Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вянок - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вянок

Электронная книга - «Вянок». Краткое содержание книги:

Беларускія паэты нашаніўскага адраджэнства сваё веданьне беларускага народнага жыцьця й мовы вынесьлі з роднае хаты, а пазьней пашырылі й паглыбілі дзякуючы беспасярэдняй сувязі зь беларускімі народнымі масамі, зь якіх яны выйшлі, лучнасьць зь якімі ўвесь час трымалі й пад узьдзеяньнем якіх жылі й тварылі. Беларуская народная стыхія, з усёй ейнай разнастайнасьцю й апрычонасьцю, была іхнай собскай стыхіяй. Зусім інакш было з Максімам Багдановічам. Ягоны бацька Адам, хаця й сялянскага паходжаньня, але, скончыўшы Нясьвіскую вучыцельскую сэмінарыю, працаваў спачатку настаўнікам, пасьлей банкаўскім чыноўнікам і вёў гарадзкое жыцьцё. Матка паэты Марыля была дачкой дробнага чыноўніка, а па матцы й продках бацькі паходзіла ізь сьвятарскае сям'і. Такім чынам бацькі паэты тварылі тыповую інтэлігенцкую сям'ю, у якой, праўда, сьвята перахоўваліся й культываваліся беларускія народныя традыцыі, панавала, аднак, расейская культура й расейская мова. Нарадзіўшыся ў Менску 10 сьнежня (27 лістапада ст. ст.) 1891 году Максім Багдановіч на шостым месяцы жыцьця пераехаў у 1892 г. зь сям'ёю ў Горадзень, каб на шостым годзе жыцьця пераехаць у 1896 г. з бацькамі на сталае жыцьцё ў Расею.
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
ТРЫОЛЕТ.

Красавецъ юный тріолетъ.

К. Фофановъ.

