Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
З людзьмі і сам-насам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

З людзьмі і сам-насам

Электронная книга - «З людзьмі і сам-насам». Краткое содержание книги:

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.
1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 92
Перейти на страницу:

* * *

Рэкс на ланцугу, злосна гаўкае ад будкі, ніяк не можа змірыцца з тым, што мы даўно знаёмыя, што я тут як свой чалавек. А малая чорная сучка (прабачце, забыўся за зіму, як вас завуць) то моўчкі тупаціць, то сядзіць каля ганка, начэкваючы, што гаспадыня нарэшце выйдзе i штосьці дасць. Ніяк не паддаецца на мае пацмокванне, упрошванне падысці да лаўкі, дзе я прысеў з малаком, пад маю далонь, каб пагладзіў. Толькі сярдзіта, нягучна пагаўквае на камароў, на ляту хапаючы ды чаўкаючы ix. Гаворыцца: «Як сабаку муха». А тут жа яшчэ меншая назола.

* * *

Спёка ледзь не па-летняму. Яблыні дацвітаюць багата, як лапчатым снегам пасыпваючы пялёсткамі на траву i на яшчэ адкрытую зямлю.

Абедаем на кухні. А потым хтосьці першы, нечакана:

— A зірніце ў акно! I хмары няма, a такі спорны дождж!

Потым я выйшаў на ганак і, прысеўшы, пачаў любавацца, што адбылося ў такой раскошы, пасля некалькіх дзён спякоты i гут, не толькі ў горадзе, перад нашым ад'ездам сюды.

Багаты ў сонцы цвет яблыні хутка намок i абвяў, густа абсыпаўшыся вялікімі бялячкамі пялёстак. А чарэшня, што адцвіла раней, стаіць сабе ў сонцы, яшчэ ўсё шчасліва мокрая.

Шпак, сёлета першы для мяне, прысеў на найвышэйшай галінцы чарэшні. Мала гэтага — пырхнуў яшчэ вышэй, на высачэнную галінку таксама мокрай ліпы. Добра быць птушкай! Усё навокал ды зверху — яшчэ прыгажэйшае.

* * *

Сонца i цішыня. Пасля ўчарашняга дажджу квецень не вярнулася на яблыні. Цвітуць толькі бэз i каліна. Неяк песенна, нават запісваць прыемна.

* * *

Вячэрняе бойкае вогнішча. Самотна высокі, няпоўны месяц на другой квадры. Скрылікі сала i лустачкі хлеба на ражэнчыках. I салаўі ў цёмнай надрэчнай гушчэчы. Спачатку далекавата, а затым спакваля бліжэй, бліжэй, як быццам зацікаўленыя вогнішчам.

Toe, што потым, здалёк успамінаецца як шчасце.

* * *

Шырокія аўтакаляіны прылясной дарогі ўтапіліся ў павышэлай ад дажджоў траве, а замест ранейшага пылу на ix, цяжкага для хады, гладкая ўезджанасць, па якой ідзецца тупка.

He толькі мне.

Павярнуўшы з двара на дарогу, заўважыў водцаль у каляіне... бусла. Так проста гэта i так незвычайна, ніколі не бачана, каб i ён уладзіўся прайсціся!.. А мне прыйшлося яму перашкодзіць, хоць я спачатку i пайшоў павальней. I раз, i два азірнуўшыся на мяне, буська няспешна, але ж i абачліва падскочыў, залапаў крыламі ўшырыню, на выгляд цяжка ўзняўся, пашыбаваў над дарогай i ўзлескам, пад ранняе сонца, туды, дзе асядзе тонка-чырвонымі цыбамі на росна-зялёнай роўнядзі, закіне дзюбу ў неба i зойдзецца шчаслівым клёкатам-смехам.

* * *

На самым лісцяным чубчыку старой, разложыстай бярозы, у сонейку — зязюля. Спыніла мяне голасам, бачу яе знізу, з дарогі, i збоку, у профіль. Як яна ледзь прыкметна, рытмічна патузваецца раскрытай дзюбай наперад, у лад свайму прыемна простаму, заўсёды новаму «ку-ку!..».

I такая яшчэ падзея на пачатак новага дня.

* * *

«Кнігазбораўскі» аднатомнік Наталлі Арсенневай.

...Скрозь у яе сінь, пачаўшы з заходнебеларускага зборніка «Пад сінім небам». Сінія завеі, сінню ўмыцца, сніць сінь, рассініць далеч год, сіняя пушча... I далей, i далей... I толькі ў палавіне кнігі, у вершы «Пачакай»:

I блакітным ладанам удален

Найшчырэйшая плыве туга.

Па найвышэйшым рахунку — найлепш у яе з прыродай. I ніхто ў падобным выпадку не папракне толькі пейзажамі боскага Левітана... Можна сабе дазволіць такую раскошу i ў паэзіі. Бо прырода ў яе ідзе праз душу, часта наводзячы на светлае, высокае, чалавечнае па-жаночы. I сінь, сінеча — ад вясёлай, шчаслівай, як кажуць палякі, пагоды духа, ад глыбіні чыста-мірнага неба.

...I трывожная думка, між іншым, чытаючы, што i да нашага «Кнігазбору» яшчэ, чаго добрага, начальнікі дабяруцца,— такое, як гэты смела-апальны том, выдаўцам не даруецца, так не пройдзе...

* * *

У сваім нядаўнім, разумным i мужным выступленні па радыё «Свабода» Віктар Казько, які апошнім часам многа перацярпеў, добра намякнуў пра неабходнасць адчування вечнага. Дзеля як найбольш правільных паводзін, найбольш адпаведнай настройкі для творчасці.

* * *

У дачнай залежы старых часопісаў — разрозненыя нумары «Иностранной литературы» з канца 80-х — пачатку 90-х гадоў. Колькі непрачытанага ў свой час! Раманы, аповесці, апавяданні. Албанскія, нарвежскія, кітайскія, румынскія, індыйскія... Hi аўтарскіх прозвішчаў, ні назваў твораў, само сабой, не запомніш, але ж i добры настрой, i роздум неяк са мной застануцца, пашыраючы ды паглыбляючы мой вобраз вялікага свету, з чытацкай i пісьменніцкай удзячнасцю за гэта.

1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 92
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)