Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Чорны замак Альшанскі
Чорны замак Альшанскі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чорны замак Альшанскі

Электронная книга - «Чорны замак Альшанскі». Краткое содержание книги:

«Чорны замак Альшанскі» — адзін з апошніх раманаў беларускага класіка гістарычнай літаратуры. Уладзімір Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу.
1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 147
Перейти на страницу:

Нямая, бязмежная крыўда лямантавала ў гэтым земляным ужо целе, у гэтай істоце, якая некалі была чалавекам і перастала ім быць усяго за тую секунду, што спатрэбілася для нечага стрэлу. Ужо не было сілы, розуму, нават успамінаў. А крыўда жыла. Крыўда была мацнейшая за ўсё.

Я заскрыгатаў зубамі. Яшчэ раз — і на гэты раз ужо назаўсёды — я зразумеў: нічым на свеце, ніякімі нават вышэйшымі меркаваннямі нельга апраўдваць крыўду, якую наносяць жывому чалавеку.

Адмовіўшыся ад начлегу (я не мог болей быць тут, а дзед жа быў тут са сваімі думкамі звыш за чвэртку стагоддзя), я накіраваўся да сцежкі. Цяцерыч вызваўся праводзіць мяне.

— Бачыце, — сказаў ён, калі мы падыходзілі да дарогі, — няшмат жа мы даведаліся… Нічога, прыедзе жонка — яна, можа, больш раскажа. Я дам знаць.

І ўжо стоячы адзін і гледзячы на агеньчыкі, відаць, апошняга прыгараднага аўтобуса, я ўсё яшчэ нібы бачыў леснічоўку і цень чалавека на ганку. Чалавека, які глядзеў у ноч.

Мне зноў пашанцавала. Калі я вылез з аўтобуса, які не заходзіў у Альшаны, а прамаваў проста на Кладна, я ўбачыў, што месца маё займае нейкі чалавек, які здаўся мне нібы крыху знаёмы, а ад прыпынку збіраецца ад'язджаць на нейкай дзіўнай таратайцы, што памятала, мабыць, бацьку апошняга Альшанскага, пан фальварковец з-пад Альшан Ігнась Якаўлевіч Высоцкі ўласнай персонай.

— Стой, воўк цябе рэж, — прыкрыкнуў ён на каня і ўсміхнуўся мне. — Во і вам пашанцавала. Не трэба тых кіламетраў тэпаць.

— Што, адвозілі кагосьці?

— Ды так, кантралёр-рэвізор адзін быў у Семярыках. Датопаў да Альшанкі гэтыя чатыры кіламетры. Ды Ганчаронка сустрэў. Знаёмыя. Тут бухгалтар да старшыні: «Хай яго Высоцкі падвязе. Чаго чалавеку ногі біць? Ну і, глядзіш, прыдасца некалі».

Альшанскі яму:

— Трэба так гаспадарку і твае сальда-бульда весці, каб кантралёр-рэвізораў толькі з далікатнасці на прыпынак вазіць. Каб ведаў, што гэта мы не ад страху, а ласку яму робім. Ладна, хай Высоцкі адвязе.

— А мне што? Я і павёз. Служба такая.

— І што за чалавек?

— Ды дзіўны нейкі, маўчун. Толькі вуса й круціць ды, як каля замка ехалі, спытаў, ці гэта ён і ёсць.

— Нешта ён мне здаўся падобны на кагосьці.

— Ды і мне спачатку, здалёк. Недзе некалі нібыта бачыў. Пасля прыгледзеўся — не, зусім невядомая морда.

Цёмныя купы дрэў часам амаль змыкаліся над дарогай, утвараючы тунель. І ў канцы яго мігцела нізкая калючая зорка. Крыкнуў, заплакаў, зарагатаў у нетрах пугач. Пазнавата. «Песні» іхнія адышлі разам з вясной. Хаця бываюць сярод іх адзінкі, што плачуць і рагочуць летам, нават ранняй восенню.

— Ну а вы адкуль, так бы мовіць? — спытаў Высоцкі.

Маніць не выпадала. Шмат людзей бачыла мяне ў Замшанах, некаторыя (познія смаржкі, відаць, збіралі для аптэкі) — на сцежцы, што вяла да ўрочышча. Дый не люблю я гэтага занятку, акрамя тых выпадкаў, калі іначай — зарэз. І, самае галоўнае, чаму вучыла нябожчыца маці і што я запамятаў на ўсё жыццё: «Хлус павінен мець добрую памяць». Сапраўды, павінен, каб пра нейкія падзеі не збрахаць таму ж самаму чалавеку зусім па-іншаму. Або проста прагаварыцца ненарокам, што не ў Магілеў ты ездзіў, а зусім у Гомель, дзе жыве былая каханка, пра існаванне якой жонка або, яшчэ горш, нявеста вельмі добра ведалі, але лічылі гэта «грахом маладосці, калі ён яшчэ не быў знаёмы са мною».

— З Замшан еду.

— І ў Цёмным Бары былі, — мне здалося, што ён нібы на хвіліну напружыўся, але гэта ён проста крыху пагладзіў каня па рэпіцы. І зноў тая ж лянотная грацыя.

— І там быў.

— Ну і што ж вы там выкапалі? Гэта ж, пэўна, справа таго ж Юлляна Сая?

— Таго.

— А божа, як жа яна мне абрыдла. Столькі год мінула, а ўсё адно як пачне ўспамінаць нехта «дела давно минувших дней» ды што было «за польскім часам», і варта яму тую справу ўспомніць — неадменна нейкая зараза на мяне пакасавурыцца. Хоць ты ад людскіх вачэй у самбук[33] бяжы ці ў каноплі.

— То чаму б вам не з'ехаць адсюль?

— Я не адчуваю сябе вінаватым. Не хачу, каб нехта думаў: «Ага, дапякло… Мабыць, ведала аб нечым кошка». Ну і потым, што я ў іншым месцы. А тут мая зямля, спрадвеку мая.

— Родны той куток, дзе рэзан пупок?

— Ды не, проста там, дзе ўпершыню сябе адчуў. Што можаш рабіць сёе і тое, думаць сёе і тое, ісці туды і сюды. Дзейнічаць. Пупок мне маглі недзе і ў Рыме рэзаць, а калі, скажам, немаўляці і месяца не было, як яго адтуль вывезлі, то што яму Рым? Вось і мне так. Маё ўсё тут.

Памаўчаў. Квакша крычала недзе ў шатах дрэў:

вернуться

33

Бузіна.

1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)