Як птушка ў гібкіх трасьніках, Стралою думка мільганула, І ўраз жэ знікла, патанула, Як птушка ў гібкіх трасьніках. Ды ўсё-ж душа яе пачула І ўжо пяе ў такіх славах: "Як птушка ў гібкіх трасьніках, Стралою думка мільгнула".
ТРЫОЛЕТ.
Калісь глядзеў на сонцэ я, Мне сонцэ асьляпіло вочы. Ды што мне цемень вечнай ночы. Калісь глядзеў на сонцэ я. Ніхай усе з мяне рагочуць Адповедзь вось для іх мая: Калісь глядзеў на сонцэ я, Мне сонцэ асьляпіло вочы.
РОНДО.
Узор прыгожы пекных зор Гарыць у цемні небасхіла: Вада балот, стаўкоў, азёр Яго ў глыбі сваей адбіла. І гымн сьпевае жабоў хор Красе, каторую з'явіла Гразь луж; напоўніць мгла прастор, І ўстане з іх гарачы міла  Узор. І сонцэ дальш, клянуць, што скрыло Луж зоры днём. І чуе бор,        І чуе поле крэхат хілы,            Ды жаб ня ўчуць вышэй ад гор       Там, дзе чыясь рука зрабіла         Узор.
ОКТАВА.
Як моцны рэактыў каторы выклікае Між строк ліста, маўляў нябошчыкоў з магіл, Рад раньш нявідных слоў — так цемень залівае Зялёны, бытцым лёд, халодны небасхіл, І праз імглу яго патроху праступае Маленькіх, мілых зор дрыжашчы, срэбны пыл. Здароў, радзімые! Мацней, ясьней гарыце І сэрцу аб красе прыроды гаварыце!
ТЭРЦІНЫ.
Ёсьць чары ў забытым, старадаўным; Прыемна нам сталецьцяў пыл страхнуць, Пажыць мінулым — гэткім мудрым, слаўным, —
Быцьцё дзядоў у смутку ўспамянуць. Мы сквапна цягнемся к старым паэтам, Каб хоць душой у прошлым патануць.
І вось звярнуўся я к рондо, соннэтам, І бліснуў ярка верш пануры мой: Як месяц зіхаціць адбітым сьветам
Так вершы з'яюць даўніх форм красой!
ГРАМАДА ЗОРАК "КАРОНА".
(«Metamorphoses» Овідзія, кніжка 8-я, вершы 178—182).
Бог Аппалон з галавы зьняў карону і кінуў у неба. Ў сьветлым паветры яна пралетае; агнямі малымі Робяцца ў ёй на ляту ўсе каменьня каштоўные. Ў небі Быццым карона-жэ між на каленях стаячаго Нікса І паміж Цмока яна, затрымаўшыся, блешчэ на мейсцы.
С КРЫМСКАГО.
(Перэклад з украінскай мовы).
Кажуць людзі бытцым творучы мужчыну Бог зрасіў вадою высахшую гліну. Але чорт падкраўся: выціснуўшы воду Падмешаў ён сьлёзы ў нашую прыроду.
Нудзяць нас праз тое цягам смуткі, жалі, І адзін ратунак каб яны маўчалі: — Выплакаць іх шчыра, голасна ці ціха, Каб з сьлезамі разам вылілося ліха.
Ох, мне з гэтым лекам ачуняці трудна, Сьлёзаў я ні маю, а ў душы так нудна. Ўжо яна згарэла, а не плачуць вочы, Ўжо самлело сэрцэ, а плакаць ня хочэ.
С ЧЭРНЯЎСКАГО.
(Перэклад а украінскай мовы).
Ўжо зноў не спаткаюцца тые шляхі, Якімі ў жыцьцё выходзілі мы зраньня, Мы ўсе пакляліся, маўляў жаніхі, Да сьмерці ядынае меці каханьне. А як разыйшліся—пакінулі нас Заходы і думкі высокіе ўраз: На іншые сьцежкі жыцьцё нас звертае, Па своему кожны свой век пражывае, У кожнаго неба і сонцэ свае, Супольная ж праўды крыніца ня б'е.
3 ОЛЕСЯ.
(3 украінскаго)
Пекла было тут у тую часіну: Гром звар'яцеўшы стагнаў і равеў, Білі вакол пяруны без упыну, Ўвесь небасхіл то пылаў, то чарнеў. Бура прайшла і людзей я пытаю,— Што жэ зрабілося з роднаго краю? Пэўна, руіны ў ім бура зрабіла... Кажуць разбітую ліпу дабіла. Думка! Калі я цябе выліваю Ў слова халоднае, ў песьню сваю, Гэткае-ж пекла ў душы сваей маю, Паліць яна мне душу ўсю маю. Што-ж, асцюжэная словам людзкім, Ты нарабіла ў краю дарагім? Можэ разбіла маркотную ліпу Сьмерці прясіўшую у нуднаму рьцу.
АСТРЫ.
У поўначы астры ў саду расцьвілі, Убраліся ў росы, вянкі заплялі, І сталі ружоваго ранку чэкаць, Ў вясёлку колёраў жыцьцё убіраць. І марылі астры ў цудоўнаму сьне Аб зёлках шаўкоўных, аб соўнечным дне, І казачны край падыймаўся з іх сна Дзе кветы не вянуць, дзе вечна весна... Так марылі ў шэрую восень яны, Так марылі астры і ждалі вясны. А равак спаткаў іх халодным дажджом, І вецер стагнаў у саду за кустом. І ўбачылі астры, што ўкруг іх — турма, Убачылі астры, што жыць ім — дарма. І ўмерлі яны. Але тут як на сьмех Паднялося сонца, цалуючы ўсіх.
МАДОННЫ.
У ВЁСЦЫ.

Lumen coeli, sarcta rosa!

А. Пушкинъ

Хвалююць сэрцэ нам дзявочые пастаці І душы мацярэй нас могуць чараваці; Вышэйшая краса — ў іх зьлітнасьці жывой! Артысты-маляры схіляліся прад ёй Жадаючы зьявіць цераз свае халсьціны Пачуцьця мацеры у обліку дзяўчыны, Красы тэй сымвалам, Маць-Дзева, стала Ты — І глянулі Твае с пад пензэляў чэрты. С таёмным трэпетам на іх я пазіраю, А сэрцэ ўсё імкне да бацькоўскаго краю. Мінулае сваё прыпамінаю я! Між цёмных абразкоў прайшоўшаго жыцьця Шукаю сквапна штось трывожнаю душою І здарэньне адно ўстае перадамною.
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)