Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Исторические приключения » Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Электронная книга - «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Краткое содержание книги:

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Радзіму. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці расейскіх гардэмарынаў.
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 100
Перейти на страницу:

— Не кожныя веды ўхваляе Гасподзь, — цвёрда прамовіў Лёднік. — Не ўсё, што мы спазнаем, ідзе на выратаванне душы.

— Табе лепей ведаць, «бедны Фаўст», — нечакана жорстка сказаў аптэкар і адкінуўся на высокую драўляную спінку крэсла. — Чуў пра тое, што Іван так цябе называў? Пісалі мне з Прагі, у якія кампаніі ты хадзіў… Добра, што спыніўся. Але сюды вы прыйшлі менавіта за небяспечнымі ведамі, ці не так?

— Так, дзядзька Лейба, — Саламея кінула пагляд на Баўтрамея, нібы хацела набрацца ад яго смеласці. — Мы павінны пайсці туды, куды… хадзіў бацька. Я знайшла ў ягоных рэчах вось гэты ключ.

Цяжкі, пацямнелы, грубай работы ключ лёг на стол. Усмешка знікла са светлых вачэй аптэкара, ён строга падціснуў вусны, памаўчаў.

— А твой бацька хацеў бы, каб ты зрабіла тое, што збіраешся?

Пані Лёднік апусціла галаву ў кароне цёмных кос, якія па-добраму павінны былі б, як у замужняй жанчыны, хавацца пад наміткай — але ў маладых не ставала ні часу, ні сіл пільнавацца звычаяў…

— Ён не хацеў бы гэтага, дзядзька Лейба. Але ў мяне няма выбару. Я прысягнула, што гэта зраблю… Імем свайго Госпада. У абмен на жыцці дарагіх мне людзей…

— І на сваё жыццё, ці не так? — запытаўся-сцвердзіў аптэкар. — Вось чаму цябе адпусцілі…

— Мы не дамо, каб з паннай Саламеяй нешта кепскае здарылася! — горача запэўніў Пранціш. — І нічога ганебнага не ўчынім.

— А што лічыць ганебным, а? І як сувымяраць ахвяру і карысць ад яе? — нявесела ўсміхнуўся Лейба. — Калі цар Давід паслаў свайго ваеначальніка Урыю на пагібель, ён кіраваўся самым высакародным пачуццём — каханнем. А ганьба якая атрымалася — ледзь адмаліўся. Але ад шлюбу Давіда з удавою Урыі, дзеля якой і ўчыніў цар злачынства, нарадзіўся мудрэц Саламон… Значыць, Урыя загінуў не дарэмна, а? І грэх Давіда пайшоў на карысць?

Вырвіча ажно дрыжыкі працялі: ён зразумеў, што стары аптэкар блюзнерыць па канонах усіх рэлігіяў… Ці не блісне тут зараз маланка Божага гневу?

— Мы пакладземся на волю Божую, — цвёрда прамовіла Саламея.

— Усё роўна нас у спакоі не пакінуць, дзядзька Лейба, — ціха прагаварыў Бутрым. — Не дадуць ні ўцячы, ні схавацца. А так ёсць шанец, што хоць хтосьці з нас выжыве.

Лейба моўчкі павярнуўся і выйшаў у суседні пакой, шчыльна прычыніўшы за сабой дзверы. У слоіку, які стаяў на ніжняй паліцы між фаліянтамі, у каламутнай вадкасці, раптам заварушылася нешта, і зноў замёрла, толькі ў пыльным паветры растаў такі гук, як бы хто кінуў у глыбокую студню камень.

— Твой бацька пакінуў разгадку шляху да хрысціянскай святыні тут? — не вытрымаў Пранціш, звярнуўшыся да Саламеі.

Тая паціснула плячыма, прашаптала:

— Бацька давяраў дзядзьку Лейбу. Да таго ж тут ніхто б не надумаўся шукаць, нават езуіты.

Аптэкар вярнуўся, трымаючы ў руках куфэрак цёмнага дрэва. Пранціш чакаў пабачыць там што заўгодна — але не тое, што дастала Саламея: клубок тонкай вяроўкі, завязанай вузельчыкамі.

— Што ж, адгаворваць вас — марнаваць свой час, а яго ў мяне не так шмат засталося да сустрэчы з прабацькам Абрамам… Мала я нацярпеўся за апошнія тры гады, дзякуючы Івану… І зноў праклятае сутарэнне мяне дастае. Каб ім Левіяфан скарыстаўся ды абрушыў добра. І калі думаеце ісці? — змрочна прагаварыў Лейба.

— Зараз жа! — выкрыкнуў Вырвіч, паклаўшы руку на Гіпацэнтаўра.

— Вашая праўда, высакародны пан, адцягваць імгненне, калі ўпаде на цябе падвешаны на валасіне меч — працягваць свае пакуты… — паківаў галавой аптэкар. — Усё, што я магу — праводзіць вас да ўваходу, як Харон.

Вырвіч чакаў, што ўваход у полацкія сутарэнні акажацца дзесьці ў рамантычным, святым месцы… Але выявілася, што ён… у пограбе полацкага аптэкара Лейбы.

Той проста аднойчы зайшоў туды пасля вясновае паводкі, калі падземныя воды прабівалі ў вільготнай зямлі свае капрызлівыя шляхі, і… праваліўся. Ледзь выкараскаўся наверх. Аказалася, дзед Лейбы, які скарыстаўся з літасцівага дазволу вялікага князя сяліцца юдэям у местах і займацца рамяством, выкапаў пограб рыхтык над падземным шляхам. Сам Лейба больш туды не спускаўся, і хутчэй за ўсё заваліў бы страшны прагал і дзверы ў пограб забіў цвікамі… Ясная справа, сутарэнні звязаныя з храмамі, а калі хтось вырашыць, што габрэй тайна спрабаваў пранікнуць у хрысціянскую святыню!.. Не, лепей далей ад граху… І так жывеш між гострымі лязамі…

І забылася б усё, каб не Іван Рэніч, з якім Лейба падзяліўся бядой. А кнігар куды толькі свой цікаўны нос не соваў у пошуках таямніцаў! Полацкія сутарэнні былі ягонай улюбёнай загадкай. Па тым ходзе, што пачынаўся пад царквой святой Параскевы, яму ўдалося дайсці толькі да першага павароту — далей быў земляны завал. У сутарэннях Святой Сафіі — тое самае, абрынулася скляпенне. Калі езуіты будавалі касцёл Святога Стафана, таксама на падземныя хады напароліся — і Рэніч тут як тут, круціцца пачаў, выведваць. Але ход, каменны, вышынёй як руку падняць, аказаўся затоплены.

1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 100
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)