Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
З людзьмі і сам-насам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

З людзьмі і сам-насам

Электронная книга - «З людзьмі і сам-насам». Краткое содержание книги:

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 92
Перейти на страницу:
...Доколе коршуну кружить? Доколе матери тужить?

I гэтае:

Женщина не видит из-за слез.

* * *

«...Прыход любімага мною Янкі Брыля, Веры Палтаран...» Яшчэ кагосьці трэцяга, што я ці не дачуў, ці не запомніў. Прыемна, што i «любімага» i што названы з незабыўнай Верачкай.

Гэта — з пазаўчарашніх фрагментаў дзённіка Дубянецкага па радыё «Свабода»,— як мы заходзілі да яго, кожны па сабе, у розны час, пасля выхаду Міхася Фёдаравіча з бальніцы, вішнуючы з радасцю паправунку i вяртання на свой, як сёння бачна, нялёгкі, гераічны пост дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Успомніў свой, ужо i даўні, запіс, як я на Паўночных могілках ішоў да магілы свайго сябра з дзён вайны, Ціхана Дуднікава, i наткнуўся на пірамідку з прозвішчам — так запісаў — мілага Міхася Дубянецкага.

Так здарылася, што на пахаванні гэтых блізкіх мне людзей мне не прыйшлося быць. Кветкі раздзяліў на двух.

I такая ўзаемная пераклічка шчырых пачуццяў.

* * *

Такое майстэрства або мастацтва мае сваю назву, якую я, вядома ж, сустракаў, але не запомніў. Камбінацыя з малюнка i наклейвання знойдзеных птушыных пёркаў. Малюнак тут — толькі дробна-крапліста-шэры фон да пёрыстага букеціка. У тон усяму — рамачка, шкло і... думкі мае пра тое, як гэта шчыра, душэўна рабілася, i радасная ўдзячнасць да майстрыхі гэтага юбілейнага падарунка — мілай Ніны Мацяш, нашай пяшчотнай мужнасці, ініцыяламі якой i датай у куточку сціпла дапаўняецца твор.

* * *

Калі я выходзіў у дачнікі, вельмі няпроста, як аказалася, было знайсці печніка. Насваталі аднаго ў не надта далёкай вёсцы. Калі яму сказалі, каму гэта ён спатрэбіўся, пячнік-аматар ледзь не ўсклікнуў: «А, Брыль! Наш галоўны ілгун!» Пра яго ж гаварылі, што ён «нейкі баптыст, ці што», дый «паэт, вершыкі састаўляе». Калі мы пазнаёміліся, ён i паспрабаваў навязаць мне райска-пякельную спрэчку, i пазлаваўся, відаць, далека не ўпершыню на Жэню Янішчыц, якая напісала яму з «Маладосці», што. вершы яго друкаваць нельга. Грубку i пліту рабіць ён адмовіўся, ужо i не помню чаму. Неўзабаве знайшоўся іншы пячнік, таксама аматар, але ўжо не прапаведнік i не паэт, справа вырашылася належна. А неяк на юбілейна сямейным застоллі, тым часам ужо праз цэлых дзевятнаццаць гадоў, нам весела ўспомніўся той, першы, з ягоным «галоўны ілгун».

A ўчора — зноў. Мне аднаму. Чытаючы Танкаў верш «Дзівоснае здарэнне».

Пазайздросціўшы чалавечай дзятве, лясныя звяры i птушкі i сабе наладзілі, прыбралі навагоднюю ёлку.

...Такі пачаўся ў лесе карнавал, Што нават я — Вядомы балабон тутэйшы, Які прысутнічаў Пры гэтым выпадкова, Слоў не знайду, Каб гэта апісаць.

Учора я зранку ныў без працы, дачытваў абышто, a кніга вершаў усё чакала, пачаўшы з канца кастрычніка 1989 года (так у аўтографе), Максімава кніга, адна з апошніх пры жыцці, чакала, калі ж i я вазьму яе i спакваля, са старонкі на старонку панясу ізноў набыты, светлы сэнс існавання.

Яго натуральна вясёлая самаіронія, не толькі з «балабонам», адзнака сілы i ў старасці; яго бачанне красы роднай прыроды «У расе ззяе папараці парасон,/ Пад якім сушыць крылы свае махаон./ У зязюліным лёне да шышкі прьгаік/ Ап'янелы ад пахаў лясных баравік». Мудрасць ягоных мініяцюр хочацца цытаваць свабадней, не ў дужках:

МАЎЧАННЕ
Маўчанне Ніколі не было I не будзе золатам: Яно — або У шмат разоў даражэйшае, Або — нічога не вартае.
ЗНОЙДЗЕНЫ...
Знойдзены: Невядомая карціна Рафаэля... Невядомая партытура Бетховена... Невядомыя строфы Пушкіна... А на папялішчы купалаўскай хаты — Яго жалейка... Нічога дзіўнага! Каму невядома, што яны жывуць I твораць вечна!
У АКУЛІСТА
Чакаю ў прыёмнай Акуліста. Чытаю пра розныя хваробы, Якія пагражаюць чалавеку, I як ад ix ратавацца. I дзіўлюся, што забылі Пра самую небяспечную хваробу — Пра слепату Ад славы ці ўлады. Можа, таму, што яна амаль Не паддаецца лячэнню.
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 92
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)