Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вянок - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вянок

Электронная книга - «Вянок». Краткое содержание книги:

Беларускія паэты нашаніўскага адраджэнства сваё веданьне беларускага народнага жыцьця й мовы вынесьлі з роднае хаты, а пазьней пашырылі й паглыбілі дзякуючы беспасярэдняй сувязі зь беларускімі народнымі масамі, зь якіх яны выйшлі, лучнасьць зь якімі ўвесь час трымалі й пад узьдзеяньнем якіх жылі й тварылі. Беларуская народная стыхія, з усёй ейнай разнастайнасьцю й апрычонасьцю, была іхнай собскай стыхіяй. Зусім інакш было з Максімам Багдановічам. Ягоны бацька Адам, хаця й сялянскага паходжаньня, але, скончыўшы Нясьвіскую вучыцельскую сэмінарыю, працаваў спачатку настаўнікам, пасьлей банкаўскім чыноўнікам і вёў гарадзкое жыцьцё. Матка паэты Марыля была дачкой дробнага чыноўніка, а па матцы й продках бацькі паходзіла ізь сьвятарскае сям'і. Такім чынам бацькі паэты тварылі тыповую інтэлігенцкую сям'ю, у якой, праўда, сьвята перахоўваліся й культываваліся беларускія народныя традыцыі, панавала, аднак, расейская культура й расейская мова. Нарадзіўшыся ў Менску 10 сьнежня (27 лістапада ст. ст.) 1891 году Максім Багдановіч на шостым месяцы жыцьця пераехаў у 1892 г. зь сям'ёю ў Горадзень, каб на шостым годзе жыцьця пераехаць у 1896 г. з бацькамі на сталае жыцьцё ў Расею.
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
Нашых дзедоў душылі абшары лясоў, Не давалі ім жыці праўдзівым жыцьцём, І яны тые пушчы звадзілі агнём, Іх кругом падпаліўшы з далёкіх канцоў.
І пылалі па нашаму краю лясы, Покуль сонцэ здалело ўсё ў ім асьвяціць; І сьвятлей і прасторней тады стала жыць, А на попелі буйна ўзрасьлі каласы.
3 гэтых дзедоў суворых прыклад нам бы ўзяць, — Не хіліцца з бяды, не пужацца агня, Бо мы толькі тады дачэкаемо дня, Калі нас не здалее змаганьне злякаць.
 * * *
Ўстань, навальніца, мкні нанова, Ўзвый вецер з ёю за адно! У віхру уляціць палова, Пакіне чыстае зярно. Удар, цыклон, удар на морэ, Цалуй яго у глухое дно, Ўсыілясьні ваду — і пэрлаў горы На берэг выкіне яно.
 * * *
Не блішчыць у час змерканьня і ў глыбокай цемні ночы  Дыямант каштоўны, Але белым днём красою нам чаруе, вабіць вочы  Блеск яго цудоўны. Бо калі на гэты камень упадзець праменьня сонца,  Ураз ён блісьне дзіуна І вясёлкавые іскры разсыпаць пачне бязконца  Ярка, пераліўна.
Так здаецца у змроку ночы цёмным і народ мой родны,  Бедны і нешчасны; Але, як устане сонцэ, ўраз прачнецца дух народны,  І засьвеціць ясна!
 * * *
Напілося сонцэ са крыніц сцюдзёных, Усьцягнуло у вышу з іх ваду як пар; І ўзляцеўшы шпарка па праменьнях тонкіх Пар зрабіўся сьлічнай чэрадою хмар.
Удаль яны памкнулі і лятуць пад імі Нівы ды балоты, поле, бор, лука. Але што там блішчэ? Ці ня ты, сястрыца, Ці ня ты ліешся срэбная рэка.
Загрымелі ў хмарах гулка прывітаньня І далёка буйны вецер іх разнёс. Рынуліся хмары да рэкі радзімай І зьліліся з ёю ліўнем кропель-сьлёз.
* * *
Ой, чаму я стаў паэтам Ў нашай беднай старане? Грудзі ныюць, цела вяне, А спачыць ня можна мне: Думкі з розуму ліюцца, Пачуцьцё з душы бяжыць... Мо за імі кроў палыне І тады ўжо досі жыць!
 * * *
Даўно ўжо целам я хварэю,  І хвор душой, — І толькі на цябе надзея,  Край родны мой! У родным краю ёсць крыніца  Жывой вады. Там толькі я змагу пазбыцца  Сваей нуды. Калі-ж у ім умру—загіну,—  Не жалюсь я! Ня будзеш цяжкая ты сыну  Свайму, земля. Там хоць у гліне, хоць у брудзе,  Там пад зямлёй, Найдуць мае слабые грудзі  Сабе спакой.
 * * *
Калі зваліў дужы Гэркал у пыл Антэя, Як вецер валіць поўны калос да ральлі,— Удыхнула моц у грудзі сына мацер Гэя, І вось, цьвярды як дуб, ешчэ чым перш сільнее Ён напружыўшыся, падняўся ўраз з зямлі.
Паломаны жыцьцём, чэкаючы магілы, Радзімая земля, прынікнуў я к табе, І бодрасць ты ўліла ў слабеючые жыльт, Зварушыла маей душы дрэмаўшай сілы, І мейсца ў ёй с тых пор віма ўжо больш жальбе.
 * * *
Бледны, хілы ўсё-ж люблю я Твой і мудры і кіпучы верш, Анакрэон! Ён у жылах кроў хвалюе, Ў ім жыцьцё струёю плешчэ, вее хмелем ён.
Верш такі, — як дар прыроды — Вінаграднае, густое, цёмнае віно: Дні ідуць, праходзяць годы, — Але ўсё крапчэй, хмяльнее робіцца яно.
 * * *

