Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
З людзьмі і сам-насам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

З людзьмі і сам-насам

Электронная книга - «З людзьмі і сам-насам». Краткое содержание книги:

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.
1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 92
Перейти на страницу:

Ну, а мяне хутчэй за ўсё не было на каго пакінуць, каб спакайней ісці. Або таксама для нейкай палёгкі?..

* * *

Летась сын выштукаваў знак перад нашай вясковай сядзібай, нумар дачы, патрэбны раённым газавікам, што развозяць заказаныя балоны. A днямі хтосьці той наш паказальнік з фанеры пераламаў, адну палавіну пакінуў на слупчыку, а другую шпурнуў у траву пры дарозе. Я адразу ўспомніў чародку вучняў з нейкай экскурсіі, што напярэдадні прашумела на дарозе за нашай драцяной сеткай i зялёнай сценкай шыпшынніку.

Праўда ж i тое, што наша маці калісьці прыгадвала з народнай няпісанай філасофіі: «Грашней таму, у каго прапала»,— ён думае дрэнна пра многіх, а зрабіў не па-людску хтосьці адзін. Успомнілася адно,— як мы, некалькі загорскіх падшыванцаў, што хадзілі ў местачковую сямігодку, накралі кантовых таўкачыкаў крэйды, якімі пішацца на дошцы, i панапісвалі амаль усім у нашай вёсцы на варотах ці на сценах ад вуліцы мянушку кожнага гаспадара ці гаспадыні. I разам з гэтым прыгадалася другое,— даўняе паведамленне ў газеце, як нейкі стары дачнік, у приступе ўласніцкага шаленства, стрэліў з драбавіка па вясковых дзецях, што «ўбіліся» ў яго вішні. Можа, i праўда, што хацеў толькі напалохаць распуснікаў, як гаварыў на судзе, але ж i страшнейшая праўда была — адну дзяўчынку застрэліў. З вясковымі ў вішні прыйшла i гарадская, госця ў бабулі з дзедам, ціхенькая ды не такая ўвішная, як мясцовыя накольнікі.

Наш малады гаспадар, прыехаўшы ад гарадской занятасці ды мітусні, прыняў да ведама такую значную навіну, зламаную фанерынку, пажартаваў з малечы, паабяцаўшы прывезці праз тыдзень фарбы, каб на новым паказальніку намаляваць яшчэ прыгажэйшае 27.

* * *

Ідучы з рэдакцыі на метро, а не пяшэчкам, як раней ішлося дахаты па парку, скардзіліся з сябрам на ногі, кожны на свае. I я расказаў, як у пачатку 1973-га на лясных, глыбокаснежных ваколіцах друскеніцкага санаторыя «Беларусь» я выходжваў штодня каля пяці гадзін — уранні, пасля абеду, увечары.

На ўступным медаглядзе трэба было падзьмуць у спецпрыладу для вымярэння аб'ёму грудзей. Ніяк не ўспомню назвы тое прылады, падобнай да высокай бляшанай банкі з накрыўкай. Сярэдняя колькасць адзінак вымярэння дыхання — 4500. Я столькі i выдзьмуў, без асаблівай натугі. А праз месяц, перад ад'ездам, зноў трэба было падзьмуць. I дзьмухануў я так, што ажно покрыўка з тое прылады падскочыла i бразнулася аб падлогу, нават трохі пакаціўшыся, пакуль легчы. На здзіўленне пажылой медсястры,— больш за шэсць тысяч адзінак, на якія разлічаны той вымяральнік.

Такія ноті ды грудзі бываюць у свой час.

* * *

Пажылая мінчанка, што бярэ малако ў адной з намі гаспадыні, таксама дачніца, якая тут, у хутарскім пасёлку, зноў адчула сябе на зямлі-карміцельцы, адной раніцай, перад гаспадыняй i мною абуралася на каларадскіх жукоў, ад якіх няма «аніякага спасу», а другой раніцай павярнула сваё абурэнне на іншую поскудзь — крата.

— У мяне ён, сляпак гэты, усё перавашаваў, a ў суседкі каб што крануў! Не паверыце?

Мяне падкусіла ўлучыцца ў жаночы дыялог. Яны заклапочана гаварылі, стоячы пасярод двара, а я сядзеў каля сцяны, дзе гаспадыня кожнае ранне стаўляе нам белыя, поўныя слоікі.

— Яна ў вас ведае слова,— ca смакам падкрэсліў я чутае неаднойчы, яшчэ ў маленстве ў сваёй вёсцы.

Атрымалася!.. Абсяляненая мінчанка i ca мною згадзілася, i з гаспадыняй перайшла амаль на шэпт, пачала тлумачыць ёй штосьці адпаведнае пра суседку i не толькі... I я падаўся дахаты, каб не падумалі, чаго добрага, што падслухоўваю.

* * *

Снова в поле чистом кто-то стонет, А над ним кружится воронье... Никакая родина не стоит Тех, кто умирает за нее.
В небесах высокая награда Будет всем, кто до нее дорос. Видит Бог, кому все это надо,— Женщина не видит из-за слез.

Аўтарка — невядомая Іна Кабыш з Саратава, зборнік якой, «Место встречи», у бязмежнай Расіі выйшаў у колькасці пяцьсот экземпляраў.

Адразу ўспомніўся Блокаў «Коршун». Няма тут кнігі, каб яшчэ богведама каторы раз прачытаць той верш, услед за гэтым, толькі што,— якое шчаслівае «між іншым»! —прачытаным у «Литературной газете» за 5-11 чэрвеня.

1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 92
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)