу адсутнасць зрабілі разведку, прамацалі зямлю правей задняй вежы (гэта справа, як ад брамы ісці).

— І што? — спытаў я.

— Падмурак і рэшткі муроў яшчэ ад адной вежы. На самым беразе Альшанкі. Так што калі ўлічыць яе, то ваша трэцяя, гэта якраз і будзе другая ад краю, там, дзе была калісь Слуцкая брама, якую замуравалі. А ніяк не наступная ад яе, што лявей.

— Не думаю, — пасля кароткага роздуму сказаў я. — Тая вежа стаяла паасобку. Вёў да яе падземны ход, бо не нашлі ж муроў, што ядналі тую, Надрэчную, з замкам. Тая, Надрэчная, была, відаць, Водаўзводнай, ахоўвала калодзеж, а можа, і прымітыўны водаправод, што вёў ад Альшанкі ў замак. І менавіта таму не магла яна быць «кутняй». Кутняя — яна і ёсць кутняя, у куце крайняя. А значыць, трэцяя — гэта аніяк не Слуцкая, а тая, што лявей за яе.

— Гэта яшчэ падумаць трэба, — яе вялізныя зялёна-блакітныя вочы з ценем лёгкай іроніі глядзелі на мяне.

— Слуцкую калі замуравалі?

— Месяцы за чатыры да смерці Вітаўта Хвёдаравіча Альшанскага.

— Тым болей. Што можна схаваць у прахадной ды праязной вежы?

Гэта, здаецца, падзейнічала.

— І што маглі схаваць у даўно замураванай вежы людзі Гімлера і Розенберга, сам апошні Альшанскі? Як яны маглі схаваць — вось што самае галоўнае.

— Так, мабыць, у гэтым вялікая рацыя ёсць, — сказаў ксёндз.

Хутка яны разышліся, і неяк так здарылася, што дзяўчаты і Генка чкурнулі некуды, відаць, на танцы ў Альшанку, і мне давялося праводзіць Сташку на яе раскоп, на Белую Гару.

Маўчалі. Ішла лёгкай-лёгкай хадой. Пэўна, вось так будзе ісці і тады, калі пройдзе пяцьдзесят кіламетраў. Сапраўдная, лятучая паходка бадзягі. Дакладныя, гожыя рухі.

— Што гэта ваш сябар, Змагіцель, так дзіўна адлегласці лічыць: «дзесяць кіламетраў на нашы грошы»? Што, сваіх мер не было?

— Былі. І вы гэта цудоўна ведаеце. Спачатку «пешы» і «конны» пераход, пасля, з адзінаццатага стагоддзя і да васемнаццатага года, самая распаўсюджаная — «вярста». Што ў нас, што ў Польшчы, што ў Масковіі. Толькі ж паўсюль назва адна, а даўжыня — іншая. Ад паўтысячы да тысячы сажняў. Но?! А з канца XVIII стагоддзя нешта каля тысячы шасцідзесяці метраў. А ў нас у Беларусі да разбору ўвогуле дзве вярсты: малая — 789 сажняў і вялікая — 1000 сажняў.

— То што, цяжка хіба перавесці?

— Ну вось, скажам, прызначаю я вам спатканне на мяжы першай і другой вярсты ад Альшан. А вы, небарака, і не ведаеце, ці вам тысячу пяцьсот шэсцьдзесят метраў адысці, ці тысячу дзевяцьсот сорак восем.

— А слупы верставыя?

— «А рамізнікі тады нашто»? — працытаваў я.

Мы засмяяліся. Пасля яна пакасілася на мяне сваімі «марскімі вачыма» і спытала:

— А вы сапраўды прызначылі б мне спатканне? І як, у канцы малой ці ў канцы вялікай вярсты?

— Прызначыў бы, калі вам так ужо захацелася б зрабіцца бедалагай.

— Хіба такой ужо бедалагай?

— Ды прыгледзьцеся да мяне лепей.

І тут я прыкусіў язык. Неандэртальскі прашчур варага побач з гэтай яснай як дзень прыгажосцю, з гэтымі чорнымі брывамі на загарэлым ужо абліччы, з гэтымі цяжкімі, каштанавымі з глыбінным залатым водбліскам валасамі. Не, гэта было фундаментальным глупствам. Не рэкну болей ані слова. Не трэба было й пачынаць.

На шчасце, нас дагналі Альшанскі з Ганчаронкам. Некаторы час ім з намі было па дарозе.

— Ну як? — спытаў старшыня.

— Ды паступова разгортваецца клубок, — невядома з якой прычыны пусціў я пробны шар. — Але да канца ўсё яшчэ далёка.

— Ды вось спрачаемся, у другой ці ў трэцяй ад рога, — другі раз за вечар «залажыла» мяне дурненькая Сташка.

— А можа, і не ў іх, — пастараўся я выправіць становішча.

І тут нечаканая падзея перапыніла небяспечную размову. Нехта, цьмяны ў сутонні, кінуўся з дарогі ў хмызы. Зашалахцеў за ім алешнік.

— Хто такі? — ціха спытаў я.

— А чорт яго ведае, — сказаў Ганчаронак. — Мо пара нейкая… А мо… Лапатуха. Чорт яго заўсёды ведае, адкуль і куды яго нясе. Чаго яго не адправіць куды трэба. І дагляд, і рэжым, і ежа.

— І траўма, — сказаў Альшанскі.

— Ды ён жа горш за ўсякую траўму сабе шкодзіць. То начуе ў бабкі Настулі — з жаласці яна яго пускае. А то ў нейкай з вежаў замка. І не толькі тады, калі цёплы час. Закалее неяк, а нам — адказвай.

— Траўма, — Сташка ссунула свае чорныя бровы.

— Ды ён бясшкодны. Нам шкада яго, — сказаў Нічыпар.

— Лухта якая, — забурчаў Ганчаронак. — Бясшкодны вар'ят… Вось маўчыць-маўчыць, а потым — нападзе. Сцеражыцеся, усё можа быць.

1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)