…passe sans laisser meme

Son ombre sur le mur

V. Hugo

Жывеш ня вечна, чэлавек, — Перажыві-ж у момэнт век!
Каб хвалювалося жыцьцё, Каб болып разгону ў ім было, Каб цераз край душы чуцьцё Не раз, не два пайшло!
Жыві і цэльнасьці шукай, Аб шыраце духоўнай дбай.
І ў напружэньні паўнаты Свайго шырокаго жыцьця Бяз болю, ціха зойдзеш ты Ў краіну забыцьця.
 * * *
Мудрай прамовы Мёд залацісты, Поўные соты Мне да спадобы;
Але ня меней Сэрцу панадны Мёд сваім хмелем Сьветлым і тонкім.
* * *
Дзе вы, лясоў, палёў цьвяты? Бас холад загубіў! Чаму-ж ён срэбные цьвяты На гэтым шкле ўзрасьціў?
Ім, бледным, мёртвым не збудзіць Былога пачуцьця, Як не змагу яго збудзіць Халодным вершам я.
 * * *
Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы Унадзе пясчынка хоць адна,— Жомчугом патроху робіцца яна! Калі ў дух мой западзе і заварушыцца, —- Там кавалак грубаго жыцьця, — Ў жомчуг звернецца ён сілай пачуцьця!
* * *
Сьвеча бліскучая зіяе, Каб разступілася імгла; Ў яе агню—краса жывая, — Яна прыгожа і сьветла.
Ў блізі матыль дрыжыць ад болю Прываблены з імглы агнём, Ён рынуўся туды бяз волі І сьмерць сваю спаткау у ём.
Сьвеча гарыць. 3 яе ліецца За кропляй кропля як раса, А матылёк ужо ня бьецца: Табе ахвяра ён, краса!
ПЕСЬНЯРУ.
Ведай, брат малады, што ў грудзях у людзей Сэрцы цьвёрдые бытцым с каменьня. Разабьецца аб іх слабы верш заўсягды Не збудзіўшы сьвятога сумленьня.
Трэба с сталі каваць, гартаваць гібкі верш, Абрабіць яго трэба с цярпеньнем. Як ударыш ты ім, — ён як звон зазьвініць, Брызнуць іскры с халодных каменьнеў.
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)