Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вянок - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вянок

Электронная книга - «Вянок». Краткое содержание книги:

Беларускія паэты нашаніўскага адраджэнства сваё веданьне беларускага народнага жыцьця й мовы вынесьлі з роднае хаты, а пазьней пашырылі й паглыбілі дзякуючы беспасярэдняй сувязі зь беларускімі народнымі масамі, зь якіх яны выйшлі, лучнасьць зь якімі ўвесь час трымалі й пад узьдзеяньнем якіх жылі й тварылі. Беларуская народная стыхія, з усёй ейнай разнастайнасьцю й апрычонасьцю, была іхнай собскай стыхіяй. Зусім інакш было з Максімам Багдановічам. Ягоны бацька Адам, хаця й сялянскага паходжаньня, але, скончыўшы Нясьвіскую вучыцельскую сэмінарыю, працаваў спачатку настаўнікам, пасьлей банкаўскім чыноўнікам і вёў гарадзкое жыцьцё. Матка паэты Марыля была дачкой дробнага чыноўніка, а па матцы й продках бацькі паходзіла ізь сьвятарскае сям'і. Такім чынам бацькі паэты тварылі тыповую інтэлігенцкую сям'ю, у якой, праўда, сьвята перахоўваліся й культываваліся беларускія народныя традыцыі, панавала, аднак, расейская культура й расейская мова. Нарадзіўшыся ў Менску 10 сьнежня (27 лістапада ст. ст.) 1891 году Максім Багдановіч на шостым месяцы жыцьця пераехаў у 1892 г. зь сям'ёю ў Горадзень, каб на шостым годзе жыцьця пераехаць у 1896 г. з бацькамі на сталае жыцьцё ў Расею.
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
* * *
Сеў хлопчык о шкляначкай ля вулічнаго ганку І выдувае з мыла пузыры. Вясёлкаю гараць яны ў зіяньні ранку, Ўзлетаючы ў паветрэ да гары.
І заварожэны шматфарбнаюкрасою, Са спрытнасьцю і хцівасьцю ката Хапае хлопчык іх няжорсткаю рукою, А застаецца у ёй—адна слата.
 * * *
Ад сьпекі пышуць дахі і асфальт, На вуліцы ўёцца пыл і грукаціць хурманка, "Каробушку" пяе дзіцячы альт І надрываецца абрыдлая шарманка.
Хаця бы крышку часу адпачыць! Мо на бульвар пайсьці, сесьць на далёкай лаўцы Здрамнуць, газэту сьвежую купіць І прачытаць усё да імені выдаўцы?
ДЗВЕ СЬМЕРЦІ.

Учора ва Мешчанскай вул. д. № 17

атруцілася сінільным квасам I. I.

Іванова. Прычыны самагубства не

вядомы.

Калі патрыцій сьмерць с прыветам спатыкаў Прабіўшы жылы на руках, Дрыжэлі сьпевы флейт, дзень ясны дагараў, А праз вакно струёю вецер павеваў I... мігдаловы горкі пах.
Ты, грозны жэрэбій, учора ўзяты зноў, На срога сьціснутых губах Ня мгліцца люстра гладзь; застыгла у жылах кроў; Скрозь вее цяжкі дым ад спаленых лістоў I... мігдаловы горкі пах.
Думы.

Съ Израилем певцу одинъ законъ:

Да не творить себе кумира онъ.

Е. Баратынскій.

