Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Ралля суровая
Ралля суровая - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ралля суровая

Электронная книга - «Ралля суровая». Краткое содержание книги:

Зборнік Ніны Мацяш «Ралля суровая» склалі вершы аб мужнасці чалавека, аб радасці жыцця, аб роднай прыродзе. У другі раздзел паэтэса ўключыла пераклады, сярод якіх творы польскіх (Юліюш Славацкі, Уладзіслаў Бранеўскі, Ян Гушча) і французкіх (П'ер Жан Беранжэ, Луі Арагон, Поль Элюар, Крысціна дэ Пізан, Шарль Арманскі ) паэтаў. Лірычныя вершы Ніны Мацяш нікога не пакідаюць абыякавымі. Шчырае, глыбокае і чыстае ўспрыняцце свету, адкрыты і наўпроставы пераказ трапляе з душы ў душу. Не дзіва, што большасць вершаў стала песнямі. Сярод вершаў першай часткі (уласна Нініных) “Калыханка маме”, верш, які таксама стаў песняй, мала таго, стаў гімнам даччынай і сыноўняй любові. Увесь зборнік прысвечаны родным і блізкім – “Усім маім дамашнім”. (Н.Г.)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Перейти на страницу:
УЛАДЗІСЛАЎ БРАНЕЎСКІ МАРКОТА І ПЕСНЯ
з польскай
Мо нічога ў жыцці й не засвеціць? Яшчэ год, яшчэ два, яшчэ ікс... Маіх думак чорныя лебедзі адплываюць Віслаю ў Стыкс.
Ведаў я, што мне сэрцам тут грызці, што за ўдары прыняць мне найперш, не разлікам, не хцівай карысцю будаваў я жыццё і верш.
Моц сардэчная ж песні маркотай пераедзена, быццам іржой, — цемру ночы здушанай нотаю толькі крык прашывае мой.
Ды навек юны я ў крыку гэтым! Перуны? — Што ж, хай б'юць у мяне! Не паддамся я гэтаму свету, свету гэтаму крыкну: не!
ЯН ГУШЧА * * *
з польскай
Блаславёна часіна, якая ўсім дорыць                                                 вяртанне... Звыкла гаўкаюць цюцькі, напавер,                                     у парыве вітання.
Граблі месцяцца ў рад каля клуні;                                     і шумна, і людна; зараз кожны, каб змыць спёку дзённую,                                     рушыць да студні.
Кій заместа каня — я нашуся наўскач                                     панадворкам. Азірае змярканне хату ў яблынях                                     месячным вокам. Брат стрыечны, які, трохгадовы,                                     ўтапіўся у ставе, свае граблі таксама ля сцяны, побач                                     з іншымі, ставіць.
Бабка сварыцца з ганка, што жартаў                                     даволі ўжо, годзе, (з маладзіцамі жарты да граха,                              як вядома, даводзяць!). Пад насценнаю лямпай на доўгім стале                                     мноства місак: там тварог з малаком, між якім шнырыць                                     бляск вёрткім лісам;
(шчэ ніхто не сядае за стол,                                     шчэ вядзецца бяседа у чаканні на ўсіх. Хай вяртаюцца                                     з белага свету, хай прыходзяць з акопаў і сцюж,                                     са счарнелага глогу, з невядомых расстанняў-разлук,                                 з меандрычнай дарогі).
Вокны насцеж, і з цемрадзі, што загусае                                     жывіцай, цвыркуны і мацейка, спакушоныя лямпай                                     начніцы. Вечар зноўку зычлівы, таму мітусні ані                                     звання. У абуджаным рэху выцікоўваю столькі                                     вяртання!..
Вечар гэтакі ціхі, што па лесе,                         як прывід, блукаю, а ўсе чыста імёны абліччы свае                         спатыкаюць. Лямпа там, па-за лесам, тварагу там                         цэлыя горы. Упаду на мурог у адрыне, знясілены                         зморай.
Блаславёна часіна, якая ўсім дорыць                         вяртанне, нават зайцу таму, нават зайцу, што                         бацька падраніў.
ЯН ГУШЧА * * *
з польскай
Зорка, як нечым уражана, падае. Дрэва, як некім паранена, сохне. Чалавек, як блуканнямі змучаны, стукае ў дзверы чужыя. Падчас адчыняюцца.
ЯН ГУШЧА * * *
з польскай
Букавы лесе, папаратнюсны! Золкай расінкай восень на вуснах.
Мілая, ў восень рушым без жалю. Гэта рабіне замала каралу.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)