De quelque mot profound tuot home est le disciple
С. Е. ПОЛУЯНУ.
Глянь, як зорка у цемні ляціць Ўсіх чаругочы сьветлам сваім, Бытцым зьмей залаты зігаціць І стухае у небі глухім. Але ўспомніць ешчэ зорку сьвет Бо у сэрцах гарыць яе сьлед. Так свабодна, так ярка пражыць — Лепшай долі німа на зямлі. Ўсё кругом на мамэнт асьвяціць І пагаснуць у цёмнай імглі. Ўсё зьнікае, праходзіць, як дым, Сьветлы-ж сьлед будзе вечна жывым.
КАГАНЦУ.
Змоўк песьняр, затаіў свае шчырые песьні, Ен іх болі ужо не пяе. Але рвуцца яны і калісь на прадвесьні Лёд халодны ў душэ пад напорам іх трэсьне І струёй лынуць вершы з яе.
Гэтак часам уходзіць у землю крыніца, Дзесь у нетрах таёмна бяжыць, Але мусіць урэшці на волю прабіцца. Шмат ешчэ па зямлі будзе ліцца — каціцца І радзімаму краю служыць.
УПАЛІ 3 ГРУДЗЕЙ ПАНА БОГА...
Упалі з грудзей Пана Бога, Парваўшыся, пацеркі зор. Яны раскаціліся ў небі, Усыпалі сіні прастор І стуль так маркотна і пільна На край мой радзімы глядзяць... Што-ж там яны, ясные, бачуць? Чаго ўсё дрыжаць і дрыжаць?...
КРАЮ МОЙ РОДНЫ! ЯК ВЫКЛЯТЫ БОГАМ...
Краю мой родны! Як выкляты Вогам — Столькі ты зносіш нядолі. Хмары, балоты... Над збожэм убогім Вецер гуляе на волі.
Поруч раскідалісь родные вёскі. Жалям сцікаюцца грудзі! — Бедные хаткі, таполі, бярозкі, Ўсюды панурые людзі...
Шмат што зрабілі іх чорные рукі, Вынясьлі моцные сьпіны; Шмат іх прымусілі выцярпець мукі Пушчы, разлогі, нізіны.
Кінь толькі вокам да гэтаго люду — Сцісьнецца сэрце ад болю: Столькі пабачыш ты гора усюды, Столькі нуды без патолі.
Песьня цяе, як удовіна сына, Янку, каханьне згубіло: Там дзе панура схілілась каліна, Беднаго хлопца магіла.
Ў гутарках-казках аб шчасьці, аб згодзе Сэрцэ навін не пачуе. Сціснуло горэ дыханьне ў народзе, Горэ усюды пануе.
Хваляй шырокай разлілось, як морэ, Родны наш край затапіло... Брацьця! Ці зможэм грамадзкае горэ?! Брацьця! Ці хване нам сілы?!
 * * *
Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі Каля огнішча лёг і сціхнуў у паўсьне. Агонь усё слабеў... урэшці знік паволі... І ўраз зрабілося вясёла неяк мне!.. Хай, шэры попел, ты агнішчэ ўсё сабою Ў нядоўгі час здалеў, як рызаю, пакрыць,— Я ведаю, што там агонь дрыжыць пад ёю, Я ведаю, што там чырвоны жар гарыць... Хай чэрэда гадзін панурьіХу нудных, шэрых, Як попел, на душу мне клалася ўвесь час, Хаваючы сабой агонь гарачы веры, — Хай не відаць яго... а ўсё-ж ткі ён не згас!
 * * *
Кінь вечны плач свой абстаронцы! Ня ужо жэ цёмнай ноччу тьт Не бачыш, што глядзіцца сонцэ Ў люстэрка—месяц залаты? Не згасла сонцэ! Сонцэ гляне, Усіх падыйме ада сна. Ен, гэты дзень, ешчэ настане,— І ачунее старана! Я пад яе зімовай маскай, — Пад сьнегам,—бачу твар вясны, І вее верш мой дзіўнай казкай, І ясны ён, як зорак сны.
 * * *
Зрэзаюць галіны таполі адну за адной... Без скаргі яны на зямлю чэрадою лажацца, Бо сьмерць іх патрэбна, каб дзерэва новай вясной Магло бы хутчэй развівацца.
Таварышы-брацьця! Калі наша родзіна-маць Ў змаганьні з нядоляй патраціць апошніе сілы, — Ці хваце нам духу ў час гэты жыцьцё ёй атдаць, Без скаргі ляечы ў магілы?!
 * * *
Рушымся, брацьця, хутчэй Ў бой з жыцьцём пакідаючы жах; Крыкі пулслівых людзей Не стрымаюць хай бітвы размах...
Проці цячэньня вады Зможэ толькі жывое паплыць, Хвалі-ж рэкі заўсягды Тое цягнуць, што скончыло жыць.
 * * *
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)